Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Параўнанне як сродак вобразнасці ў аповесці Васіля Быкава "Знак бяды"

Автор:   •  Август 17, 2019  •  Курсовая работа  •  10,772 Слов (44 Страниц)  •  822 Просмотры

Страница 1 из 44

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

імя Максіма Танка”

Кафедра беларускага мовазнаўства

Курсавая праца па беларускай мове

[pic 1]

Выканала:

студэнтка ІV курса 19 групы

завочнага аддзялення

факультэта беларускай

і рускай філалогіі

________________________

Праверыў:

________________________

Мінск 2011

Змест

Уводзіны ………………………………………………...……………………        3

Раздзел І. Параўнанне як вобразны сродак ………………………………..        7

  1. Параўнальныя канструкцыі ………………………………………………        7
  2. Дзве разнавіднасці вобразных параўнальных зваротаў ………….……..        9
  3. Параўнанне. Адрозненне параўнання ад метафары …………………….12
  4. Параўнальныя звароты. Адрозненне параўнальных зваротаў ад параўнальных сказаў ……………………………………………………...14

Раздзел ІІ. Аналіз параўнанняў у аповесці Васіля Быкава “Знак бяды” ...19

  1. Класіфікацыя вобразных параўнанняў………………………………...... 19
  2. Характарыстыка вобразных параўнанняў паводле паказу жыцця і побыту герояў, іх душэўнага стану, партрэту, моўнай характарыстыкі, пейзажных малюнкаў ………………………………………………….….28

Заключэнне .……………………………………………………………….... 31

Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………..………………………33

Уводзіны

Проза Быкава нагадвае моцна сціснутую стальную спружыну – хутка распрамляючыся, яна нясе такі зарад працяглай энергіі, што здаецца, разам з яго героямі вы пражылі жыццё, забыўшы аб кароткім часе знаёмства з імі.

                                       Ю.Бондараў

        Пра творы Васіля Быкава напісана і пішацца шмат. Ні адна яго аповесць не прайшла не заўважанай крытыкай. Творчасць Васіля Быкава – адна з крыніц, што ўзбагацілі сучасную беларускую літаратуру, яна неаддзельная ад яе агульных тэндэнцый, ад асаблівасцей літаратурнага працэсу, патрэб грамадства.

        Сусветна вядомы беларускі пісьменнік Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі на Ушаччыне ў сялянскай сям’і, якая добра ведала цану кавалку хлеба, бо ён не заўсёды быў на стале. Беднасць на мяжы выжывання адчулася адразу пасля вымушанага ўступлення бацькоў у калгас. Малога хлапчука ратавалі жыццёвая ўчэпістасць, навакольная прырода, якая так многа можа гаварыць уражліваму дзіцячаму сэрцу, ды яшчэ кнігі. Будучы пісьменнік з дзяцінства захапляўся літаратурай. “Літаратура змалку стала такім важным духоўным фактарам, − зазначае  Васіль Быкаў, − што з ім не магла раўняцца нават прырода, якая звычайна вельмі шмат значыць у фарміраванні характару вясковага жыхара”. Яшчэ ў пачатковай школе “чытаў без разбору ўсё, што трапляла пад руку. Час без кнігі здаваўся пустым і нецікавым… Майн Рыд, Жуль Верн, Джэк Лондан, а таксама Гайдар, Горкі, А.Талстой – вось уладары маіх тагачасных дум,  тыя, хто запаліў у душы агеньчык надзеі і паклікаў да іншага і светлага”, − піша ён у аўтабіяграфіі.

        Закончыўшы дзевяць класаў у Кубліцкай сярэдняй школе, юнак паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе правучыўся нядоўга з-за фінансавых праблем. Скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча. У 1942 годзе будучы пісьменнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены. “У мяне быў шынель, у якім я закончыў вайну, увесь прапалены, у некалькіх месцах прастрэлены асколкамі. Па сутнасці, гэта чыстая выпадковасць, што тыя кулі і асколкі мяне не кранулі”, − успамінаў Быкаў, разважаючы пра непрадсказальнасць чалавечага лёсу на вайне.

...

Скачать:   txt (116.7 Kb)   pdf (640.3 Kb)   docx (177.1 Kb)  
Продолжить читать еще 43 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club