Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Мова i грамадства

Автор:   •  Январь 17, 2018  •  Контрольная работа  •  7,291 Слов (30 Страниц)  •  1,091 Просмотры

Страница 1 из 30

Тэма: МОВА I ГРАМАДСТВА

Заданне 1:

1.1. камунiкатыўная фр. communicatif, псіх., лінгв. адносіцца  да  камунікацыі  людзей) – зносіны паміж людзьмі, зварот чалавека да жывёлы, машыны, таксама да адного чалавека ці да аўдыторыі, да самаго сябе пры дапамозе агульнай для іх сістэмы моўных знакаў;

1.2. пазнавальная – грунтуецца на ведах, паняццях, якія фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы, якая не толькі выступае ў якасці матэрыяльнага замацавальніка ведаў, але служыць непасрэдным інструментам пазнання. Прыклад, усе працэсы навучання людзей у дзіцячых садках, школах, ВНУ.

1.3. функцыя захоўвання i перадачы грамадска-гiстарычнага вопыту людзей рэалізуецца ад бацькоў дзецям пад час выхавання; ад выхавацеля, настаўніка пад час навучання, ад продкаў нашчадкам агульныя веды пра свет, наваколле, абрады, звычаі; праз кнігі і дапаможнікі, а зараз праз усе электронныя сродкі.

1.4. рэгулятыўная функцыя рэалізуецца праз заахвочванне да дзеяння, адказ на пытанне, шляхам забароны дзеяння, шляхам паведамлення інфармацыі з мэтай накіраваць адрасата на іншае дзеянне і г.д.;

1.5. асноўным сродкам рэалізацыі эматыўнай (ад лац. emoveo – узбуджаць; émotif, veadj - уражлівыэмацыйны) функцыі з’яўляецца інтанацыя, а таксама эмоцыі выказваюцца пры дапамозе выклічнікаў і слоў з эмацыйна-экспрэсіўнай канатацыяй;

1.6. фатычная (ад гэрч. photos – сказаны; phanai - гаварыць, сказаць; мажліва, ад лац. fatuus - дурны) функцыя рэалізуецца пад час прывітання, віншавання, размоў пра надвор’е, футбольныя ці хакейныя матчы, у гарадскім транспарце і іншых грамадскіх рэчах, каратчэй кажучы, адбываецца “общение ради общения”, накіраванае на ўсталяванне і падтрымку кантактаў;

1.7. метамоўная функцыя рэалізуецца як у вусных, так і пісьмовых выказваннях пра мову – у тым ліку на занятках і лекцыях па мове, мовазнаўству, у граматыках, слоўніках, у навуковай літаратуры па мове.Звычайна звязана з якімі-небудзь цяжкасцямі моўнага характару, пры супастаўленні слоў, выпраўленні чужой і сваёй мовы, пры каменціраванні мовы, пры дапамозе моўных гульняў.

1.8. эстэтычная (ад грэч. aisthetikos – пачуццёвы) функцыя звязана (па Якабсану) з увагай да “паведамлення дзеля самаго паведамлення”, калі моўца заўважае сам тэкст, яго гукавую і лексічную структуру; асобнае слова, выраз пачынае падабацца альбо не, захапляць зладжанасцю, дакладнасцю, прыгажосцю. Часцей за ўсё рэалізуецца ў мастацкіх тэкстах, але мажліва і пры размове, сяброўскіх лістах, публіцыстычнай, аратарскай мове.

Заданне 2: “Спецыфiка мовы як грамадскай з’явы”

2.1. Ахарактэрызуйце месца мовы ў жыццi грамадства ў адносiнах да:

а) Мова, як найважнейшы і асноўны сродак грамадскага быцця грунтуецца на двух асаблівасцях: па-першае, універсальнасць мовы як сродка зносін і, па-другое, мова – гэта і ёсць сродак, а не змест і не мэта зносін. Мова існуе неразрыўна ва ўсіх праявах грамадскага быцця чалавека.

б) Мова – гэта з’ява духоўнай культуры чалавецтва, адна з форм грамадскай свядомасцi. Мова, як і псіхафізіялагічная здольнасць адлюстроўваць свет, з’яўляецца перадумовай грамадскай свядомасці, а таксама з’яўляецца семантычным фундаментам і ўніверсальнай абалонкай розных форм грамадскай свядомасці. Па зместу семантычная сістэма мовы бліжэй за ўсё да штодзеннай свядомасці. Пры дапамозе мовы рэалізуецца спецыфічна форма перадачы сацыяльнага вопыту людзей (культурныя нормы і традыцыі, веды навуковыя, тэхналагічныя).

2.2. Развiццё мовы залежыць ад гiсторыi грамадства толькі ў выпадку сацыяльных узрушэнняў, такіх як рэвалюцыя, вайна, калі змешваюцца арэалы дыялектаў, парушаецца нарматыўна-стылістычны склад мовы, з’яўляюцца новыя словы, абнаўляецца фразеалогія. Але ў сваёй аснове мова застаецца ранейшай, адзінай.

 2.3. З развіццём  вытворчасці  адбываецца сацыяльны падзел грамадства і мова выступае, як важнейшы яго інтэгратар. Таму агульнанародная мова сацыяльна неаднародная. Яе сацыяльная структура,  склад і значная колькасць сацыяльных варыянтаў мовы (прафесійная мова, жаргоны, прастамоўе і інш.), а таксама тыпы камунікатыўных сітуацый абумоўлены сацыяльнай структурай пэўнага грамадства. Грамадства можа быць падзелена на класы, але яно застаецца грамадствам, г.з. адзінствам, супольнасцю людзей. Так і мова пэўнага грамадства застаецца адзінай і зразумелай для ўсіх яе карыстальнікаў.

...

Скачать:   txt (94.9 Kb)   pdf (595.1 Kb)   docx (51.1 Kb)  
Продолжить читать еще 29 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club