Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Фарміраванне навыкаў самаадукацыі вучняў у асобасным развіцці

Автор:   •  Апрель 3, 2023  •  Доклад  •  571 Слов (3 Страниц)  •  175 Просмотры

Страница 1 из 3

«Фарміраванне навыкаў самаадукацыі вучняў

у асобасным развіцці» (з вопыту работы)

         Чаму неабходна выхоўваць самастойнасць на ўроках беларускай мовы? Пасiўнасць некаторых школьнiкаў тлумачыцца тым, што яны не гатовы да ўспрымання матэрыялу. У такiм выпадку практыкуецца iндывiдуальная работа, што само па сабе прадугледжвае самастойнасць.

          Самастойная работа прымяняецца як на ўроках па азнаямленні з новым матэрыялам, так і вельмi эфектыўная пры замацаваннi атрыманых ведаў.

          Фарміраванне навыкаў самаадукацыі вучняў – адна з задач на кожным уроку беларускай мовы і літаратуры, асабліва ў 10-11 класах, калі на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры (базавы ўзровень) адводзіцца 1/2 гадзіны на тыдзень, а засвоіць і паўтарыць трэба шмат.

        Сапраўднае засваенне ведаў не зводзіцца да простага запамінання інфармацыі, а мае на ўвазе яе эфектыўнае выкарыстанне. Гэта магчыма толькі пры ўмове самастойнай работы па перапрацоўцы інфармацыі. У гэтым выпадку на дапамогу прыходзяць індывідуальныя лісты навучання (ІЛН), якія вучні атрымоўваюць загадзя да вывучэння пэўнай тэмы (так, напрыклад, для 11-ці класнікаў па прадмеце “Беларуская мова” быў прапанаваны наступны ІЛН па тэме “Правілы пабудовы сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, знакі прыпынку”:

  • Коскай выдзяляюцца пабочныя словы…
  • Пабочныя словы неабходна адрозніваць ад слоў, якія ўжываюцца ў ролі часціцы або прыслоўя…
  • Выдзяляюцца працяжнікамі, або бяруцца ў дужкі ўстаўныя канструкцыі…
  • Знайсці ў творы, які зараз вывучаеце па беларускай літаратуры, сказы з пабочнымі словамі, ўстаўнымі канструкцыям.

     ІЛН спрыяюць эканоміі часу на ўроку на тлумачэнне тэмы настаўнікам, так як вучні на ўрок прыходзяць ужо падрыхтаванымі. Таксама настаўнік бачыць узровень умення вучняў працаваць з прапанаванай тэмай (некаторыя вучні рыхтуюць ІЛН толькі па матэрыяле падручніка, некаторыя – знаходзяць больш пашыраны матэрыял і прапаноўваюць яго для сумеснага абмеркавання).

        Таксама для фарміравання навыкаў самаадукацыі вучням прапаноўваецца пры падрыхтоўцы да урокаў беларускай літаратуры зрабіць невялікія паведамленні пра жыццё і творчаць таго ці іншага пісьменніка, такі від самастойнай працы вучыць параўноўваць, аналiзаваць, абагульняць, выдзяляць галоўнае ў вялікім аб’ёме інфармацыі.

...

Скачать:   txt (7 Kb)   pdf (62.6 Kb)   docx (196.8 Kb)  
Продолжить читать еще 2 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club