Народны эпас. Казка “Тры Марозы”
Автор: b.a.bogdan • Январь 5, 2020 • Контрольная работа • 868 Слов (4 Страниц) • 651 Просмотры
Установа адукацыі
“Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Кіруемая самастойная работа
“ Народны эпас. Казка “Тры Марозы”
Выканала: Студэнтка 1 курса
СДП-БФ-151
Богдан Бажэна
Выкладчык: Казлоўскі Р.К.
Гродна, 2016
У вуснапаэтычнай спадчыне народаў свету казкі з’явіліся тым жанрам, у развіццё якога ўнёс свой уклад кожны народ, і гэта тлумачыцца перш за ўсё роляй казак у жыцці людзей.
Збіраючы па крупінках працоўны вопыт пакаленняў і абагульняючы яго ў разнастайных мастацкіх формах, якія адпавядалі ўзроўню свядомасці і светапогляду шырокіх мас, вуснапаэтычная творчасць спрыяла тым самым прагрэсуграмадства. Значэнне казак як узбуджальніка працоўнай энергіі цяжка пераацаніць, але перад намі перш за ўсё з’явы мастацтва, функцыі якога шматбаковыя і не абмяжоўваюцца роляй акумулятара працоўнага вопыту народа.
Казкі – з’ява, якая ўласціва духоўнаму жыццю кожнага народа і па-свойму характарызуе яго стан. Так ,напрыклад, казка “Тры Марозы”.
Сюжэт казкі - варыяцыя на тэму аб нявінна гнаным станоўчым героі (падчарка), якому прыходзяць на выручку цудоўныя памочнікі (Марозы) і ўзнагароджвае героя за лагоднасць, пакору, дабрыню і працавітасць.
Галоўная гераіня казкі - падчарка, дзяўчына працавітая, паслужлівая і лагодная - "сацыяльна- ўшчэмлены персанаж" для мачыхі. Падчарка ўсю хатнюю працу рабіла, але так і не змагла дагадзіць злоснай ,жорсткай мачысе. І такая кажа дзеду, каб звёз сваю дачку ў лес: “ Звязі ты сваю дачку куды хочаш, я знаць яе не хачу”.
І вось ,па матыву казкі, старому нічога не застаецца, і ён завозіць дачку ў лес. Гэта сведчыць аб слабым характары гэтага героя. Ён баіцца бабу, таму ,нават, родную дачку вязе на пагібель: “Едзем дачушка, я цябе завязу, ка.б цябе марозік змарозіў, каб цябе ваўкі з’елі”. Можа яму не хочацца, ён любіць сваю дачку, але бабу ён любіць больш.
Характар падчарыцы настолькі лагодны, што яна не спрачаецца і не супрацівіцца,калі родны бацька завозіць і астаўляе яе ў халодным лесе. Яна плача, але нічога не гаворыць. Так жа добра, з павагай яна адносіцца да Марозаў, якія хацелі яе замарозіць. За яе дабрату, Марозы ўзнагароджваюць яе дарамі: “і дае ёй цэлы куфар адзежы”, “даў шубу і валенкі”, “даў ёй цяпло”. Адказы дзяўчынкі вельмі прыветлівыя, нягледзячы на моцны мароз. Багацця ва ўзнагароду - характэрны прыём народных казак.
...