Вобраз Кастуся Каліноўскага
Автор: onemary • Май 8, 2023 • Анализ книги • 259 Слов (2 Страниц) • 136 Просмотры
Вобраз Кастуся Каліноўскага неаднаразова прыцягваў увагу драматургаў не толькі, што ён вялікі змагар за волю і народ, але і за тое, што ў яго жыцці мы бачым спалучэнні гераічнага і драматычнага,і, нават трагічнага.
Напісана п′еса “Рыцар свабоды” ў 2000 годзе. У папярэдняй пьесе мы бачым, што супрацьпастаўляюцца два паняцці ''смерць'' і ''неўміручасць'', але ў Алеся Петрашкевіча галоўнае месца займае паняцце воля.
У аснову п′есы пакладзены гістарычныя дакументы для таго, каб перадаць чытачам атмасферу таго часу. Акрамя гістарычных дакументаў Петрашкевіч вывучыў публіцыстыку Каліноўскага, артыкулы, якія друкаваліся ў газеце “Мужыцкая праўда”.
Сістэма дзеючых асоб у п′есе спецыфічная. Калі паглядзець на назву твора, то можна здагадацца, што галоўных героем будзе адзін чалавек. Вобраз Каліноўскага пададзены крупным планам, а другарадныя героі (М. Мураўёў, А. Лосеў, Н. Гогель) выступаюць у ролі антыподаў, супрацьлеглых Каліноўскаму. Кастусь актыўна адстайвае свій пункт гледжання, пераконваючы іх у сваёй праваце. Яго маналогі складаюць асноўную частку сюжэта. Яны з′яўляюцца цэнтрам дыскусіі і самааналізу, раскрываюць гістарычную сутнасць паўстання, яго стратэгію.
Маналогі Каліноўскага не пазбаўлены публіцыстычнага пафасу, хоць крытыкі і папракалі драматурга за залішнюю пбліцыстычнасць, якая зніжае ступень мастацкасці яго твораў. Але Петрашкевіч ускладніў мастацкую структуру доўгімі маналогамі, што, з аднаго боку, дазволіла раскрыць ход думкі галоўнага героя, а з другога боку – аказаць істотны ўплыў на дынаміку дзеяння, запаволіўшы яго развіццё.
Мастацкая прастора
...