Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Сарматызм як дзяржаўная ідэалогія. Рэчы Паспалітай і ідэалогія правячага шляхецкага саслоўя

Автор:   •  Май 3, 2018  •  Контрольная работа  •  2,277 Слов (10 Страниц)  •  866 Просмотры

Страница 1 из 10

АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ІНСТЫТУТ ДЗЯРЖАЎНАЙ СЛУЖБЫ

ФАКУЛЬТЭТ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ

Кафедра дзяржаўнага кіравання

сацыяльнай сферай  і  беларусазнаўства

  1. Рэферат
  1. «Сарматызм як дзяржаўная ідэалогія
  2. Рэчы Паспалітай і ідэалогія правячага шляхецкага саслоўя»

                          Выканаўца    

  1.                                                          

                                                                               Кіраўнік

  1. Мінск

ЗМЕСТ

 

УВОДЗІНЫ……………………………………….......................................... .3

ГЛАВА 1. Сарматызм як дзяржаўная ідэалогія Рэчы Паспалітай

                   і ідэалогія правячага шляхецкага саслоўя……………………...4

ГЛАВА 2. Уплыў ідэалогіі сарматызму на развіцце культуры

                   Рэчы Паспалітай.............................................................................7

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………....................... .11

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ  КРЫНІЦ .............................................................12



УВОДЗІНЫ

Да другой паловы XVI ст. выспелі ўмовы для больш цеснага дзяржаўнага аб’яднання Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. 1 ліпеня 1569 года паміж дзяржавамі была заключана дзяржаўная унія, якая палажыла пачатак існаванню дзяржавы “двух народаў” – Рэчы Паспалітай.

Узнікненне і развіцце Рэчы Паспалітай узняла пытанне аб ідэалогіі новага дзяржаўнага ўтварэння. Палітычнай эліце быў неабходны той ідэалагічны фундамент, які  абгрунтаваў  бы вытокі ўзнікнення дзяржаў - Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага  і іх заканамерную трансфармацыю у Рэч Паспалітую, паказаў бы роднасць і агульнасць паходжання  шляхты дзвух краін, аказаў бы кансалідуючы уплыў на культуру, побыт, норавы і звычаі правячага саслоўя.

Мэта: разгледзець вытокі зараджэння і развіцця ідэалогіі сарматызму,  як дзяржаўнай ідэалогіі Рэчы Паспалітай і ідэалогіі правячага шляхецкага саслоўя.

        Прадмет даследавання: фарміраванне ідэалогіі сарматызму у Рэчы Паспалітай і яе ўплыў на грамадска-культурнае развіцце.

        Аб’ект даследавання: сарматызм


ГЛАВА 1.  Сарматызм як дзяржаўная ідэалогія Рэчы Паспалітай

                    і ідэалогія правячага шляхецкага саслоўя

        Утварэнне дзяржавы «двух народаў» - Рэчы Паспалітай праходзіла у вельмі складаных  і супярэчлівых умовах. Пачынаючы з  Крэўскай уніі  паміж правячымі саслоўямі Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага ішла палітычная барацьба: з боку Польшчы - за інкарпарацыю  ВКЛ, акаталічванне і апалячванне яго насельніцтва, з боку Княства – за незалежнасць, палітычную  самастойнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. Гэтая барацьба працягнулася і пасля заключэння Люблінскай уніі.  

        Існаванне цэлага шэрага супярэчнасцей паміж правячымі коламі  Кароны і Княства, няроўнасць у палітычных і маемасных  правах  польскай шляхты каталіцкага веравызнання і шляхты ВКЛ праваслаўнага веравызнання,  запатрабавалі  ад палітычнай эліты Рэчы Паспалітай ідэалагічнага абгрунтавання неабходнасці агульнапатрыятычнага аб'яднання правячых саслоўяў двух дзяржаў у адзін «народ», дзяржаўнай уніі Польшчы і ВКЛ, існавання шматнацыянальнай і поліканфесійнай Рэчы Паспалітай.

         Для гэтага быў выкарыстаны "сармацкі" генеалагічны міф, адпаведна якому  шляхецкае саслоўе Рэчы Паспалітай, якое карысталася ў дзяржаўнай структуры вялікімі (у параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі) юрыдычнымі правамі, нібыта мела адметнае ад простата люду этнічнае паходжанне - ад зняважаных гісторыяй, але моцных і незалежных духам сарматаў, якім надаваліся рысы гіпертрафіраванай саслоўнай годнасці, вольналюбства, рыцарства, адданасці грамадскім ідэалам. Шляхецкая ідэалогія Рэчы Паспалітай, якая засноўвалася на тэорыі, што сарматы з'яўляюцца продкамі некаторых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Старажытнагрэчаскі вучоны Пталамей (II ст.) змясціў Еўрапейскую Сарматыя на тэрыторыі ад Віслы да Дона, а Азіяцкую Сарматыя - на ўсход ад Дона. Яго паслядоўнікі традыцыйна пацвярджалі існаванне гэтых тэрыторый, хоць да сярэдзіны першага тысячагоддзя сарматы зніклі з гістарычнай арэны.

...

Скачать:   txt (27 Kb)   pdf (157.6 Kb)   docx (25 Kb)  
Продолжить читать еще 9 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club