Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

У. Шэкспір на рускую i беларускую мовы: параунальны аналiз

Автор:   •  Февраль 8, 2021  •  Реферат  •  2,873 Слов (12 Страниц)  •  587 Просмотры

Страница 1 из 12

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання

У. ШЭКСПІР НА РУСКУЮ І БЕЛАРУСКУЮ МОВЫ: ПАРАЎНАЛЬНЫ АНАЛІЗ

Рэферат

Шышлоўскага Зюган 3б 3 курса,

спецыяльнасць «Літаратурная работа (рэдагаванне)»

Навуковы кіраўнік:

Дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, кандыдат філалагічных навук Пятро Пятровіч Жаўняровіч

Мінск, 2020

Змест

Уводзіны 5

1. Стратэгія перакладу У.Дубоўкi на прыкладзе санетаў У.Шэкспіра 6

1.1. Праца перакладчыка над «шэкспiраўскiм словам» 6

2.2. Наватарскi падыход У.Дубоўкi да перакладаў санетаў У.Шэкспiра 11

Заключэнне 16

Спiс выкарыстанай лiтаратуры 17

Уводзіны

Перакладчыцкая спадчына Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі багатая і непаўторная: пераклады з Шэкспіра, Байрана, Пушкіна і Рыльскага, Ду Фу і Сыракомлі, Гётэ і Славацкага і інш. Менавіта на гэты бок творчага таленту паэта мы звярнулі сваю ўвагу. Найбольшую цікавасць выклікалі Шэкспіравы санеты, вяршыня англійскай паэзіі эпохі Адраджэння, якія дзякуючы У.Дубоўку папоўнілі скарбніцу нашай нацыянальнай культуры. І хоць творы, якія мы аналізуем, былі напісаны і перакладзены ў розныя часы, нават розныя эпохі, але, на наш погляд, гэта не толькі сапраўдныя шэдэўры сусветнай лірыкі, але і шэдэўры перакладной літаратуры, прыклад паэтычнага майстэрства У.Дубоўкі.

Перакладны твор – плён мастацкага ператварэння. Ператварэнне англамоўнай паэзіі з арыгінала ў 1950-1980-х г.г. ажыццяўлялася пераважна У.Дубоўкам, Ю.Гаўруком, Я.Семяжонам, якія з’яўляліся аўтарамі арыгінальных твораў, і папулярызатары іншанацыяльных скарбаў мастацкага слова.

Перакладчыцкая праца – надзвычай цяжкая. Слушна вызначыў яе сутнасць Юрка Гаўрук: «Паэт за свае творы адказвае сам. Перакладчык жа адказвае і за сябе, і за аўтара. Гэтага нельга забываць».

Выдатны знаўца іншаземных моў, Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка ўвесь час быў у пошуках слова, вобраза, рыфмы, рытму, а ўрэшце – у пошуках найбольшай дакладнасці і выразнасці ў сваіх перакладах. Можна сказаць, выпрацоўваў сваю перакладчыцкую стратэгію. Беларускі майстар не толькі захаваў сэнс, закладзены Шэкспірам, але залажыў новы, на беларускі лад.

1. Стратэгія перакладу У.Дубоўкi на прыкладзе санетаў У.Шэкспіра

1.1. Праца перакладчыка над «шэкспiраўскiм словам»

Задача перакладу любога твора з мовы арыгінала няпростая, пераклад жа “Санетаў” Шэкспіра – праца проста фантастычна цяжкая. Па-першае, неабходна перадаць на мове перакладу ў сціслай, вельмі лаканічнай санетнай форме пэўную кандэнсацыю думак, эмоцый, вобразаў, якія ствараюць тэматычна акрэслены малюнак і не толькі перадаюць душэўны стан лірычнага героя твора, але і ўзрушваюць адпаведным настроем чытача. Па-другое, пераклад павінен захаваць шматфарбную паэтычную палітру У.Шэкспіра, мілагучнасць і рытмічнае багацце санетаў, метафарычнасць іх мовы, гарманічную завершанасць кожнага твора. Толькі тады зможа ў паэтычным перакладзе загучаць шэкспіраўская ідэя бязмежна высокага разумення кахання, сяброўства як гуманістычнага пачуцця, ідэя сінтэзу фізічнага і духоўнага ў чалавеку, праслаўлення ўсяго, што робіць чалавека прыгожым і магутным.

Калі займацца перакладам санетаў, то можна вызначыць накірунак працы адной усеабдымнай формулай: “Трэба ставіць патрэбнае

...

Скачать:   txt (37.2 Kb)   pdf (79 Kb)   docx (23.8 Kb)  
Продолжить читать еще 11 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club