Кантрольная работа па "Беларускай мове"
Автор: 072989 • Сентябрь 14, 2022 • Контрольная работа • 636 Слов (3 Страниц) • 301 Просмотры
Кантрольная работа па беларускай мове
Варыянт 1
Скарбы нашай Радзімы
1. У розных кутках нашай Радзімы можна пачуць пра залатыя карэты, затопленыя ў розныя часы, срэбны або залаты човен, бочкі з золатам або з грашыма. Ні ў адной краіне, апрача Беларусі, не пачуеш столькі легендаў і неверагодных гісторый, звязаных са скарбамі. Нашы продкі, каб абараніць Бацькаўшчыну ад ворагаў, вялі войны. Праз Беларусь ішлі незлічоныя войскі: і свае, і чужыя. Таму і расказваюць у нас легенды пра самыя неверагодныя скарбы, дзе згадваюцца як нашы князі, так і ўладары суседніх дзяржаў. Так, адступаючы, шведы нібыта закапалі пад сучасным Салігорскам золата. Частку багацця шведы пакідалі ў балота і разбегліся па лясах. Але некаторыя з іх паспелі закапаць нарабаванае золата і срэбра. Вось і жыве гэта паданне, прымушае шмат каго марыць пра нязнойдзенае багацце.
Распаўсюджаны паданні пра напалеонаўскія скарбы, нарабаваныя ў 1812 годзе ў Маскве. Нібы пры адступленні схаваны яны на тэрыторыі нашай краіны. Сустракаюцца паданні і пра затопленыя гарматы, напоўненыя золатам. Па гістарычных звестках, у ХIХ стагоддзі на Гродзеншчыне адзін мясцовы пан спрабаваў адшукаць іх у рацэ. Для падводных пошукаў ён прыдумаў разумную машыну, але скарбу так і не знайшоў. Жыхары Дзятлаўскага раёна ўпэўнены, што Напалеон затапіў скарбы ў возеры. Кажуць, што па начах з вады выходзіць прывід і ахоўвае каштоўнасці.
2. Лексічнае значэнне слоў:
Човен – лёгкая лодка, выдзеўбаная з дрэва.
Скарбы – грошы, каштоўныя рэчы, каштоўнасці; каштоўнасці, схаваныя, закапаныя дзе-небудзь.
Гарматы – агульная назва артылерыйская зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.)
3. Фанетычны разбор слоў:
(Падкрэслена і выдзелена галосная, на якую падае націск)
Пачуеш – [п а ч у й э ш], па – чу – еш
п | [п] | Зычны, парны, глухі, цверды |
а | [а] | Галосны, ненаціскны |
ч | [ч] | Зычны, глухі, зацвярдзелы, шыпячы |
у | [у] | Галосны, націскны |
е | [й’] | Зычны, звонкі, няпарны, мяккі |
[э] | Галосны, ненаціскны | |
ш | [ш] | Зычны, парны, глухі, шыпячы. |
6 літар, 7 гукаў.
Разбегліся – [р а с б’ э х л’ і с’ а], раз – бег – лі – ся
р | [р] | Зычны, няпарны, звонкі, цверды |
а | [а] | Галосны, ненаціскны |
з | [с] | Зычны, парны, цверды, глухі |
б | [б’] | Зычны, парны, мяккі, звонкі |
е | [э] | Галосны, націскны |
г | [х] | Зычны, парны, глухі, цверды |
л | [л’] | Зычны, мяккі, санорны |
і | [і] | Галосны, ненаціскны |
с | [с’] | Зычны, парны, мяккі, глухі |
я | [а] | Галосны, ненаціскны |
10 літар, 10 гукаў.
Паданні – [п а д а н’і], па – дан - ні (в квадратных скобках н должна быть не подчеркнута, а линия сверху, чтобы показать падаўжэнне зычных)
п | [п] | Зычны, парны, глухі, цверды |
а | [а] | Галосны, ненаціскны |
д | [д] | Зычны, парны, звонкі, цверды |
а | [а] | Галосны, націскны |
н | [н’] | Зычны, мяккі, санорны |
н | ||
і | [і] | Галосны, ненаціскны |
7 Літар, 6 гукаў.
...