Кіруемая самастойная работа па «Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі»
Автор: sink5 • Июнь 5, 2019 • Контрольная работа • 949 Слов (4 Страниц) • 626 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
Кафедра журналістыкі
Кіруемая самастойная работа
па дысцыпліне «Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі»
Студэнткі 1 курса 181 групы
дзённай формы адукацыі
факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму :
Сіняк Л.У.
Выкладчык: Герасімчык І.А.
Гродна 2019
1. Адзначце маўленчыя недахопы, якія ўзніклі ў выніку няправільнага ўжывання займеннікаў; выпраўце сказы.
- У гэтым музеі былі выстаўлены чучалы дыназаўраў, якія загінулі ад бамбёжкі.
- У гэты дзень Клімовіч, з усімі сваімі медалямі, вывеў Джэка на прагулку.
- У выхаваўчай працы трэба ўлічваць усю разнастайнасць запатрабаванняў моладзі і ў адпаведнасці з гэтым, праводзіць выхаваўчую працу : уцягваць малодшае пакаленне ў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць.
- Па рэкамендацыі дырэктара, мы накіравалі маладога спецыяліста загадваць новым аддзяленнем, калі ў яго рабоце сталі адчуваць адставанне.
- Калі ў інстытут прыходзіць новае папаўненне, мы пераконваемся, наколькі розны ўзровень падрыхтоўкі людзей.
- Няхай на гэтых кіламетрах Уладзіміру сустрэнуцца добрыя людзі, а папутны вецер дапаможа пераадолець цяжкасці.
• Хтосьці з заўзятараў цэлымі днямі едзіў па экскурсіях і не прымаў ўдзелу ў нашых мерапрыемствах.
• Усім удзельнікам форуму была аказана фінансавая падтрымка.
• Мужчына пабег тэлефанаваць суседзям, якія не заўважылі задымленне.
• Ні пра якуюсьці ўпэўненасць гаварыць не прыходзіцца.
• Сёння ТЮГ паказаў свой юбілейны спектакль.
• Аўтар таксама вызначае дыстанцыю паміж самім сабой і героем.
• Падчас свайго падарожжа па Францыі ў Сакалоўскіх была багатая культурная праграма.
• Вырасла цэлае пакаленне, для якога вайна – толькі гісторыя.
• Калі за тры дні не знаходзіцца гаспадар для сабакі, яны падпадаюць пад знішчэнне.
• Загадчыца абутковай секцыі, тэрмінова вяртайцеся да сябе ў кабінет!
• Я заспеў намесніка ў яго кабінеце.
• Прадпрыемствы, пабудаваныя на гэтых берагах, скідваюць адпрацаваныя вадкасці ў рэкі без папярэдняй ачысткі адходаў.
• Да майстра заўсёды прыходзяць з пытаннямі маладыя рабочыя. І ён кожны раз стараецца іх ім растлумачыць. Моладзі ёсць чаму павучыцца ў старэйшага.
• Дырэктар сказаў намесніку, што гэта не яго абавязак.
• Яго жыццё было падобным да жыцця роднага бацькі.
• Марыя Вацлаваўна папрасіла прынесці мой сшытак.
2.Ахарактарызуйце функцыйную накіраванасць займеннікаў у наступных кантэкстах (Гл. правiлы ў падручнiку (Голуб, Цiкоцкi). Адзначце, з якой стылістычнай мэтай аўтар выкарыстоўвае розныя графічныя сродкі (курсіў, дзвюхкоссе і інш.) для падкрэслівання асаблівай ролі займенніка ў тэксце. Рускамоўныя кантэксты запiшыце па-беларуску.
- У кожнага быў такі момант, калі запыленыя двухсотгадовым сном рэцэптары беларускасці абуджаюцца.
- Адзін няздзейснены геній, проста пасрэдны артыст, што прывалокся аднекуль у нашу сталіцу, Дэман не першай свежасці яшчэ раз закахаўся ў маладзейшую, свяжэйшую, захопленую ім... настаўніцу з рабочай сям’і. ... Прыйшоў старэйшы брат, пагаварыў з такім шваграм па-мужчынску, а сястру забраў дахаты.
Надаюць кантэксту эмацыянальную афарбоуку.
- Мы прывучыліся слухаць чужой каманды: чына з гузікамі, пана вяльможнага, - прывыклі цалаваць ім рукі і гнуць перад імі спіну да зямлі. І затым-та яны глядзяць на заўсёды пакорнага беларуса, як на раба, і да людзей, каторыя нават сваю мову вучыць спрабуюць, маюць толькі пагарду (І.Мелешка. Сіла наша – у нас самых. Г, 1916).
- Вытыркацца нельга. Або злівайся з мутнавокім натоўпам, што смокча з пластыкавых бутляў “Крыніцу”, або “Мы, кіса, чужыя на гэтым свяце жыцця”.
- У перспектыве кожны прадстаўнік 10-мільённай Беларусі закліканы стаць рэгулярным наведвальнікам гэтай інтэлектуальнай скарбніцы.
- Супрацоўнікі музея з задавальненнем адзначаюць, што ўпершыню было вырашана выкарыстоўваць інтэрактыўную форму правядзення выставы па заходнім узоры. Але гэта яны напэўна праз сціпласць прымяншаюць ўласныя наватарскія здольнасці. Самы час і гэтаму захаду параўняцца на Беларусь. Хай яны для пачатку ў якой-небудзь Галандыі адкрыюць у музеі Ван Гога выставу хірургічных інструментаў, з дапамогай якіх можна бязбольна і без старонняй дапамогі ампутаваць сабе вуха і іншыя часткі цела.
- І вось - рэвалюцыя. Для кожнага «тое» жыццё скончылася ў розны час.
- Іван-то? Іван наш чалавек, сваіх не выдае!
- У двор зайшоў нехта - новы твар, які дагэтуль тут не сустракауся. Жанчына,якая нядаўна прыбыла аказалася дзіўная да неверагоднасці ...
- Якія з наступных назоўнікаў могуць спалучацца з лічэбнікамі тры і трое, якія – толькі з адным з іх? Абгрунтуйце адказ.
Акно, дзверы, стол, кніга, чалавек, лыжы, студэнт, дзяўчына, кацяня, дзяжурны, конь, ягня, настаўніца.
...