Вобраз-симвал дуба ў мастацкай літаратуры
Автор: teresavt.96 • Апрель 2, 2022 • Реферат • 1,553 Слов (7 Страниц) • 561 Просмотры
РЭФЕРАТ
ВОБРАЗ-СІМВАЛ ДУБА Ў МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
2019 год
Часта ў кантэкстах беларускіх вусна-паэтычных творах сустракаецца вобраз магутнага дуба, які ўвасабляе сабою моц, трываласць і векавую мудрасць. Ёсць гэты вобраз і ў творах беларускіх пісьменнікаў, крыху з іншымі асаблівасцямі ўнутранага сэнсу.
Жыццё нашых продкаў было цесна звязана з дубам. Вобраз гэтага дрэва з яго багатай сімволікай сустракаецца ў шматлікіх абрадах, павер’ях, з’яўляецца цэнтральным аб’ектам у многіх казках, песнях, загадках. Дуб суправаджаў чалавека ўсё жыццё: людзі карысталіся рэчамі, вырабленымі з гэтага дрэва, яны звярталіся да дуба як да дарадцы і мудрага апекуна і вельмі яго шанавалі. Розныя праявы свайго жыцця людзі пераносілі на пэўныя формы аб’ектыўнага існавання дуба: на яго знешні выгляд, асаблівасці, стан. Разам з надзяленнем дуба рознымі духоўнымі якасцямі гэта дапамагала ствараць каларытныя фальклорныя вобразы, якія пазней паспяхова выкарыстоўваліся ў якасці асновы ў шматлікіх беларускіх творах.
Традыцыйныя ў фальклоры вобразы-сімвалы дубоў, якія нечым нагадваюць свяшчэнныя дрэвы, даволі часта выступаюць на першы план і ў літаратурных творах.
Часам ствараецца ўражанне, што перад намі не разгалісты, высачэзны лясны велікан, а чалавек, які мае тонкую чуллівую натуру і перажывае за ўсё, што адбываецца вакол яго; ён таксама радуецца і смяецца, плача і сумуе, а ў асобных выпадках здольны вылечваць людзей ад смутку і адзіноты, дапамагаць ім у час цяжкіх выпрабаванняў.
У творах беларускіх літаратараў вобраз дуба набыў адметнасць, нацыянальную асаблівасць. Рысы бунтара надаў традыцыйнаму вобразу Якуб Колас. Спачатку дуб падаецца ў яго вершах і апавяданнях, як звычайна, - пры апісанні прыроды. Тут дуб – звычайнае дрэва, без якого нельга ўявіць сабе беларускіх пейзаж.
Сам пясняр, дзяцінства якога прайшло на ўлонні прыроды, у неабсяжных лясных прасторах , ніколі, нават у думках, не разлучае сябе з лесам – сваім сябрам, “дзе і сам жывеш супольна з жыццём хвояў і дубоў” (“Гай”) [3, с.16]. Чытаючы маналог дуба з казкі “ Дуб і чароціна”, мы ўяўляем сабе моцнага, гордага бунтара-адзіночку: “А я (дуб) змалку надзееўся толькі на свае і на сілы зямлі і солнца. Змалку навучыўся сам дапамагаць сабе. Нікому не гнуўся. Лепей змагацца з усім, чым гнуцца ўсякай сіле” [3, с.26].
Алегарычнай напоўненасці вобраз-сімвал дасягнуў у вершы “Дуб”, дзе магутнае, непакорнае дрэва сімвалізуе сабою вольналюбны беларускі народ.
У творах Янкі Купалы прырода таксама адухоўленая. Яна прымае актыўны ўдзел у людскіх лёсах. Ідучы за традыцыямі народнай паэзіі, аўтар звяртаецца да птушак, бярозак, ветру. Так, вецер становіцца ласкавым сябрам дубровы, перагаворваецца з яе лістотай, якая весела шуміць.
Аналіз вершаў Я.Купалы паказвае, што ён, развіваючы, узбагачаючы міфапаэтычную традыцыю вуснай народнай творчасці, у пераважнай большасці выпадкаў адвольна трактаваў шырокавядомыя фальклорныя матывы, падпарадкоўваючы іх задуме ўласных твораў. Часта казачны вобраз дуба служыць у яго сродкам для раскрыцця псіхалагічнага стану лірычнага героя.
У творчасці аднаго з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Караткевіча дуб нясе ў сабе ўжо іншыя сімвалы гістарычнага мінулага, сучаснага жыцця, цяжкіх успамінаў. Паэт балюча перажывае тое, што адбывалася на роднай зямлі ў час вайны, і нават цяжкія страты сярод людзей ён пераносіў на лес, дзе “дуб, расколаты бомбай, тужліва рыпеў” [3, с.12].
А той, хто вярнуўся з вайны і не застаў сярод жывых сваіх родных і блізкіх, гаворыць пра сябе: “Я самотны, як дуб збуцьвелы ў палях” [3, с.51].
Прайшла жудасная вайна, і мірнымі падзеямі пачалі жыць людзі. Уладзімір Караткевіч сцвярджаў, што новае пакаленне не падвядзе сваіх бацькоў і дзедаў, якія здабылі перамогу ў барацьбе з фашызмам, бо расце яно з маладымі дубкамі (“Дзе асілкі-хлапцы маладыя узрастаюць дубамі”, “Беларуская песня”) [3, с.34].
Апавяданне “Дрэва вечнасці” – гімн магутнаму дубу і звычайнай грушы-дзічцы. Пісьменнік закрануў у ім матывы пакалення гэтым дрэвам. Велічны, магутны волат і адначасова патрыярх, а разам з тым бясконцая ў сваім развіцці жывая істота – такім паўстае дуб у намаляваным Ул. Караткевіча “партрэце”.
...