Становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
Автор: Edward So good • Декабрь 6, 2023 • Реферат • 3,318 Слов (14 Страниц) • 210 Просмотры
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт iнфaрматыкi i pадыёэлектронiкi»
Факультэт камп'ютарных сістэм і сетак
Кафедра гуманiтарных дысцiплiн
Індывідуальная практычная работа па вучэбнай дысцыпліне
«СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧІ ПАСПАЛІТАЙ»
Варыянт № 8
Выканаў: Контурава М.Г.
Студэнт групы 351051
(залiковая кнiжка 35105008)
Мiнск, 2023
Тэма №8 Становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
ПЛАН
УСТУП 3
1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ ДА ЎВАХОДУ Ў СКЛАД РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 5
1.1. Дынастычны саюз ВКЛ і Каралеўства Польскага 5
1.2. Беларускія землі з прыходам дынастыі Ягелонаў 6
2. СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЕЛЬ ПАСЛЯ ЗАКЛЮЧЭННЯ ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ 10
2.1. Заключэнне Люблінскай уніі 10
2.2. Наступствы заключэння люблінскай уніі 11
ЗАКЛЮЧЭННЕ 15
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 17
УСТУП
Актуальнасць працы. Станаўленне беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай уяўляе сабой важны перыяд гісторыі Беларусі, які ахоплівае падзеі з XIV па XVIII стагоддзі. Гэты перыяд аказаў значны ўплыў на фармаванне беларускай нацыі, культуры і палітычнага асяроддзя.
Рэч Паспалітая, аб'ядноўваючы Польшчу і Літву, уключала ў сябе і беларускія землі. Гэты перыяд азначаў фарміраванне дзяржавы, якая ў далейшым аказала ўплыў на беларускую гісторыю, культуру і грамадства. Падзеі, звязаныя са станаўленнем беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай, таксама аказалі ўплыў на палітычную карціну рэгіёна. Гэта перыяд змен у палітычнай структуры і сістэме кіравання, што адбілася на будучым палітычным ландшафце Беларусі.
Тым самым, сёння вывучэнне гэтага гістарычнага перыяду дазваляе лепей зразумець сучасныя выклікі і тэндэнцыі ў Беларусі. Мінулае краіны ўплывае на яе сучаснае грамадства, палітыку і адносіны з суседнімі краінамі. Тэма застаецца актуальнай, паколькі ўносіць свой уклад у разуменне гісторыі і фарміраванне беларускай ідэнтычнасці. Яна таксама дапамагае аналізаваць сучасныя выклікі і дынаміку ў рэгіёне, грунтуючыся на гістарычных каранях.
Мэта працы – вывучыць станаўленне беларусскіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай.
Задачы працы:
1. Проааналізаваць становішча беларускіх зямель перад уваходжаннем у склад Рэчы Паспалітай.
2. Даследаваць станаўленне беларусскіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай.
Аб'ект даследавання – гісторыя белаурускіх зямель.
Прадмет даследавання – гісторыя беларускіх зямель у пярыяд з XIV па XVIII стагоддзі.
Метады даследавання. У працэсе выканання работы выкарыстоўваліся гістарычны, параўнальны, фармальна-юрыдычны метады правядзення навуковага даследавання.
Структура працы. Праца складаецца з уводзін, двух частак, заключэння і спісу выкарыстаных крыніц.
1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ ДА ЎВАХОДУ Ў СКЛАД РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
1.1. Дынастычны саюз ВКЛ і Каралеўства Польскага
Збліжэнне ВКЛ і Каралеўства Польскага пачалося з канца XIV ст., калі ў выніку Крэўскай уніі склаўся дынастычны саюз.
Крэўская унія - гістарычная падзея, якая адбылася ў 1385 годзе, якая стала важным этапам у гісторыі Літвы і Польшчы, а таксама аказала ўплыў на падзеі ва Усходняй Еўропе. Унія была заключана ў горадзе Крэва (цяпер Красненск, Беларусь) паміж вялікім князем Літоўскім Ягайлам і каралевай Польшчы Ядзвігай Анжуйскай.
...