Роль беларускай мовы
Автор: 21Predator • Сентябрь 22, 2022 • Эссе • 257 Слов (2 Страниц) • 403 Просмотры
Мова, нiбы шчыт, якi зберагае i выдзяляе народ сярод iншых народаў. Беларуская мова мае працяглую гісторыю свайго развіцця. Яна яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым. Мова спрыяе выяўленню матэрыяльных і духоўных патрэбаў людзей.
Беларуская нацыя iснуе, пакуль жыве Беларуская мова. Мова ёсць галоyны вынiк i сродак культуры. Калi мы над гэтым задумаемся глыбей, то адчуем, што вялiчнасць гэтай з’явы - чалавечай мовы - настолькi грандыёзная, што ўражвае нашу свядомасць. І сапраўды, гэта цуд культуры. У мове мы, людзi, бачым сябе. Гэта люстэрка нашага iснавання, адбiтак нашых душаў. Вытокi мовы пакрытыя хвалюючай таямнiцай, як i ўсё нашае паходжанне на Зямлi.
Кожная свая мова для кожнага народа -- найлепшая i найпрыгажэйшая. І гэта правiльна. Бо ў мове выяўляецца сутнасць натуры народа, якi яе стварыў, вiдаць яго душа, адбiваецца сваiсты склад розуму i манера думання.
Шмат моў знікла на Зямлі, і знікае па сённяшні дзень. Прычыны розныя. Але найчасцей - гэта несамастойнае існаваньне. Але шмат моў трымаюць і ня гінуць, ня гледзячы на неспрыяльныя абставіны. Шмат якія мовы адраджаюцца, вяртаюцца да жыцця амаль з нябыту. Уў нас самая велiзарная магчымасьць: без вялiкай бойкi, бяз грукату, бяз шуму i страт у коранi перамянiць становiшча i высока падняць нашу беларускую мову ў нашай краiне. Менавiта так думаюць i робяць усе ва ўсiм свеце. Патрэбныя толькi хаценне, воля i добры чын.
Аглядаючы пiсаную гiсторыю людзей, мы заўважаем, што заўсёды, калi гiнула мова, то гiнуў i народ.
...