Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Беларуская культура эпохі ВКЛ і станаўлення Рэчы Паспалітай (другая палова XIІІ – сярэдзіна XVII ст.)

Автор:   •  Май 16, 2020  •  Лекция  •  16,557 Слов (67 Страниц)  •  630 Просмотры

Страница 1 из 67

ЛЕКЦЫЯ- 4

ТЭМА: Беларуская культура эпохі ВКЛ і станаўлення Рэчы Паспалітай (другая палова XIІІ – сярэдзіна XVII ст.)

План.

1. Роля і месца беларускай культуры ў ВКЛ.

2. Фарміраванне беларускай народнасці.

3. Культура эпохі Адраджэння ў ВКЛ:

а) тэрмін “Адраджэнне” і яго праявы ў культуры Беларусі;

б) грамадска-палітычная думка;

в) кнігадрукаванне;

г) літаратура;

д) развіццё адукацыі).

4. Архітэктура і мастацтва другой паловы XIІІ – сярэдзіны XVII ст. (замкі, цэрквы-крэпасці, іканапіс,

парсуна, партрэт).

(Пытанне – 1):

Роля і месца беларускай культуры ў ВКЛ.

Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага, буйнай сярэдневяковай краіны, якую сучасныя гісторыкі ўсё часцей называюць беларуска-літоўская дзяржава, пачаў адбывацца ў сярэдзіне ХІІІ ст. Увогуле ВКЛ было поліэтнічнай краінай дзе, асабліва на пачатковым этапе, відавочна пераважаў беларускі этнас. Найбольшы ўклад у стварэнне гэтай дзяржавы па-меркаванні сучасных вучоных (гэта рашэнне ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі гісторыкаў – гл.: Беларуская думка No10, 1992., с. 63–72.), унеслі беларускі і літоўскі этнасы. На яе землях, побач з продкамі сучасных беларусаў пражывала шмат прадстаўнікоў іншых народаў. Сярод іх: аўкштайты, валыняне, жамойты, латыголы, севяране, яцвягі. З канца XІV ст. – татары, яўрэі і інш. Беларуская культура ў ВКЛ была найбольш уплывовай. Праваслаўе, як асноўнае веравызнанне жыхароў Беларусі (разам з балцка-летувісскім язычніцтвам), актыўна ўдзельнічала ў дзяржаваўтваральных працэсах. Старабеларуская мова ў Вялікім княстве Літоўскім была дзяржаўнай мовай. На ёй размаўляла кіраўніцтва ВКЛ, вялося дзяржаўнае справаводства (аб чым сведчыць беларускамоўная Метрыка ВКЛ), пісаліся законы (вядомы тры Статуты ВКЛ, агульназемскія і абласныя Прывілеі напісаныя на беларускай мове), ажыццяўляліся зносіны з замежнымі краінамі (дзейнічалі беларускамоўныя паслы ў замежжы). Старабеларуская мова была мовай работы органаў цэнтральнай дзяржаўнай улады (сойм, вялікі князь, паны- рада) і мясцовага самакіравання (сеймікі павятовыя, ваяводы, кашталяны, старосты і інш.). На ёй працавалі судовыя ўстановы (земскія, павятовыя, гродскія суды, Галоўны трыбунал ВКЛ) беларускаамоўнае справаводства якіх захавалася да нашых дзён. Яна была мовай літаратуры, беларуска-літоўскага летапісання (існуе шэраг летапісаў на беларускай мове), музычна-песеннага мастацтва, часткова адукацыі і розных іншых сфер жыцця краіны (гл.таксама: http://www.belhistory.com/analys_historical_name_lithuania.shtml ). Вялікая гістарычная роля беларускага этнасу ў станаўленні і развіцці ВКЛ, тым не менш у гістарычнай навуцы была ў значнай ступені міфалагізавана і атрымала моцнае прыніжэнне. Да 90-х гг. ХХ ст. беларусы практычна не ведалі сваёй велічнай гісторыі эпохі ВКЛ, а ў школьных падручніках па гісторыі паўтараліся міфы распрацаваныя ў царска-расійскай і савецкай гістарыяграфіі аб “літоўскім” заваяванні паўночна-заходніх зямель Кіеўскай Русі (г.зн. беларускіх зямель). Хоць вядома, што маленькая Літва, якая ў гісторыі заўсёды ўяўляла сабой па колькасных параметрах прыблізна толькі 1/3 частку Беларусі нават фізічна не магла стварыць дзяржаву ў якой у лепшыя часы эпохі росквіту пражывала прыблізна каля 50 млн чалавек. Своеасаблівасць тэрміналогіі назваў і найменняў ХІІІ–ХVІ стст. і яе ўплыў на разуменне ролі беларусаў у гісторыі ВКЛ. Значную ролю ва ўспрыняцці сярэдневяковай гісторыі беларускага народа адыграла блытаніна з назвамі. Назва беларуска-літоўскай дзяржавы ВКЛ (Вялікае княства Літоўскае), у якой прысутнічае слова “літоўскае”, але адустнічае тэрмін “беларускае” заўсёды мяшала праўдзіваму і адэкватнаму ўспрыняццю гістарычнай рэчаіснасці. Нягледзячы на тое, што ўтварэнне ВКЛ (у сярэдзіне ХІІІ ст.) адбылося на заходнебеларускіх землях, што сталіцай ВКЛ быў беларускі горад Наваградак, што дзяржаўнай рэлігіяй была рэлігія насельніцтва наваградчыны – праваслаўе (у той час як насельніцтва сучаснай Летувы было язычніцкім), што дзяржаўнай мовай ВКЛ была старажытнабеларуская мова, з-за прысутнасці ў назве слова “літоўскае”, усе лічылі гэту дзяржаву “літоўскай”. Хоць даўно ўжо вядома што 9/10 насельніцтва ВКЛ з’яўлялася славянамі, і толькі 1/9 балтамі (продкамі сучасных летувісаў). А маленькая Літва на працягу ўсёй гісторыі складала толькі 1/3 частку Беларусі і фізічна не магла кіраваць беларускімі і украінскімі тэрыторыямі, што ўваходзілі ў склад ВКЛ і ў дзесяткі разоў перабольшвалі магчымасці літоўскага этнасу. Асновай міфалагізацыі гісторыі ВКЛ, прыніжэння (і адмаўлення) ролі беларускага этнасу ў яе станаўленні і развіцці быў палітычны фактар. Расійскі царызм (на той час яшчэ кіраўніцтва Маскоўскага княства), які адстойваў канцэпцыю “Масква Трэці Рым”, называў (нягледзячы на існаванне Полацкай, Тураўскай і Смаленскай першадзяржаў на тэрыторыі Беларусі), беларуска-украінскія тэрыторыі “заходнімі землямі” Старажытнарускай дзяржавы, з цэнтрам у Кіеве. Ён прэтэндаваў на ўключэнне іх у склад Маскоўскага княства (пазней: Расіі) у якасці “заходнерускіх” тэрыторый. Паміж Масквой і ВКЛ (а пазней і Рэччу Паспалітай), пачынаючы з 1492–1494 гг., каля 150 гадоў вяліся войны за так званую “спадчыну Старажытнай Русі”. У выніку гэтага міжцывілізацыйнага супрацьстаяння (паміж “усходнім” і “заходнім” вектарам беларускай гісторыі) – ВКЛ, будучы часткай заходнееўрапейскай цывілізацыі, была аслаблена і трапіла пад уплыў польскіх феадалаў (якія пачалі “паланізацыю” беларусаў). А потым, пасля Падзелаў РП (1772, 1793, 1795 гг.) беларускія землі аказаліся ў складзе царскай Расіі. З тых часоў канцэпцыя аб “заваяванні” зямель Беларусі ў сярэдзіне ХІІІ ст. літоўцамі (і стварэнні імі нейкай “чужой” беларусам, “літоўскай” дзяржавы) моцна “прыжылася” у царска-расійскай, а потым і ў “савецкай” гістарыяграфіі, якая “стваралася” і “карэкціравалася” маскоўскім кіраўніцтвам СССР. На асновеканцэпцыі аб “літоўскім заваяванні старажытнарускіх зямель” былі пабудаваны школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі. Яна была “базавай” і “непахіснай” ажно да 90-х гг ХХ ст. Усе пакаленні дзяцей беларусаў вывучалі яе з самага дзяцінства і свята верылі ў яе справядлівасць. Уплыў названых падыходаў адчуваецца да сённяшніх дзён. Расійскія савецкія кіраўнікі баяліся, што калі беларусы даведаюцца пра сваю сапраўдную (праўдзівую) гісторыю, то яны паставяць пытанне аб прызнанні іх роўнасці, з рускім і іншымі этнасамі і гэта парушыць “цэласнасць” СССР. Цяпер, ва ўмовах абвастрэння міжцывілізацыйнай барацьбы, многія баяцца што гэта паўплывае на магутнасць “усходнееўрапейскай” цывілізацыі, якая, як вядома, падпарадкоўваецца курсу сучаснага расійскага кіраўніцтва. Але беларусы мудры народ, наўрад ці яны пачнуць рабіць нейкія рэзкія захады. Братэрства з Расіяй і стратэгічнае партнёрства, якое ажыццяўляецца сучасным беларускім кіраўніцтвам, думаецца адзіна правільны шлях у сучасных умовах. А што тычыць гісторыі як навукі, то трэба па магчымасці, адкінуць фальсіфікацыі і імкнуцца да гістарычнай праўды. У якой, без сумнення, зацікаўлены ўсе народы свету.Загадку філалогіі назвы ВКЛ ўпершыню адкрыў беларускі даследчык М.І. Ермаловіч, які паказаў, што назва “Літва” на той час не адносілася да тэрыторыі сучаснай Летувы (гл. кн: Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа / М.І. Ермаловіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1989. – 95 с; Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае /М.І. Ермаловіч. – Мінск: “Беллітфонд”, 2000 – 448 с.). Сучасныя літоўцы ў ХІІІ ст. насілі свае гістарычныя назвы: “Аўкштайція”, “Нальшчаны”, “Дзяволтва”, “Жмудь”. Літоўцамі яны сталі называцца ў выніку таго, што (з ХІІІ – да ХVІІІ стст.) пражывалі на тэрыторыі ВКЛ (а не таму што ўтварылі гэтую дзяржаву). “Літвой”, як вынікае з даследаванняў гісторыка М.І.Ермаловіча, у той час (сярэдзіна ХІІІ ст.) называлі заходнебеларускія землі паміж гарадамі (Маладзечна – Слонім – Слуцк) і там пражывала беларускае насельніцтва якое называлася “літвіны” (або: “ліцвіны”). Такім чынам беларусы ў ХІІІ ст. таксама не называліся “беларусамі”. Заходнебеларускае насельніцтва называлі “літвінамі”, а жыхароў усходнебеларускіх зямель, галоўным чынам жыхароў полацка- тураўскага рэгіёна называлі “русінамі” (“рускімі”), у сэнсе: (“русы = славяне”). Цікава, таксама, што расіян, жыхароў сучаснай Расіі, да ХVІ ст. таксама не называлі “рускімі”. Гістарычныя крыніцы паўсюдна называюць іх “маскавітамі” ці “маскавіцянамі”. Што тычыцца назвы моў, на якіх размаўляла насельніцтва ўсходнееўрапейскага рэгіёна, то тут таксама было шмат цікавага і незразумелага з пункту гледжання сучаснай тэрміналогіі. “Рускай”, называлі старабеларускую мову, якая мела дзяржаўны статус у ВКЛ і на якой размаўлялі жыхары ўсходнебеларускага (полацка-тураўскага) рэгіёна – “русіны” (гл: http://orda.of.by/.lib/vkl/t1/300 ). Жыхары сучаснай Расіі (тагачаснага Маскоўскага княства), размаўлялі на “маскоўскай”, ці “мове маскавіцян”. Сказанае вышэй паясняе шмат незразумелых на першы погляд гістарычных фактаў. Так напрыклад: беларус, жыхар Полаччыны, усходнеславянскі першадрукар Францыск Скарына, пры паступленні ў Кракаўскі універсітэт (у 1505 г.), быў запісаны “літвінам”. А калі ён прыехаў у Італію ў Падуанскі універсітэт (1512 г.), для сдачы экзамена (экстэрнам) на вучоную ступень “доктара медыцыны”, то запісаўся – “русінам”. Альбо напрыклад, вядомы польскі паэт беларускага паходжання Адам Міцкевіч (1798–1855), які, як вядома, нарадзіўся і значную частку свайго жыцця пражыў на тэрыторыі Беларусі (суч. Баранавіцкі р- н), а з тэрыторыяй сучаснай Літвы не меў блізкіх адносін – у адным са сваіх твораў, усклікнуў “...о Літва – мая Айчына...”. Красамоўнай, у адносінах да вышэйадзначанага, з’яўляецца і назва твора выхадца з Беларусі, мемуарыста-этнографа ХVІ ст., Міхалона Літвіна: “Аб норавах татар, літвінаў і масквіцян”, напісанага на латыні ў 1548–1551 гг. Нестыкоўка ў найменні мовы відна і ў назве школьнага падручніка ХVІ ст. “Катэхізіса...” выдадзенага Сымонам Будным у 1562 г. у Нясвіжы. Вядома, што тэкст гэтай кнігі быў напісаны на старабеларускай мове і разлічаны на беларускамоўных чытачоў, жыхароў ВКЛ. Тым не менш, згодна з тагачаснай тэрміналогіяй (дзе “беларуская” мова называлася “рускай”) у поўнай назве гэтай кнігі аўтар піша: “Катэхізіс, гэта значыць старадаўняя хрысціянская навука, сабраная ў пытаннях і адказах са Святога Пісання для простых людзей мовы рускай” (?). Кантактаванне беларусаў з іншымі этнасамі ў перыяд ВКЛ. У межах многанацыянальнай дзяржавы ВКЛ беларуская культура не магла развівацца аўтаномна без кантактаў з іншымі. Яна безумоўна адчувала пэўныя ўзаемаабмены і ўзаемаўплывы з культурамі блізкіх этнасаў што таксама пражывалі ў яе межах. Цесныя кантакы беларусаў адбываліся перш за ўсё з бацкімі плямёнамі. Пацверджанні таму захаваліся ў беларускім фальклоры, у прозвішчах, імёнах, назвах мясцін, у рэчах хатняга і гаспадарчага ўжытку, якія знаходзяць вучоныя падчас археалагічных раскопак. Акрамя іншага прысутнасць балцкіх элементаў у культуры беларусаў тлумачыцца і тым што беларусы як этнас маюць балта-славянскую этнічную аснову паходжання. Яшчэ ў ХХ ст. даследчыкі (В.Сядоў і інш.) пераканаўча паказалі што этнічнымі каранямі беларускага этнасу з’яўляюцца славяне і балты. Беларусы былі нашчадкамі крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якія ўжо на час свайго станаўлення ў якасці этнічных супольнасцей з тэрыторыі Беларусі мелі ў сваёй культуры вынік балта-славянскага сімбіёзу (Даведка: Сімбіёз – гістарычны працэс шлюбна-роднаснага мяшання, абумоўлены сумесным пражываннем на пэўнай тэрыторыі). Менавіта з працэсу сімбіёзу (мяшання) прышлых славян з мясцовым балцкім насельніцтвам, якое рассялялася да VІІ– VІІІ ст.н.э па тэрыторыі Беларусі, нават у Падняпроўі, можна пачынаць гаворку пра станаўленне беларускай народнасці. (Даведка: Этнічнае паходжанне ўсходнеславянскіх народаў (беларусаў, рускіх і украінцаў), як паказалі даследаванні аднаго з найбольш вядомых расійскіх археолагаў ХХ ст. Валянціна Сядова (доктара гістарычных навук, акадэміка Расійскай Акадэміі Навук), мае субстратнае паходжанне. Таму што яны аформіліся ў выніку сімбіёзу (шлюбна-роднаснага мяшання) прышлага (у VІ–VІІ стст. н.э.) славянскага этнаса – з мясцовымі. Тымі, што пражывалі на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны ў папярэдні перыяд, да V – VІІ стст. н.э. Беларусы, як асобны этнас, утварыліся ў выніку мяшання славян з балтамі (продкамі сучасных латышоў, літоўцаў і інш.). Рускія – у выніку мяшання славян з фіна-вуграмі (продкамі марыйцаў, карэлаў, мардвы, удмуртаў і інш). Украінцы – у выніку мяшання славян са скіфа-сарматамі. Гэтая навуковая канцэпцыя атрымала назву “тэорыя субстратнага паходжання” –г.зн., што славяне як этнас “аселі” (перамяшаліся, уступілі ў “сімбіёз”) з мясцовымі этнасамі-субстратамі. У выніку чаго з’явіліся тры новыя народы “беларусы”, “рускія”, “украінцы”, якія пражываюць ва Усходняй Еўропе да сённяшніх дзён). (канец даведкі). Узаемаабмены і ўзаемаўплывы паміж яўрэйскай і беларускай культурамі таксама мелі месца на працягу гісторыі перыяду ВКЛ. Асабліва гэта заўважалася ў гарадах, дзе з ХV ст. пражывала ад двух да дзесяці працэнтаў яўрэяў. Яны займаліся гандлем, ліхвярствам, ювелірнай справай і інш. Цесныя кантакты ў жыхароў Беларусі адбываліся і з культурай татар якія жылі на тэрыторыі ВКЛ і ўносілі свой уклад у развіццё гэтай краіны. Яны былі добрымі ваярамі, рамеснікамі, каняводамі. Вядома што каля 40 тысяч татар з’явілася тут ужо напрыканцы XІV ст, а праз паўтара-два стагоддзі (XVI ст.) – іх было каля 200 тысяч. Калі казаць пра культуру народаў былога старажытнарускага дзяржаўнага абяднання з цэнтрам у Кіеве (Кіеўскую Русь), асабліва продкаў сённяшніх украінцаў далучаных да ВКЛ пасля перамогі над татарамі ў другой палове XIV ст. (1363 г. бітва на р. Сінія Воды), то яна таксама аказалася дарэчы ў гэтых шчыльных працэсах узаемаабмену майстэрствам, дасягненнямі паміж братнімі этнасамі. Што тычыцца кантактаў з культурамі палякаў і маскоўцаў, то яны ў XIV–XV стст. былі яшчэ нязначнымі. Кожны з гэтых этнасаў меў уласную дзяржаву (Маскоўскае княства і Каралеўства польскае) і яны былі адмежаваны ад ВКЛ. Таму гаварыць пра колькі небуць заметны ўзаемаабмен культур немагчыма. Рашуча паўплываць на самабытную, нацыянальную культуру нашых продкаў такія кантакты не маглі. Больш інтэнсіўнае пашырэнне зносін з палякамі абумоўлена падпісаннем Крэўскай уніі 1385 г. Якое дарэчы адносна запаволілася з-за аднаўлення незалежнасці ВКЛ падчас княжання Вітаўта (1392–1430). Што да кантактаў з маскоўцамі, то яны пашырыліся крыху пазней у выніку ваенна-палітычных зносін. Асабліва гэта назіраецца пачынаючы з вайны 1492–1494 гг., за Вярхоўскія землі, якую распачаў маскоўскі цар Іван-ІІІ супраць ВКЛ, бачачы палітычную слабасць хваравітага князя Аляксандра Казіміравіча (1492–1506) і новаўтворанага (яшчэ нерашучага), вярхоўнага палітычнага органа – Паны-Рада. З тых часоў Масква, з папераменным поспехам, каля 200 гадоў ваявала з ВКЛ і Рэччу Паспалітай, што значна пашырала і культурныя ўзаемакантакты паміж двумя краінамі.  

...

Скачать:   txt (228 Kb)   pdf (414.6 Kb)   docx (71.8 Kb)  
Продолжить читать еще 66 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club