Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Сялянскi i рабочы рух у Беларусi у 60-90 гг XIX ст

Автор:   •  Январь 9, 2019  •  Контрольная работа  •  2,679 Слов (11 Страниц)  •  835 Просмотры

Страница 1 из 11

ТЭМА 23. СЯЛЯНСКІ I РАБОЧЫ РУХ У БЕЛАРУСІ Ў 60 – 90 гг. XIX ст.

1.        Ахарактарызуйце сялянскі рух, яго прычыны, узровень і асаблівасці        3

2.        Народніцтва. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі        7

3.        Рабочы рух. Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый        11

Літаратура        15


  1. Ахарактарызуйце сялянскі рух, яго прычыны, узровень і асаблівасці

19 лютага 1861 года Аляксандр II падпісаў заканадаўчыя акты (“Палажэнні”) аб “сялянах, якія выйшлі з-пад прыгоннай залежнасці” і адначасова “Маніфест” аб адмене прыгоннага права. Гэтыя дакументы былі апублікаваны 5 сакавіка 1861 г.

У адпаведнасці з “Палажэннямі” памешчыкі пазбаўляліся права распарджацца асобай селяніна і прадаваць, дарыць і ўмешвацца ў сямейныя справы. Сяляне атрымлівалі права набываць на сваё імя нерухомую маёмасць, займацца гандлева-прамысловай дейнасцю, аднак памешчык па-ранейшаму заставаўся ўласнікам усёй зямлі [1]. Сялянам даваўся ў карыстанне надзел зямлі, але выкупіць гэты надзел яны маглі не раней чым праз 9 гадоў, а да гэтага яны не з’яўляліся ўласнікамі гэтай зямлі [2].

Да заключэння выкупной аперацыі сялянін знаходзійся ў стане часоваабавязаннага. Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзелу і павіннасці за яго [1].

За карыстанне надзелам вызначаліся павіннасці – паншчына ці аброк і інш. Захоўвалася сельская абшчына, пры выкананні павіннасцяў уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных [2].

Землеўпарадкаванне беларускіх сялян праводзілася па двух “Мясцовых палажэннях”. У Магілёўскай губерні і васьмі беларускіх паветах Віцебскай землеўпарадкаванне сялян праводзілася па “Мясцоваму палажэнню для вялікарускіх, наварасійскіх і беларускіх губерняў”. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам адводзілася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Калі надзел перавышаў вышэйшы, памешчык меў права адрэзаць “лішак”. За карыстанне “поўным” надзелам сяляне павінны былі плаціць аброк або адбываць паншчыну, але былі і іншыя павіннасці такія, як падводная і будаўнічая [1].

“Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні” мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Але і сялянскі надзел нельга было паменшыць больш як на 1/6. Памер павіннасцяў вызначаўся незалежна ад памеру надзелаў [1]. Панскія лясы заставаліся выключна ў распараджэнні памешчыка, захоўвалася сервітутнае права. У выкананні павіннасцяў дзейнічала асабістая адказнасць селяніна [2].

“Агульным палажэннем” вызначаўся парадак кіравання сялянамі. Сельская абшчына, што складалася з сялян, якія пражывалі на землях аднага памешчыка, выбірала сельскага старасту і зборшчыка падаткаў. Некалькі абшчын утваралі воласць. Для правядзення рэформы ў жыццё ствараліся спецыяльныя органы -  павятовыя міравыя з’езды і міравыя пасрэднікі.

Міравым пасрэднікам, якімі прызначаліся губернатарамі з мясцовых памешчыкаў, падпарадкоўвалася сялянскае кіраванне некалькіх валасцей. Губернская па сялянскіх справах прысутнасць кіравала правядзеннем рэформы ў губернях, старшынёй яе быў губернатар, членамі – мясцовыя памешчыкі і чыноўнікі. Прадстаўнікоў ад сялян у гэтых установах не было.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком для развіцця шырокага сялянскага руху. У 1861-1862 гг. беларускае сялянства аказвала сур'ёзнае супрацьдзеянне міравым пасрэднікам, стварэнню новых органаў сялянскага “самакіравання” і ўвядзенню ўстаўньк грамат. Да лютага 1863 г., гэта значыць да канца вызначанага тэрміна іх стварэння, не было падпісана амаль 80 % устаўных грамат. Кульмінацыйнай кропкай сялянскага руху было паўстанне пад кіраўніцвам К. Каліноускага Паўстанне было падаўлена, аднак аказала сур'ёзны ўплыў на палітыку царызму ў аданосінах да Беларусі. Царскі ўрад вымушаны быў пайсці на ўступкі сялянам [2].

...

Скачать:   txt (35.3 Kb)   pdf (170.8 Kb)   docx (23.2 Kb)  
Продолжить читать еще 10 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club