Аналiз поглядау В. Ластоускага на рускi перыяд у Беларускай гiсторыi па кнiзе "кароткая гiсторыя Беларусi"
Автор: Nikolai00012 • Июнь 29, 2018 • Статья • 669 Слов (3 Страниц) • 700 Просмотры
АНАЛІЗ ПОГЛЯДАЎ В.ЛАСТОЎСКАГА НА РУСКІ ПЕРЫЯД У БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ ПА КНІЗЕ “КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”
Прыбыш М.В.
(Мазыр, УА МДПУ імя І.П.Шамякіна)
Гісторыя беларускага краю вывучалася ўбольшасці з пункту гледжання двух тэорый – Заходнерусізму і Паланізму. У пачатку ХХ ст. адным з першых гісторыкаў, які вывучаў Беларусь, як самастойную краіну і беларусаў, як самабытны народ стаў Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі. Адна з яго галоўных прац – “Кароткая гісторыя Беларусі”, якая была першай кнігай па гісторыі нашай зямлі напісанай беларусам для беларусаў.
У кнізе змяшчаюцца як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя ацэнкі гістарычных працэсаў. Пятая частка, якая называецца “Беларусь пад Расеей” апісвае лёс нашых зямель, якія адыйшлі да Расійскай Імперыі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай. “Скончылося палітычнае жыццё Польшчы, і Беларусь адыйшла да Расеі, - споўнілося наканец тое, да чаго кіраваліся Васілі, Іваны, Алексей Міхайловіч і ўсе маскоўскія цары” [1, 90]. Гаворачы пра сканчэнне палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай, ён упамінае пра пастаянную ваенную аргэсію расійскай улады на беларускіх землях, ад чаго 200 гадоў беларускія землі былі арэнай баявых дзеянняў [1, 90].
Вацлаў Ластоўскі адмоўна ставіцца да русіфікацыі беларускага насельніцтва, якое праводзілася на нашых і польскіх землях таго часу. “Часта мы спатыкаем у Расейскіх гісторыкоў думкі, бытцам у часе раздзелу Польшчы Расея кіравалася пачуцьцем племенной еднасьці з беларусамі і хацела вызволіць гэты “рускі” народ с-пад уціску Польшчы; але , калі мы прыгледзімся бліжэй да гэтай справы, то ўбачым, што тут ані племенное, ані національнае пачуцьце ня мело ніякай вагі…”[1, 90]. Увогуле аўтар не атаясвае беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, як адзін народ, але і не адмаўляе агульнасць паходжання іх. Ластоўскі таксама заўважае, што нашы землі пад назвай Беларусь расіяне не ведалі з-за слабага развіцця навукі ў прыватнасці этнаграфіі і краязнаўства.
Гісторык піша аб пакутлівым становішчы як беларускага, так і рускага сялянства, з-за гнёту шляхты і дваранства. “…Расея тады, так сама як і Польшча, была ў руках шляхты – дваранства, і народ там быў так сама ў няволі, а кожнае слово, кінутае за народ, за яго цяжкую долю, цяжка каралося.”[1, 90]. Ён не вінаваціць просты люд у бедах, якія на яго погляд учыніла Расія беларускім землям. “…вышэйшы стан кіраваў гасударственымі справамі, а “просты” народ быў толькі служэбнай сілай.” [1, 90]. Таксама ён піша аб нацыянальнай прыналежнасці шляхты таго часу на нашых землях “Шляхта хаця гаварла па польску і лічыла сябе палякамі, аднак у стасунках с праўдзівымі палякамі называла сябе “літоўскай”, хаця з роду літоўскай мовы ня знала.” [1, 95].
...