Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай каб не умёрлі

Автор:   •  Март 23, 2019  •  Эссе  •  387 Слов (2 Страниц)  •  2,091 Просмотры

Страница 1 из 2

Не пакідайце ж мовы нашай

беларускай каб не умёрлі

Ф. Багушэвіч

Беларусь… Айчына… Мова… Як цёпла становіцца на душы калі чуеш родныя словы! Аднойчы халодным восеньскім вечарам я задумалася: “А што неабходна чалавеку, каб ён адчуў утульнасць, цеплыню ў сваім сэрдцы, еднасць і нейкую, мажліва, падтрымку людзей? Кубачак гарачага чаю? Коўдру? А, можа, які-небудзь падарунак?” Вы, напэўна, здівіцеся, аднак, калі я зайшла ў краму і пачула ад прадаўца звычайнае “Добры дзень! Ці патрэбен пакет?” на беларускай мове, я адчула сапраўдную радасць ад усведамлення таго, што мы адзін народ, што у мяне ёсць Радзіма, што Беларусь жыве, яна вытрывала ўсё ж такі ўсе цяжкасці, усе выпрабаванні.

Колькі перашкод давялося пераадолець нашаму народу, каб Беларусь стала незалежнай краінай са сваімі традыцыямі, культурай, мовай…

Спачатку Польшча ўздельнічала на самавызначэнне беларусаў, потым расійскі уплыў… Аднак жа ня гледзячы на ўсе перашкоды, беларусы атрымалі незалежнасць. І што мы зараз маем? Дзве дзяржаўныя мовы, некаторыя людзі нават лічуць нас часткаю Расіі… Я памятаю, як гадоў дзесяць таму назад беларуская мова лічылася грубай, вясковай мовай. І насамрэч у горадзе вельмі рэдка даводзілася сустракаць беларускамоўных людзей. Дык што ж гэта азначае? Ніякага ўплыву са знешняга боку няма, але і развіццё беларускай мовы спынілася. А можа самі беларусы стрымліваюць распапаўсюджванне мовы, не хочуць прыняць беларускую мову? Няўжо нашаму народу не патрэбна яна? Мне здаецца, што калі не будзе мовы, не будзе і народа. І я зусім не здзіўлена тым, што некаторыя людзі лічаць Беларусь часткай Расіі. Я лічу, што гэта не нармальна, калі трэба прасіць, каб далі дакумент, бланк на беларускай мове пры якой-небудзь рэгістрацыі. А калі людзі з іншых краін прыязджаюць у Беларусь, у іх узнікае ўражанне, что мы не ведаем сваёй мовы.

...

Скачать:   txt (4.7 Kb)   pdf (59.9 Kb)   docx (8.2 Kb)  
Продолжить читать еще 1 страницу »
Доступно только на Essays.club