Дакажыце, што мова мае сацыяльную прыроду
Автор: fduecnbyf25 • Март 12, 2018 • Контрольная работа • 3,151 Слов (13 Страниц) • 2,529 Просмотры
1). Дакажыце, што мова мае сацыяльную прыроду.
Калі нараджаецца дзіця, яно будзе размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў. Бо мова не перадаецца ў спадчыну, як колер скуры ці разрэз вачэй. Чалавек вучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Мова – гэта неабходная ўмова існавання грамадства . Рэалізаваць здольнасць авалодаць мовай чалавек можа толькі ў зносінах з іншымі людзьмі.
У гэтым і праяўляецца сацыяльная (грамадская) прырода мовы. Без яе не можа быць грамадства, як і сама мова не можа існаваць без грамадства.
2).Пералiчыце гiпотэзы паходжання мовы, раскрываючы адным сказам сутнасць кожнай з іх.
1). Лагасічная (логасная) гіпотэза - (ад грэч. Logos – слова, паняцце, розум.
У адпаведнасці з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак (Бог, Логас, Дух, Слова), які ўздзейнічае на матэрыю, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавека.
2). Гукапераймальная гіпотэза.
Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў, птушынага шчэбету, журчання вады, шапацення лісця. Напрыклад: туп-туп-туп – тупаць.
3). Выклічнікавая гіпотэза.
Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (крыкі, кашаль, сапенне, гукі, выкліканыя пачуццямі болю, радасці, абурэння, гневу). Напрыклад: ах, ой - ахаць, войкаць.
4). Гіпотэза грамадскай дамоўленасці.
Першабытныя людзі давалі назву рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць абменьвацца інфармацыяй, бавіць час, потым знакамі для зносін становяцца жэсты і гукаперайманні, а з прыходам цывілізаванага жыцця жэсты і гукі былі заменены новымі словы, пра значэнне якіх людзі дамаўляліся калектыўна.
5). Гіпотэза працоўных выкрыкаў.
У ХІХ ст. французскім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей .
6). Працоўная (сацыяльная) гіпотэза.
Сумесная праца першабытных людзей парабавала ўзгадняць свае дзеянні пэўнымі гукавымі комплексамі, якія ўскладняліся паралельна з развіццём грамадства, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення.
3).Як у мове адлюстроўваюцца асаблiвасцi жыцця i светапогляду народа? Запiшыце 2-З сказы ў якасцi адказу на пытанне, праiлюструйце ix 3-4 прыкладамi .
Мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, нацыянальна-культурную адметнасць, таму кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй роднай мовы. Умовы жыцця народа (раслінны і жывёльны свет, ландшафт, клімат, заняткі) адбіваюцца на яго светаўспрыманні і адлюстроўваюцца ў мове (у гукавым ладзе, лексіцы, фразеалогіі).
ПРЫКЛАДЫ:
Балота - прыкметная адзнака ландшафту Беларусі. У беларускай мове існуе больш за 20 яго назваў: дрыгва, дрыгвянік (‘топкае балота, багністае месца’); багна (‘нізкае топкае месца, грузнае балота, дрыгва’); багнішча (‘вялікая багна’); алёс (‘забалочанае месца’); твань (‘дрыгва, балоцістае месца; ‘гразь’;); тхлань (‘балоцістае месца’; ‘гніль’; ‘цвіль’; ‘сырасць’); імшара, імшарына, бездань (‘бяздонная прорва’).
Тапонімы. Калі вёска будавалася за лесам, за балотам, на ці за ўзгоркамі, то і назвы - Залессе, Заляшаны, Забалатнікі, Нагорнае, Загорнае – вёскі ў Клецкім раёне Міннскай вобласці. Зразумела, што ў вёсцы Каўшары жылі майстры па вырабу каўшоў; Койданава – ад імя хана Койдана.
Гасціннасць і добразычлівасць душэўных людзей беларусаў адчуваецца ў вялікай колькасці пажаданняў, зычанняў:
...