Мова i стыль кiнарэцэнзiй у iнтэрнэце
Автор: Анастасия Поведайко • Март 6, 2024 • Курсовая работа • 8,543 Слов (35 Страниц) • 102 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання
МОВА І СТЫЛЬ КІНАРЭЦЭНЗІЙ У ІНТЭРНЭЦЕ
Курсавая праца
Тоўкач Паліны Максімаўны
студэнткі 1 курса, 2 групы
спецыяльнасці
«Журналістыка (па напрамках)»
Навуковы кіраўнік ¬—
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
А. Р. Хромчанка
Мінск, 2023
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………..3
ГЛАВА 1 ЛІНГВАСТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ РЭЦЭНЗІЙ….…………………………………………………………………..5
1.1. Паняцце кінарэцэнзійукантэксце кінакрытыкі……………………..…..5
1.2.Тыпалогія рэцэнзій…………………………………………………..……..7
1.3. Жанравыя і функцыянальныя асаблівасці кінарэцэнзій………………...10
1.4. Структура напісання кінарэцензій……………………………….......…...13
1.5. Трансфармацыя жанру ў сеткавым прасторы………………………..…..18
ГЛАВА 2 ЛІНГВАСТЫЛІСТЫЧНЫ АНАЛІЗ ТЭКСТАЎ
КІНАРЭЦЭНЗІЙ………………………………………………………………21
2.1. Лексіка-стылістычны аналіз тэкстаў кінарэцэнзій……………………….21
2.2. Сінтаксічны аналіз тэкстаў кінарэцэнзій………………………..………..24
2.3. Марфалагічны аналіз тэкстаў кінарэцэнзій……………………..………..26
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………..28
СПІС ВЫКАРАСТЫНАЙ ЛІТАТРАТУРЫ……………………………….30
ДАДАТКІ………………………………………………………………………..32
УВОДЗІНЫ
У сувязі з развіццём кінематографа ў свеце, жанр кінарэцэнзіі становіцца адным з самых запатрабаваных у сучаснай журналістыцы. Прачытанне рэцэнзіі перад праглядам фільма становіцца папулярным, паколькі кожнаму чалавеку хочацца правесці час з карысцю. І з мэтай абраць фільм, які іх не расчаруе, людзі звяртаюцца да меркавання прафесіяналаў. Акрамя рэкамендацыі да прагляду яны таксама атрымліваюць дадатковую інфармацыю аб тым ці іншым фільме, яго рэжысёрах і акцёрах. Кінарэцэнзіі таксама могуць вярнуць славу фільмам, якія даўно выйшлі, бо чым лепш водгукі пра яго, тым больш людзей будуць глядзець дадзеную кінакарціну. Перад аўтарам кінарэцэнзіі паўстае мэта не толькі расказаць пра сам фільм, але і аказаць уплыў на меркаванне чытача, дапамагчы яму прыняць рашэнне, ці варта глядзець фільм, ці не. Для дасягнення гэтых мэт аўтару рэкамендуецца прытрымлівацца вызначанай структуры тэксту, характэрнай для жанру кінарэцэнзіі, выкарыстоўваць ацэнкава-экспрэсіўную лексіку, а таксама кінематаграфічную тэрміналогію, каб паказаць узровень адукаванасці ў гэтай сферы. Немагчыма не згадаць той факт, што ў сувязі з глабалізацыяй, з'яўленнем сеткі Інтэрнэт і спецыялізаваных сайтаў пра фільмы, прафесійная кінарэцэнзія стала лёгкадаступнай для масавай аўдыторыі, якая, у сваю чаргу, таксама ўплывае на жанрава-тэматычныя і стылявыя асаблівасці кінакрытычных выказванняў. У сучасных рэаліях журналіст-крытык і чытач узаемна ўплываюць адзін на аднаго, і на лінгвастылістычныя асаблівасці сучаснай кінакрытыкі ў інтэрнэт-прасторы. Усе пералічанае вышэй абумоўлівае актуальнасць тэмы.
Мэта курсавой працы – правесці аналіз кінарэцэнзій ў Інтэрнэце і выявіць іх лінгвастылістычны асаблівасці.
Для рэалізацыі мэты вырашаюцца наступныя
...