Мае думкі пры прачытанні артыкулаў Ф.Галатузава "Заметки касательно белорусского наречия" і П.Шпілеўскага "Заметки белорусца о белорусско
Автор: nastadanil18 • Май 1, 2020 • Эссе • 360 Слов (2 Страниц) • 560 Просмотры
Эссэ на тэму “Мае думкі пры прачытанні артыкулаў Ф.Галатузава “Заметки касательно белорусского наречия» і П.Шпілеўскага “Заметки белорусца о белорусском языке»”
(Данільчык Анастасія, 3 курс БФ-171)
Артыкул Ф.Галатузава мне не спадабаўся. Так, была цікава пададзена гістарычная частка (але ж і ў ёй ёсць недакладнасці), але ж мне не спадабаліся яго адночіны да беларускай мовы. Тое, як ён называе нашу мову “белорусским наречием», а рускую «великорусским языком» у адным сказе выклікала ў мяне адмоўныя эмоцыі. Галатузаў вельмі ўпэўнена расказвае пра “белорусское наречие», не заўважаючы, як дапускае вельмі грубыя памылкі.
Больш спадабаўся мне артыкул Шпілеўскага. Па-першае, ён падрабязна разабраў і па справе раскрытыкаваў «нечто вроде филологического исследования о белорусском языке» Галатузава.
Што я вынесла з першага артыкула? Аўтар хацеў даказаць, што беларуская мова- сумесь польскай і рускай. Ён нават прыводзіў прыклады, якія на яго погляд гэта даказваюць, але ж прыклады былі не проста няўдалыя, яны часам былі зусім не да места.
Беларускі народ, як і беларуская мова, маюць вялікую гісторыю. Так, шмат чаго адбывалася на нашых землях: і забарона беларускай мовы, і паланізацыя, і русіфікацыя, але ж мы змаглі яе захаваць. Не дыялект, не “белорусское наречие”, а мову. Сапраўдную, жывую, спрадвечную беларускую мову. І колькі б не з’яўлялася такіх галатузавых, у нас заўсёды знойдзецца свой Шпілеўскі.
На самай справе, я лічу вялікай праблемай тое, што вельмі шмат людзей не ўспрымаюць беларускую мову як самастойную. У першую чаргу ў гэтым вінаватыя мы самі, беларусы. Дзе яшчэ ёсць краіна, якая мае сваю мову і не размаўляе на ёй? І гэта на мой погляд вялікая праблема. Вялікая колькасць рускамоўных школ і амаль ніводнай беларускай. Дажыліся. Уводзяць беларускамоўныя класы! Адзіны клас зроднай мовай на увесь горад. Я лічу, што так не павінна быць. І не дзіва, што нашу мову успрымаюць як дыялект. Бо мы самі яе так успрымаем. Цяпер яшчэ не позна адумацца і пачаць цаніць тое, што маем і чым не карыстаемся. Калі падумаць, колькі загінула людзей за яе, якія выпрабаванні прайшлі некаторыя дзеячы, а ўсё для таго, каб мець магчымасць чытаць і гаварыць на беларускай мове. А што мы? Вось яна, мова, на паверхні. Дзяржаўная, не забароненая, унармаваная. Гавары, пішы кнігі, вершы.
...