Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак актывізацыі ўнутранай матывацыі навучэнцаў на ўроках беларускай літаратуры

Автор:   •  Январь 1, 2023  •  Доклад  •  1,454 Слов (6 Страниц)  •  199 Просмотры

Страница 1 из 6

Інфармацыйны блок 1.1 Названне тэмы вопыту “Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак актывізацыі ўнутранай матывацыі навучэнцаў на ўроках беларускай літаратуры” 1.2 Актуальнасць вопыту Сёння адукацыйны працэс, як і на працягу ўсяго перыяду свайго існавання, вырашае два важныя пытанні: чаму вучыць і як вучыць. Чаму вучыць – гэта пытанне зместу адукацыі. Змест вызначаны ў адукацыйным стандарце, патрабаваннях да ведаў і ўменняў, замацаваны ў Кодексе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, акрэслены дакументальна. З гэтым пытаннем настаўніку ўсё зразумела. А вось як вучыць – гэта праблема больш складаная, яна датычыць метадаў і адукацыйных тэхналогій, галоўная задача якіх – не толькі вучыць навучэнцаў, але і навучыць іх вучыцца; не толькі даваць веды, але і развіваць асобу навучэнца. Развіццё ніколі не можа быць дасягнута шляхам прымусу, яно мае месца толькі тады, калі чалавек сам цягнецца да ведаў, да творчасці[1, с.3]. Выбар тэмы, да якой я звярнулася, не выпадковы. На працягу некалькі гадоў я працую над тэмай па самаадукацыі “Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў на ўроках беларускай літаратуры”. Неабходнасць звароту да гэтай тэмы была прадыктавана таксама і тымі зменамі, якія адбываюцца сёння ў грамадстве. Кожны дзень шматлікія тэлевізійныя каналы і радыёстанцыі прапануюць нам мноства інтэрактыўных ток-шоу. Прэса заклікае чытачоў да інтэрактыўных зносін на старонках часопісаў і газет. А самым яскравым прыкладам інтэрактыўнай папулярнасці з’яўляецца Інтэрнет. Змяніліся патрабаванні і да маладога спецыяліста , які ўступае ў жыццё, сёння патрабуецца ўменне працаваць у групе і ў калектыве, адстойваць сваю думку, згладжваць канфлікты, адчуваць адказнасць за работу, быць мабільным, камунікабельным, гібкім у розных сітуацыях. Валоданне гэтымі ўменнямі дапаможа выпускніку ўладкавацца на першым рабочым месцы і ўвогуле ў жыцці. 3 Праблемай сённяшняга дня ў сістэме ПТА, на мой погляд, з’яўляецца нізкая матывацыя навучэнцаў да навучання і недастатковы зровень вучэбных дасягненняў. Са свайго настаўніцкага вопыту я ведаю, што нельга навучыць навучэнца, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў. І, на жаль, такіх дзяцей у групе большасць. Па- першае, некаторыя з іх ўжо вызначыліся са сваёй будучай прафесіяй і не бачаць патрэбы ў вывучэнні беларускай літаратуры. Магчыма, негатыўную ролю тут адыграла празмерная інфармацыйная насычанасць сучасных дзеючых праграм практычна па ўсіх прадметах. Да таго ж адведзена малая колькасць гадзін на вывучэнне пэўнай тэмы і, трэба прызнаць, што дзесяцібальная сістэма ацэнкі ведаў дала магчымасць навучэнцу атэставацца нават з самымі нізкімі баламі. Такім чынам, адсутнасць матывацыі ў навучэнцаў да вучобы з’яўляецца сапраўднай праблемай. Практыка паказвае, што сучасны навучэнец — асоба досыць патрабавальная, у якой мы адзначаем такія рысы, як раскаванасць думкі, здольнасць да самастойнага мыслення, нават пры недастатковым узроўні ведаў па прадмету, яны праяўляюць цікавасць, любяць паразважаць, аднак вучэбны матэрыял ведаюць павярхоўна. А мне, як выкладчыку літаратуры, заўсёды было цікава абапірацца на іх унутраную матывацыю, уласны вопыт, індывідуальныя і псіхалагічныя асаблівасці. 3 другога боку, пашырэнне камп’ютарызацыі і адпаведна рознаўзроўневых тэставых форм кантроля ведаў ствараюць праблему набыцця навыкаў інтэлектуальных зносін, абмяжоўвае моўную практыку навучэнцаў. Для мяне, як выкладчыка літаратуры, які працуе са словам, гэта праблема вельмі адчувальна і відавочна. На мой погляд, зменшыць негатыўнае ўздзеянне названых фактараў зможа жывы, цікавы і ў той жа час эфектыўны працэс навучання літаратуры, таму без нетрадыцыйных формаў і інтэрактыўных метадаў яго правядзення сёння не абысціся. Актуальнасць прадстаўленага мной вопыту абумоўлена педагагічнай 4 значымасцю інтэрактыўных метадаў навучання, а таксама неабходнасцю ўсебаковага вывучэння і прымянення іх на ўроках беларускай літаратуры з мэтай актывізацыі ўнутранай матывацыі навучэнцаў і павышэння якасці ведаў. 1.3 Мэта вопыту Адбор эфектыўных метадаў інтэрактыўнага навучання і стварэнне сістэмы выкарыстання гэтых метадаў ў вучэбным працэсе, пры якіх навучэнцы атрымліваюць магчымасць развіваць свае здольнасці і схільнасці, павышаць унутраную матывацыю. 1.4 Задачы вопыту: 1) прааналізаваць літаратуру, метадычныя дапаможнікі, рэкамендацыі і артыкулы па тэме вопыту. 2) ствараць сістэму работы, якая забяспечвае фарміраванне трывалых ведаў навучэнцаў і развіццё мышлення, пазнавальных працэсаў, творчых здольнасцей, эмацыянальнай сферы, павышае матывацыю да ведаў у навучэнцаў. 3) ахарактарызаваць сістэму інтэрактыўных метадаў і апісаць некаторыя канкрэтныя групы прыдатныя для работы з навучэнцамі на розных этапах урока. 4) распрацаваць і сістэматызаваць дыдактычныя матэрыялы, якія даюць магчымасць выкарыстоўваць інтэрактыўныя метады на ўроках літаратуры. 1.5 Працягласць работы над вопытам: Інтэрактыўныя метады навучання вядомы ў педагагічнай практыцы даўно, але асабліва актуальным пытанне іх выкарыстання ў працэсе навучання стала ў апошнія гады. Выкарыстоўваць інтэрактыўныя метады ў сваёй працы я пачала з 2014 года. Падштурхнула да дзейнасці знаёмства з працамі С.С. Кашлева “Інтэрактыўныя метады навучання педагогіцы” і артыкуламі С.М.Тарасавай “Навучанне літаратуры з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій “, якія друкаваліся ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”. Вопыт выкарыстання інтэрактыўных метадаў на ўроках дае добрыя вынікі, таму з цікавасцю быў сустрэты не толькі навучэнцамі, але і 5 выкладчыкамі пад час правядзення мной адкрытых урокаў. У межах ліцэя ўрок з выкарыстаннем такіх метадаў быў адзначаны як лепшы ўрок года. За 3 гады назапашвання матэрыялаў было падрыхтавана выступленне на педагагічным савеце “Навучанне літаратуры з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў”. Акрамя гэтага была праведзена дыягностыка матывацыі навучання і адносін да вывучэння прадмета “ Беларуская літаратура”( праводзілася разам з псіхолагам ліцэя Аўсюк Н.А.). Па выніках дадзенай дыягностыкі ( мадыфікацыя тэста Ч.Д.Спілберга) назіраецца станоўчая данаміка матывацыі ( гл.дадатак № 12). Гэта дало штуршок мне на далейшае ўкараненне ў вучэбны працэс па літаратуры актыўных метадаў навучання, удасканаленне і прымяненне іх на розных этапах урока. 2. Апісанне тэхналогіі вопыту

...

Скачать:   txt (19.2 Kb)   pdf (60.4 Kb)   docx (12.2 Kb)  
Продолжить читать еще 5 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club