"Энеіда" Вергілія на факультатыўных і пазакласных занятках у СШ. Інтэрактыўныя формы навучання
Автор: Оксана Киндер • Февраль 29, 2020 • Статья • 1,843 Слов (8 Страниц) • 532 Просмотры
“ЭНЕІДА” ВЕРГІЛІЯ НА ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ І ПАЗАКЛАСНЫХ ЗАНЯТКАХ У СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ: ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ
Пазакласная праца і факультатыўныя заняткі з’яўляюцца эфектыўнай формай навучання і выхавання школьнікаў, істотна дапаўняюць урокі літаратуры, замацоўваюць і пашыраюць тыя веды, якія атрыманы на ўроках. Яны дазваляюць вучням больш грунтоўна і дасканала засвойваць матэрыял па літаратуры, зрабіць яго больш трывалым, запамінальным. Тэматыка дадзеных заняткаў па літаратуры прадугледжвае развіццё пазнавальных, выхаваўчых задач абранага курса, звязанага з узроставымі асаблівасцямі школьнікаў і задачамі выкладання мастацкай літаратуры ў школе. Пазакласныя і факультатыўныя заняткі з’яўляюцца карысным дапаўненнем як для вучняў, так і для настаўнікаў. Дадзеныя формы ўрока можна выкарыстоўваць напрацягу ўсяго навучальнага працэсу з вучнямі рознай узроставай катэгорыі.
Пры вывучэнні праграмных тэм па антычнай літаратуры ў курсе беларускай літаратуры выкладчык павінен, раскрываючы праблему, у значнай ступені звяртацца да зместу літаратурных твораў, а таксама даваць заданні, якія будуць арыентаваць вучняў на больш дэталёвае азнаямленне з тэкстамі самастойна. “Энеіда” Вергілія вывучаецца ў школе ў раздзеле “Беларуская літаратура і антычнасць”, на якую адводзіцца толькі адна гадзіна. За гэты час настаўнік павінен разгледзець вялікі матэрыял, на аснове якога ў вучняў павінна скласціся выразнае ўяўленне пра антычную літаратуру.
Для таго, каб вучні лепш зразумелі паэму Вергілія “Энеіда”, яе ідэйны змест, каб пасля першапачатковага знаёмства з паэмай праца на факультатыве ці пазакласным мерапрыемстве атрымалася больш плённай, настаўнік павінен пазнаёміць вучняў з жыццём і творчасцю аўтара, з гісторыяй узнікнення самой паэмы і яе будовай.
Прааналізваўшы паэму вучні павінны прыйсці да высновы, што ў “Энеідзе” даецца ў алегарычным тлумачэнні аповед пра жыццё чалавека наогул, пра яго памылкі, блуканні і канчатковую перамогу. Паэма Вергілія поўная глыбокіх абагульненняў і патрабуе ўважлівага пранікнення ў кола яе думак і вобразаў.
“Энеіда” Вергілія задумана і напісана як гераічны эпас пра лёс рымскага народа, дзяржавы і яе правадыра. Сама задума паэмы, як паэтычная вартасць, мастацкае майстэрства зрабілі гэты твор адным з найбольш вядомых: “Энеіда” ўяўляе сабой “апошнюю спробу антычнай літаратуры пабудаваць карціну свету на аснове міфа, вярнуць міфу яго светапоглядную сутнасць” [1, с. 317]. Антычнаму паэту ўдалося пераплесці міф з сучаснасцю, выбраць адмысловы сюжэт, па-майстэрску развіць яго, аб’яднаць паэму агульнай ідэяй і, абапіраючыся на гамераўскія традыцыі і рымскі эпас, стварыць гераічную паэму, якая на многія стагоддзі стала ўзорам класічнай эпапеі. Вергілій распрацаваў легенду аб вандраванні і прыгодах траянца Энея – сына Венеры, які пасля разбурэння грэкамі Троі доўга блукаў па Міжземнамор’і. Але, як адзначае С. Шэрвінскі, “мы гаворым пра Энея як пра героя “Энеіды”, але гэта правільна толькі часткова. На самой справе ў “Энеідзе” прысутнічае другі герой, не штучны, не запазычаны: гэты герой – дух Рыма. У цэнтры паэмы – ідэя яго неўміручасці, заснаваная на боскім празарэнні, апраўданая эпітэтам “Вечны” [2, с. 24].
Матэрыял вялікі і, трэба адзначыць, складаны. I толькі ад настаўніка залежыць,як ён будзе пададзены і ў якой форме. Толькі сам настаўнік можа вызначыць, якія моманты выдзеліць больш, на што ў большай ступені звярнуць увагу вучняў.
На дапамогу настаўніку тут можа прыйсці факультатыў або пазакласнае мерапрыемства, якія будуць утрымліваць у сабе дадатковыя рознабаковыя звесткі пра “Энеіду” Вергілія, бо пазакласная праца істотна дапаўняе ўрокі літаратуры, замацоўвае і пашырае тыя веды, якія атрыманы на ўроках, а таксама дапаўняе іх цікавым, змястоўным матэрыялам. Магчыма выкарыстанне разнастайных тэстаў, віктарынаў, крыжаванак для замацавання вывучанага матэрыялу, для вызначэння узроўню вучэбных дасягненняў школьнікаў, ступені развіцця іх моўнай і маўленчай кампетэнцыі. Цікава можна арганізаваць урок-гульню, дыскусію, падарожжа, даследаванне, доказ, дэманстрацыю, спектакль і шмат інш. Правесці ўрок настаўніку дапамогуць падручнікі і хрэстаматыі, малюнкі і табліцы, метадычныя і літаратурныя часопісы, розныя тэхнічныя сродкі навучання.
...