Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Творчество Яна Скрыгана

Автор:   •  Сентябрь 7, 2022  •  Доклад  •  1,218 Слов (5 Страниц)  •  180 Просмотры

Страница 1 из 5

Ян  Скрыган

“Ян, Янка (Іван Аляксеевіч) Скрыган – адзін з выдатных беларускіх пісьменнікаў, паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст і крытык. Карыстаўся псеўданімамі: Відук, Я.Відук, Ян Відук, Янка Відук, Крушына, Я. Крушына, Пірат, Аўлас і дзед Аўлас (разам з П. Броўкам).

  Нарадзіўся Ян Скрыган 3 (16) лістапада 1905 года у весцы Труханавічы Слуцкага павета. Пачатковую школу закончыў у Труханавічах. Пасля вучыўся ў Беларускай гімназіі, у сельскагаспадарчым тэхнікуме г. Слуцка. Тэхнікум пакінуў з 4 курса, поўнасцю захапіўшыся літаратурай. У 1924 г. стаў працаваць у рэдакцыі слуцкай акруговай газеты “Вясквы будаўнік’. Пасля ліквідацыі акругі перастала выходзіць і акруговая газета. Пэўны час жыў дома, у бацькі. Пасля паехаў у Расоны, дзе працаваў былы рэдактар “Вясковага будаўніка” паэт Паўлюк  Шукайла. Уладкаваўся загадчыкам Народнага дома пры выканкаме (1925 – 1926)…”1

 Сумная і месцамі сухая інфармацыя. Яна падыходзіць толькі для даведнікаў, не болей. Але такую мы чытаем у школьных падручніках, газетнай і часопіснай прадукцыі. Нядзіўна, што моладзь не занадта зацікаўлена беларускай літаратурай. Але не аб гэтым. Я хачу паказаць, што жыццё Яна Скрыгана дзіўнае  і ніколькі не падобнае на ніткі лёсу іншых людзей.

 Гэтыя словы запісала дачка Яна – Галіна:

  Некалі, у 70-я гады мінулага стагоддзя, тата запісаў у сваім дзенніку: ”Страшна, як скоранька ляціць час”. Цяпер, калі гэты час праімчаў нібы імгненне, я разумею сапраўдны сэнс ключавога слова “страшна”. Дый гады ляцяць няўмольна, а мне здаецца, быццам учора тата насіў мяне, малую, на плячах і ў такт кроку што-небудзь напяваў. Адна мелодыя мне вельмі падабалася , але я, натуральна, не ведала, што гэта за музыка. Пазней, калі я вучылася ў музычнай школе, пазнала ў ей “Нарвежскі танец” ля-мажор Эдварда Грыга. Грыг быў любімым кампазітарам бацькі. У таямніча-суровых, незвычайных гармоніях гэтага кампазітара ен адчуваў роднаснае, блізкае сэрцу.

 Ні ў адной кнізе я не знайшла такой інфармацыі. Нідзе не распавядалася пра любімага кампазітара, што еў, чым захапляўся, жыў. Так, пра яго пісалі ў успамінах многія яго сябры. Але я кажу пра агульнавядомую інфармацыю. Сёння я пакажу вам не пісьменніка, а дакладнага і спагадлівага сябра. Добрага, але часам суровага бацьку. І проста дзіўнага чалавека.

  Я зачытаю вам некалькі ўрыўкаў з успамінаў сяброў і сваякоў. Але перад гэтым зраблю невялікае адступленне. Мяне ўразіла, што тоўстая кніга ў маіх руках складалася толькі з успамінаў пра Яну. Я прачытала яе ўсю. Ад скарынкі да скарынкі. На адным дыханні. Хоць справядлівасці дзеля, я яе да апошняга не адкрывала. А апынулася яна ў мяне толькі таму, што інфармацыі пра Яну было не так шмат, каб выбіраць і я ў той момант брала ўсё з ім звязанае. Але адкрыўшы яе на першай старонцы, я не зачыніла не дачытаўшы да канца. Бо што дзівіць. Я чытала не чарговы прыгодніцкі раман, а жыццё. Гісторыю аб жыцці аднаго чалавека. І гэта не было хваленай аўтабіяграфіяй, бо аўтарам быў не Ян, а людзі ведаюць Яго, якія жылі з ім, у якіх не было неабходнасці хлусіць. Кожны ўспамін-часцінка Яна, яго гісторыя, якую ён, напэўна ўжо забыўся, але якая застанецца ў памяці тысячы людзей. Я не хваліцца, але за час напісання працы я прачытала не адзін дзясятак кніг. І я даведалася, што так, быў такі пісьменнік, рэпрэсаваны ў 1937 годзе, які вярнуўся пасля катаргі, і працягваў працаваць і пісаць. У яго было дзве сям'і, з адной з якіх ён страціў сувязь.

 Але пасля чытання ўспамінаў і артыкулаў яго сяброў і родных, я адкрыла для сябе абсалютна новага чалавека. І вось прыклад.

А вось гэта ўжо з апавяданняў самога Яна.

Неразгаданыя сьлёзы

Кожнае раніцы адчыняліся лагерныя вароты, наша канторская брыгада выходзіла за зону і станавілася ў шарэнгу па чатыры. Стралок даваў каманду кожнай чацьвёрцы адысьці на два крокі наперад. Гэтакім чынам палічыўшы, а набіралася нас чалавек трыццаць, даваў агульную каманду ў дарогу: “Шагам марш!”

Гэтак нас вадзілі на работу – аграномаў, заатэхнікаў, рахаўнікоў. Часам былі два канваіры – ззаду і сьпераду калоны, адзін – толькі ззаду. Залежала ад абставінаў: памоцнены рэжым быў або перад сьвяточнымі днямі, або мелася наехаць якая інсьпекцыя.
На работу нас вадзілі паўз бальніцу. І бадай што кожны раз па дарозе мы сустракаліся з маладою жанчынаю, якая таксама ішла на работу, толькі ня ў штаб, а ў бальніцу. Там была свая ўліковая кантора.
Не магу сказаць, чым мяне зачапіла тая жанчына. Яна была маладая, была ў яе нейкая свая краса, ня кідкая, а сьціплая, маўклівая, ня ўсім адкрытая, як бы затоеная. І асаблівасьць яе была яшчэ ў тым, што нават сярод людзей, у натоўпе, яна была як бы адна.
А я люблю такія натуры, іх заўсёды хочацца разгадваць. І паявілася ў мяне гульлівая думка: а што калі яе патрывожыць? Калі напісаць ёй пісьмо? Але так, каб яна, барані Божа, ня ўведала, хто ёй піша.
Проста, па маладосьці гадоў, захацелася пажартаваць.
Як толькі канвой заводзіў нас у штаб, мы ўсе разыходзіліся па сваіх пакоях. Самы вялікі быў у нас, у рахаўнікоў. Сядзела ў нас за сваімі сталамі чалавек, мабыць, дзесяць. Асобныя пакоі былі, вядома, у галоўнага бухгалтара і ў касіркі – толькі яны двое былі ў нас вольнанайманыя.
У нашым пакоі былі бесканвойныя два чалавекі. Адзін з іх, даволі пажылы ўжо, Андрэй Іваніцкі, працаваў на складскім аддзеле. Ён добры, ахвочы, як кажуць, кампанейскі чалавек, згадзіўся перадаць пісьмо. Вядомая рэч, з умоваю, каб яна ня ўведала, хто піша яго.
Што я пісаў у гэтым пісьме? Усё ёй – пра яе ж. Так, як яе бачыў, як яе ўяўляў, як пра яе думаў. Пісаў пра яе аблічча – абаяльнае, прыгожае, сьціплае, разумнае. Пра яе характар, які сабе рысую, пра сьціпласьць, сумленнасьць. Пра адданасьць. Пра тое, як яна можа кахаць, шанаваць, паважаць. Памятаць. Марыць. Чакаць. Усё пра яе. Не адразу. А асьцярожна, паволі, патрохі, за нейкі пэўны, нават не малы час. Ня просячы і не патрабуючы ніякага адказу.
Кожны раз, калі мы сустракаліся, калі мы ішлі ў калоне на работу ці з работы, калі я стараўся трымаць сябе адсутна, каб яна не ўгадала мяне, – кожны раз пасьля гэтага я быў як хворы, і толькі сам сабе цішком мог сказаць: дзякуй Богу, яна не прызнала мяне.
Гульня гэтая цягнулася доўга. З жарту, з пацехі, яна стала нечым вельмі сур’ёзным. Я пачаў жыць перакананьнем, што шчасьлівы. І што нават баюся гэтага.
Дарэчы, пісаў я свае запіскі ня так і часта. Трэба было даць ёй час і магчымасьць усё гэта зразумець. Яна ведала, што піша ёй чалавек канвойны. Гэта ня жарты. І бачыў, што кожны раз, сустракаючыся з нашай калонай, ёй хацелася ведаць, пазнаць, каторы ж тут я.
А я нават ведаў, як зваць яе. І імя ў яе было самае харошае: Ганна. Ганна Георгіеўна Гарунова – паглядзіце, якое цудоўнае спалучэньне. І пра гэта я напісаў ёй.
Памятаю, па рабоце ў мяне выйшла невялікая няўпраўка. Памочнік мой адбыў сваю меру, вызваліўся, паехаў дадому. Галоўбух дакляраваў мне дастаць памочніка з перыферыйнага аддзяленьня. Я цярпліва чакаў. І пакуль што сам і разносіў праводкі ў картатэкі, і падлічваў шахматку.
Ды вось адчыніліся дзьверы, увайшоў галоўбух, а з ім, неспадзявана, і Ганна Гарунова.
– Вось вам памочнік.
Я, вядома, падзякаваў галоўнаму, прывітаўся з новым сваім работнікам. Яна адразу пачала знаёміцца са сваёю гаспадаркаю. Я ўбачыў: па рабоце яна чалавек граматны.
Я сеў за сваё інструкцыйнае пісьмо, якое надумаў паслаць на перыферыю. Скончыўшы, перачытаў яго, трохі паправіў, і папрасіў сваю новую памочніцу аднесьці ў машынапісны аддзел. Яна ўзяла ў рукі, паднялася, але зірнула ў тэкст і застыла, палахліва зірнуўшы на мяне. Божа, я зразумеў: яна пазнала почырк! Як жа я мог забыць пра гэта! Ціха, маўкліва яна заплакала, зноў села, галаву абхапіўшы рукамі. Потым хутка паднялася, выцерла сьлёзы, зноў узяла ў рукі паперку і панесла яе ў машынапісны пакой.
Назад яна не вярнулася.

...

Скачать:   txt (13.6 Kb)   pdf (96.4 Kb)   docx (11.7 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club