Праект гімназіі №36 г.Мінска – мабільны дадатак – мультымоўны інтэрактыўны гід па горадзе Мінску з функцыяй GPS- VitaeMinsk
Автор: Анюта Баранкова • Декабрь 10, 2019 • Доклад • 420 Слов (2 Страниц) • 404 Просмотры
Добры дзень. Мяне завуць Ганна Баранкова, і я прадстаўляю праект гімназіі №36 г.Мінска – мабільны дадатак – мультымоўны інтэрактыўны гід па горадзе Мінску з функцыяй GPS- VitaeMinsk.
Місія нашай каманды – выкарыстоўваючы інфармацыйныя тэхналогіі, зрабіць нашу краіну яшчэ больш прывабнай для турыстаў. Наведванне любых аб’ектаў і памятных мясцін не павінна выклікаць у гасцей сталіцы нязручнасцей, звязаных з моўным бар’ерам ці неабходнасцю пошуку гіда, куплі карты, даведніка, буклета, заказу экскурсіі. Для гэтага мы прапаноўваем прымяняць мабільныя тэхналогіі, з дапамогай якіх можна хутка атрымаць дакладныя звесткі і якія заўсёды пад рукой у большасці сучасных людзей.
Намі ўжо распрацавана тэставая версія інтэрактыўнага гіда, якую вы можаце бясплатна спампаваць у PlayMarket.
-Дадатак даступны для смартфонаў на базе Android 4 і вышэй.
- У нашым прадукце рэалізавана функцыя геалакацыі, якая дазваляе без удзелу чалавека актывізаваць аўдыягід пры набліжэнні да аб’екта цікавасці, гэта значыць дадатак гатовы праводзіць экскурсію адразу пасля ўстаноўкі і атрымання стабільнага сігналу GPS.
- Пры дапамозе нашага дадатку карыстальнік зможа самастойна загадзя спланаваць маршрут сваёй уласнай экскурсіі, убачыўшы, дзе іменна знаходзяцца найбольш важныя аб’екты горада Мінска, а таксама зможа даведацца больш інфармацыі па кожным з аб’ектаў пры дапамозе тэкстаў-апісанняў, фотаздымкаў і аўдыягіда. Усе матэрыялы ў нашым гідзе з’яўляюцца аўтарскімі і распрацаваны ўдзельнікамі нашага праекта. Сёння яны даступны на рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, французскай, кітайскай мовах.
...