Чаму неабходна захоуваць у Беларусi памяць аб гераiзме савецкага народа у гады Вялікай Айчыннай вайны
Автор: Ezer • Декабрь 6, 2018 • Эссе • 1,808 Слов (8 Страниц) • 1,047 Просмотры
ЭССЕ
по дисциплине ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
(в контексте европейской цивилизации)
ЧАМУ НЕАБХОДНА ЗАХОЎВАЦЬ У БЕЛАРУСІ ПАМЯЦЬ
АБ ГЕРАІЗМЕ САВЕЦКАГА НАРОДА
Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ?
Вялікая Айчынная вайна, якую беларускі народ перажыў у самых трагічных для сябе наступствах, без перабольшання з’яўляецца эпахальнай падзеяй у яго гісторыі. Зараз, і асабліва пасля распаду СССР, даволі настойліва выяўляюць сябе памкненні прынізіць гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, зменшыць значэнне агульнай Перамогі, здрабніць подзвіг франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, зарэтушыраваць самаахвярнае духоўнае і ўзброенае супраціўленне простага народа, які ў сваёй абсалютнай большасці не прыняў «новага парадку» акупантаў. Відаць, нехта жадае «адабраць» у нас па праву заваяваную Вялікую Перамогу, пазбавіць гістарычнай памяці.
Нам часта навязліва імкнуцца ўнушыць міф аб абсурднасці мінулай вайны, аб дарэмнасці ахвяр, прынесеных на алтар Перамогі. Робяцца сур’ёзныя захады ператварыць падзеі вайны ў бессэнсоўную гульню сляпой наканаванасці, трагічнага бязладдзя, гіпертрафіраваць надуманную праблему грамадзянскага супрацьстаяння. І ўсё гэта неабходна найперш для таго, каб наглядна, як ім уяўляецца, даказаць, што паколькі ў нашага народа не было нічога ўстойлівага і моцнага ў мінулым, то такі народ і не вельмі падрыхтаваны, каб разлічваць на годныя сучаснасць і будучыню. А ў такім разе гэтаму народу можна нібыта падсунуць і навязаць іншую шкалу каштоўнасцей, «новы код часу» са сваім уніфікаваным кадастрам дат і «правільнай гісторыі». Удумлівае і таленавітае мастацкае слова ў ранейшыя часы і сёння рашуча адхіляла і не прымала такія навукападобныя канцэпцыі.
Вялікая Айчынная настолькі глыбока ўвайшла ў быт і ментальнасць беларускага народа, што памяць аб ёй запісана ў беларуса амаль на генетычным узроўні. Сімвалічна ўспрымаюцца ў гэтай сувязі словы В. Казько пра тое, што на мінулай вайне «не проста кожны трэці загінуў. Гэта з нас трэць нашага чалавечага цела вырвалі і недзе пахавалі». Мы, беларусы, у нечым і сёння адчуваем сябе народам, які дагэтуль «не вярнуўся з вайны». Боль, смутак, пачуцце непапраўнасці страт і ахвяр той навалы не змог заглушыць нават ідэалагічны больш чым паўвекавы савецкі перыяд паслядоўнай гераізацыі ваеннай гісторыі. Усё больш і больш настойліва ў наш час уздымаецца пытанне: дзеля якіх мэт вяліся і вядуцца войны? Гісторыя, безумоўна, гэтыя мэты помніць, але далёка не заўсёды нашчадкі хочуць памятаць і вывучаць урокі гісторыі. З цягам часу нярэдка ўсё вяртаецца на кругі свае. Тут важна ўлічваць і такі момант, што любая значная, уплывовая падзея ў гісторыі народа нясе ў сабе пэўную інерцыю паступовага «выцяснення» і «замяшчэння» новымі поглядамі на мінулае. Прыходзіцца канстатаваць, што ў канцы ХХ ст. пасля так званага паражэння ў «халоднай вайне» і тых разбуральных працэсаў, якія адбываліся на прасторах былога Савецкага Саюза, людзі пад уплывам супярэчнасцей часу і драматычных абставін вымушаны былі значна скарэктаваць свой погляд на вайну, а месцамі нават заняць супрацьлеглую пазіцыю ў дачыненні да сваіх ранейшых маральных і эстэтычных поглядаў.
На мой погляд, выхоўваць падрастаючыя пакаленні трэба праз гісторыю сваёй малой радзімы і Радзімы.
Да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве дабрачыннага фонду "Памяць Афгана" пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў створаны гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Гэта адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Комплекс ствараўся
...