Заамарфізмы ў беларускай мове
Автор: alina20000059 • Ноябрь 1, 2023 • Реферат • 6,165 Слов (25 Страниц) • 259 Просмотры
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Дзятлавіцкая сярэдняя школа”
Заамарфізмы ў беларускай мове
Выканала: Бусько Надзея Андрэеўна,
вучаніца 9 “Б” класа
ДУА “Дзятлавіцкая сярэдняя школа”
Кіраўнік Цяльпук Таццяна Міхайлаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Дзятлавіцкая сярэдняя школа”
Дзятлавічы 2022
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………...….3
ГЛАВА 1.ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ
1.1. Што такое фразеалагізмы,заамарфізмы?………………………………...…...5
1.2.Крыніцы паходжання заамарфізмаў……………………………………..…....7
ГЛАВА 2. ВЫЛУЧЭННЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ,У СКЛАД ЯКІХ УВАХОДЗЯЦЬ ЛЕКСЕМЫ З НАЗВАМІ ЖЫВЁЛ…………………………….
2.1.Катэгорыі заамарфізмаў………………………………………………….…….11
2.2.Класіфікацыя заамарфізмаў з пункту гледжання іх экспрэсіўна-стылістычных уласцівасцей……………………………………………………….14
2.3.Размоўныя фразеалагічныя звароты ……………………………………...15
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………….16
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………………...……………17
ДАДАТКІ……………………………………………………………………………18
УВОДЗІНЫ
Мова – важны і дасканалы сродак чалавечых зносін. Мова створана грамадствам і адлюстроўвае яго жыццё, пагэтаму змены ў мове абумоўлены прычынамі сацыяльнымі. Пра гэта сведчыць ужо той факт, што мова з’яўляецца сродкам зносін, захавання, накаплення інфармацыі.
Фразеалагізмы адлюстроўваюць культурныя асаблівасці жыцця народа – носьбіта мовы. Да іх можна аднесці фразеалагічныя адзінкі, якія ўтрымліваюць назвы жывёл, птушак, як дамашніх, так і дзікіх, насякомых і рыб.
Жывёлы заўсёды былі побач з людзьмі, і ў нашым маўленні накапілася нямала фразеалагізмаў, якія так ці інакш упамінаюць розных асобін. Гэтыя фразеалагізмы трапна адлюстроўваюць характэрныя рысы тых ці іншых жывёл. На ўроках мы працуем з «Фразеалагічным слоўнікам». Размяркоўваем фразеалагізмы на групы: фразеалагізмы з міфалогіі; з вуснай народнай творчасці, прафесіянальныя; фразеалагізмы, якія характарызуюць чалавека. Мяне зацікавілі фразеалагізмы з назвамі жывёл. Мне захацелася разабрацца, як яны з’явіліся ў нашай мове і што абазначаюць. Такім чынам, з'явілася тэма майго даследавання «Заамарфізмы ў беларускай мове».
Актуальнасць даследавання вызначаеццца іх недастатковай распрацаванасцю і няпэўнасцю. Важнасць даследавання абумоўліваецца тым, што сувязь паміж чалавекам і прыродай застаецца дастаткова моцнай і тым, што ўказаныя фразеалагізмы дазваляюць атрымаць інфармацыю пра іх культурна-інфарматыўныя, сацыяльна-інфарматыўныя і экспрэсіўныя функцыі.
Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца вывучэнне фразеалагічных адзінак, якія змяшчаюць у сваёй структуры назвы жывёл, птушак і насякомых.
Для дасягнення дадзенай мэты вызначаны наступныя задачы:
- Вывучэнне літаратуры па тэме даследавання.
- Вылучэнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць лексічныя кампаненты з назвамі жывёл.
- Характарыстыка катэгорый заамарфізмаў.
- Класіфікацыя фразеалагізмаў.
- Выяўленне стылістычных асаблівасцей заамарфізмаў.
- Вызначэнне частотнасці ўжывання найменняў жывёл у заамарфізмах.
- Складанне слоўніка заамарфізмаў.
Гіпотэза: лічу магчымым выказаць меркаванне, што фразеалагізмы (заамарфізмы) дазваляюць не проста пазнаёміцца з кожнай жывёлай, але і пераняць мудрасць продкаў, нажытую стагоддзямі ўзаемадзеяння чалавека і прыроды, назірання нашых продкаў за жывёламі.
Аб’ект даследавання: фразеалагізмы.
Прадметам даследвання: беларускія фразеалагізмы, у склад якіх уваходзяць лексічныя кампаненты з назвамі жывёл.
Для дасягнення пастаўленых задач я вызначыла метады:
- вывучэнне крыніц літаратуры і перыядычнага друку;
...