Культура Беларусi XVII ст. праз гiсторыю Куцеiнскага манастыря
Автор: ingahi • Апрель 2, 2019 • Реферат • 3,751 Слов (16 Страниц) • 504 Просмотры
Культура Беларусi XVII ст. праз гiсторыю Куцеiнскага манастыря»
План:
1. Беларуская культура – у кантэксце сусветнага мастацкага развiцця.
а) геаграфiчнае становiшча Беларусi i яго уплыу у галiне культуры з iншымi краiнамi.
б) архiтэктура (Несвiж) стыль барока
в) пiсьменiцтва
г) школьны тэатр, батлейка
д) балет
е) музыка
2. Куцейна: гiсторыя i таямнiцы зямлi манастырскай
а) роля куцеiнскай друкарнi у абароне праваслауя i беларускай культуры.
б) Куцеiнскi манастыр: мiнулае и сучаснае
3. Да людзей праз кнiгу. Цiкавыя сведкi пра кнiгу.
а) Собаль – прадаужальнiк дзейнасцi Скарыны.
4. Новы этап Куцеiны. Куцеiна – гiсторыка-культурны цэнтр i самы вядомы помнiк на Беларусi.
Развiцце культуры Беларусi у XIV первай палове
XVIII ст.
Матэрыяльная i духоуная культура,створанная у час росквiту Полацкага, Тураускага, Новагародскага, Гарадзенскага i iншых княствау, стала падмуркам дзяржаваутваральных працэсау на беларускiх землях у XIII-XIV ст. Ядром новай дзяржавы пры яе утварэннi былi землi верхняга i сяредняга Панямоння i па верхнiм цячэннi ракi Вiлii са сталiцай у горадзе Навагрудку. Такiя працэсы былi у iнтарэсах усiх народау, якiя у заснаваннi Вялiкага Княства Лiтоускага, бо аб’яднанне iх у полiэтнiчную дзяржаву выклiкалася неабходнасцю весцi жорсткую барацьбу з крыжацкай агрэсiяй з захаду i пранiкненнем татара-мангольскiх ордау з поудня.
Пэуны час дамiнуючае становiшча у Вялiкiм Княстве Лiтоускiм займалi цэнтральныя (беларускiя) землi. Тут была сканцэнтравана большасць вялiкакняжацкiх маенткау, а таксама асноуных маенткау буйных феадалау. Адсюль набiралася асноуная частка армii, збiралiся асноуныя даходы у дзяржауныю казну. Буйныя феадалы беларускiх зямель Апелькавiчы, Друцкiя, Радзiвiлы, Сапегi i iншыя займалi пануючае становiшча у дзяржауным апараце.
Менавiта у часы ВКЛ была пераадолена феадальная раздробленнасць, адбылося палiтычнае аб’яднанне беларускiх зямель. Паступова склалася моцная феадальная дзяржава, меушая сваю сацыяльную структуру. У межах вялiзарнай полiэтнiчнай дзяржавы фармiруецца беларуская народнасць, яе старабеларуская мова даволi хутка стала агульнадзяржаунай. Адбывалiся i адпаведныя змены, развiвалiся асаблiвасцi гаспадарчага i грамадскага побыту горада i вескi, матэрыяльнай i духоунай культуры - у тыпах жылля, яго унутранным убраннi, у вопратцы, ежы, абрадах, звычаях, мастацкай творчасцi, фальклоры.
Гэта цiкавы, насычаны i адначасова даволi складаны перыяд гiсторыi кльтуры беларускага народа часта умоуна парауноуваецца з ”залатым векам”. Дзяржауна-палiтычнае аб’яднанне усiх зямель Беларусi у межах адной дзяржавы абумовiла узрастанне этнаутваральных сувязей памiж рознымi тэрытарыяльнымi часткамi насельнiцтва, актывiзавала яго этнiчную кансалiдацыю, што садзейнiчала працэсу фармiравання беларускай народнасцi (моунай тэрытарыяльнай, i культурнай супольнасцi людзей, якая настае услед за племенем i папярэднiчае нацыi).
Мова насельнiтва пачынае прыкметна адрознiвацца ад агульна-усходнеславянскай мовы ХIII ст. Актыуна пачало развiвацца дзелавое пiсьменства i гiстарычная проза-летапicанне, якое стала беларуска-лiтоускiм паводле зместу i агульнадзяржауным паводле накiраваннасцi. Час надзвычай бедна захавау нашу культурную спадчыну тых далекiх вякоу, i усе ж несумненна, што шырока распаусюджвалiся творы кананiчнай лiтаратуры, жыцii святых, пацерыкi, разнастайныя зборнiкi слоу, казанняу,павучанняу.
Вусна-паэтычная народная творчасць стала сапраудным майстрам духоунага жыцця беларусау у эпоху сярэднявечча. Беларускi фальклор-гэта расказаная самiм народам праудзiвая паэтычная гiсторяыя яго шматвяковага духоунага жыцця. Беларускi фальклор стагоддзямi служыу найважнейшым сродкам захавання нацыянальных традыцый, неумiручых маральных i эстэтычных каштоунасцей беларускага народа, жыватворнай крынiцай для многiх майстроу мастацкага слова.
...