Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Эфектыўнасць выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання ў працэсе фарміравання чытацкіх уменняў малодшых школьнікаў

Автор:   •  Март 9, 2020  •  Курсовая работа  •  8,564 Слов (35 Страниц)  •  637 Просмотры

Страница 1 из 35

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”

ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ МЕТАДЫ ЯК СРОДАК РАЗВІЦЦЯ ЧЫТАЦКІХ УМЕННЯЎ ВУЧНЯЎ

Магілёў

2019


ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ        3

ГЛАВА 1 ФАРМІРАВАННЕ ЧЫТАЦКІХ УМЕННЯЎ У ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ НАВУЧАННЯ        5

1.1 Паняцце чытацкіх уменняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі        5

1.2 Характарыстыка інтэрактыўных метадаў навучання, якія прымяняюцца ў пачатковай адукацыі         7

1.3 Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў у працэсе фарміравання чытацкіх уменняў        10

ГЛАВА 2 ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА ФАРМІРАВАННІ ЧЫТАЦКІХ УМЕННЯЎ У 3 КЛАСЕ        14

2.1 Характарыстыка ўзроўню сфарміраванасці чытацкіх уменняў вучняў 3 класа да пачатку эксперыменту        14

2.2 Сістэма працы па фарміраванні чытацкіх уменняў з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў        22

2.3 Характарыстыка ўзроўню сфарміраванасці чытацкіх уменняў у вучняў 3 класа пасля праведзенай работы        25

ЗАКЛЮЧЭННЕ        ……32

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ        34

ДАДАТАК А        37


УВОДЗІНЫ

У век інфармацыйных тэхналогій неабходным з’яўляецца фарміраванне інфармацыйнай культуры асобы. У сувязі з гэтым неабходна з ранняга дзяцінства выхоўваць у школьнікаў любоў да кніг і бібліятэкі, вучыць дзяцей карыстацца бібліяграфічнымі дапаможнікамі, фарміраваць навыкі працы з кнігай і перыядычнымі выданнямі, уменне свабодна арыентавацца ў кніжным свеце.

Па словах І.К. Крыловай, “чытанне – гэта нялёгкі і часам пакутлівы працэс, які адымае ў школьнікаў шмат сіл і часу. Чытаць бегла, свядома, правільна, выразна, разумець прачытанае – вялікае мастацтва. Але ўсе гэтыя навыкі неабходны, каб у далейшым малодшы школьнік атрымліваў задавальненне і радасць ад працэсу чытання” [9, с. 72].

На жаль, чытанне перастала быць галоўным з любімых заняткаў дзяцей, у тым ліку і малодшых школьнікаў. Яно стала дзелавым, г. зн. чытаннем па неабходнасці, збольшага выцеснена іншымі формамі вольнага часу, а большую частку свайго часу дзеці праводяць перад экранамі тэлевізараў і мабільных прыстасаванняў.

У апошні час ва ўстановах адукацыі адбываецца пераход на гуманістычныя спосабы навучання і выхавання дзяцей. Але ўсё ж у навучальным працэсе школы захоўваюцца супярэчнасці паміж франтальнымі формамі навучання і індывідуальнымі спосабамі навучальна-пазнавальнай дзейнасці кожнага вучня; неабходнасцю дыферэнцыяцыі адукацыі і аднастайнасцю ўтрымання тэхналогій навучання; пераважным тлумачальна-ілюстрацыйным спосабам выкладання і дзейнасным характарам вучэння. Адным з важных кірункаў рашэння названых праблем з’яўляюцца распрацоўка і ўкараненне новых педагагічных тэхналогій. Кожны педагог – творца тэхналогіі, нават калі мае справу з запазычаннямі. Стварэнне тэхналогіі немагчыма без творчасці. У наш час 70-80% усёй інфармацыі школьнік атрымлівае ўжо не ад настаўніка і не ў школе, а на вуліцы, ад бацькоў і падчас назірання за навакольным жыццём, са сродкаў масавай інфармацыі, а гэта патрабуе пераходу педагагічнага працэсу на якасна новы ўзровень. “Адзіны шлях да ведаў – гэта дзейнасць” [3].

Якое месца павінна займаць чытанне ў жыцці сучасных дзяцей? Як зацікавіць дзяцей чытаннем? Як павысіць узровень іх чытацкіх уменняў? Якія сучасныя педагагічныя тэхналогіі выкарыстоваць? Гэтыя праблемы даследавалі як вучоныя, так і настаўнікі-практыкі А.Л. Аляксеева, В.І. Свірыдзенка, І.А. Гімпель [4], М.В. Жуковіч [8], Н.У. Антонава [2] і інш. Разгляду гэтай жа праблемы прысвечана наша даследаванне.

Мэта курсавой работы: выявіць эфектыўнасць выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання ў працэсе фарміравання чытацкіх уменняў малодшых школьнікаў.

...

Скачать:   txt (117.2 Kb)   pdf (446.6 Kb)   docx (91.3 Kb)  
Продолжить читать еще 34 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club