Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Інтэграваныя заняткі па адукацыйным абдасцям “Мастацтва” і “Дзіця і грамадства” для дзяцей старэйшай группы

Автор:   •  Апрель 1, 2018  •  Практическая работа  •  1,199 Слов (5 Страниц)  •  1,950 Просмотры

Страница 1 из 5

СТВАРАЛЬНІКІ ПРЫГАЖОСЦІ

Інтэграваныя заняткі па адукацыйным абдасцям “Мастацтва” і “Дзіця і грамадства” для дзяцей старэйшай группы

 


Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні дзяцей аб прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, беларускім арнаменце і спосабах яго стварэння, гісторыі ўзнікнення прадметаў, спосабах дзеяння з імі; развіваць уменне класіфікаваць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па матэрыялу, з якога яны зроблены; пашыраць актыўны слоўнік дзяцей; выхоўваць цікавасць да народнай творчасці, беражлівыя адносіны да рэчаў нашай спадчыны, пачуццё гонару за таленавітых майстроў.

Маэрыял і абсталяванне: аўдыязапісы беларускай народнай музыкі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі , презентацыя на тэму занятка.

Папярэдняя работа: гутаркі с дзецьмі “Адкуль да нас прыйшлі тканіны”, “Дзівы чароўнага куфэрка”, “развучванне вершаў, песень, прагляд відэафільма “Музей Івана Супрынчыка”.

Ход заняткаў

Пад беларускую народную музыку дзеці увахозяць у залу, дзе размешчаны прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі па разделах “Ткацтва, вышыўка” і “Ганчарныя вырабы”.

Выхавальнік (В.).

Усіх у музей мы запрашаем

І сардэчна вас вітаем –

І дарослых і дзяцей

Нашых сяброў і гасцей.

Мы, беларусы, вельмі ганарымся тым, што жывём у такой цудоўнай краіне, што наша мва найпрыгажэйшая.

Хлопчык.

Блакіт набёс, і белы бусел,

І кветкі ў плі як абрус…

Мой край завецца Беларуссю,

А сам я – хлопчык беларус.

                                 (С.Сакалоў-Воюш)

Дзяўчынка.

Твар румяненькі,

Белая хустачка.

Я ўжо ведаю,

Я – беларусачка!

І хачу

Так, як тата і мама,

Родны край свій любіць

Я таксама.

                                 (А.Бадак)

В. Вы ўжо ведаеце, што наш працпвіты беларускі народ славіцца сваім уменнем рабіць прыгожыя рэчы. Давайце ўспомнім, з чым мы знаёміліся, калі разглядалі прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі? (Адказы дзяцей). Малайцы, вы памятаеце, што мы знаёміліся з вырабамі з дрэва, прыладамі працыы сялян мінулага стагоддзя. Сёння мы працягнем знаёмства  з творамі рук чалавечых,  рук майстроў беларускіх.

Разглядаюць слайд №1 – ткацтва, вышыўка. Выхавальнік у ролі экскурсавода.

В. Калі ласка, адгадайце загадку:

Спраўна на сваім вяку

Яя для вас тканіну тку.

На сукенкі, на штаны,

сарафаны, кафтаны,

На кашулі, на спадніцы –

Вось якая я майстрыца.

Здагадаліся хто гэта? (Ткачыха)

Што робіць ткачыха? (Тчэ тканіну). Як называецца рамяство, якім займаецца ткачыха? (Ткацтва).

Ткацтва – найбольш развітая галіна народнай творчасці ў Беларусі. Прадзенне і ткацтва з’явіліся на нашых землях вельмі даўно. Гэтая нялёгкая жаночая праца лічылася абавязковай для гаспадыні. Ткацтву папярэднічала цяжкая праца па апрацоўцы асноўнай сыравіны.  Даведацца, што гэта за сыравіна, дапаможа нам загадка:

Вырабы з тканіны

Ўзялі ўсіх у палон.

Нашых ніў расліна –

Беларускі (лён).

                            (Я.Жабко)

В.  Правільна, гэта лён. Аб тым, як яго вырошчвалі і апрацоўвалі нам раскажа беларуская народная песня “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”.

Дзеці выконваюць песню, дзяўччынка ў ролі Ульяніцы паказвае дзеянні гераіні песні.

В.  Малайцы, дзеці. Ульяніца таксама малайчына, працавітая дзяўчына! Нялёгкая праца у ткачых, затое атрымаліся вельмі прыгожыя рэчы, аздобленныя рознымі ўзорамі.

Разглядванне слайда №2 – вытканы абрус, ручнікі, посцілкі. Звярнуць увагу на тое, з якіх элементаў складаецца вытканы ўзор, на рытм, паўтарэнне, чаргаванне ўзору, сіметрыю, геаметрычны і раслінны арнамент.

...

Скачать:   txt (14.2 Kb)   pdf (165.4 Kb)   docx (18 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club