Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Характарыстыка вобраза Лабановіча з аповесці Я.Коласа "У палескай глушы"

Автор:   •  Ноябрь 26, 2023  •  Реферат  •  628 Слов (3 Страниц)  •  116 Просмотры

Страница 1 из 3

Характарыстыка вобраза Лабановіча з аповесці Я.Коласа "У палескай глушы"

У аповесці “У палескай глушы" аўтарам узняты філасофскія і маральныя праблемы, якія актуальны для чытачоў перыяду ранняга юнацтва: сэнс жыцця, жыццё і смерць, чалавек і космас, каханне.

Пісьменнік стварыў вобраз Андрэя Лабановіча — беларускага інтэлігента, шукальніка ісціны і сэнсу жыцця, які выйшаў на беларускую ніву, каб сеяць у народзе новыя ідэі. Нездарма мастацкі твор пачынаецца са сцэны, дзе герой чытае кнігу з дзіўнай назвай “Зорныя светы і іх насельнікі”. Героя не проста цікавіць марнае пытанне, ці ёсць жыццё на іншых планетах. Для яго гэта жыццёвая патрэба - атрымаць адказ: дзеля чаго жыве чалавек?

Малады настаўнік паходзіў з сялян і ў той жа час па сваім сацыяльным статусе належаў да інтэлігенцыі.

Лабановіч, які імкнуўся вывучаць жыццё палешукоў, — асоба неабыякавая. Герой працуе сумленна, старанна, імкнецца па-сапраўднаму адукаваць давераных яму вучняў. Гэта відаць і падчас іспытаў. Аўтарам паказана, як па-рознаму вучні падрыхтаваны да экзамену. У школе ён ставіць сваёй мэтай “абуць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай зґявы і факта яны падыходзілі з пытаннямі - як выніклі? у чым іх прычыны? І, наогул, каб да ўсяго падыходзілі свядома". Гэта вельмі значны момант у духоўным узмужненні героя, які ўзыходзіць на новую ступень разумення свету.

Юнак перажывае духоўны крызіс, бо, толькі-толькі прыбыўшы ў глухую палескую вёску, каб выконваць ролю асветніка, ён адразу сутыкнуўся з праблемай: ці не марнай будзе яго праца, яго фізічныя і інтэлектуальныя намаганні? Нездарма ў яго ўзнікаюць думкі пра самагубства.

Андрэя Лабановіча ратуе яго душэўнае здароўе, жаданне быць карысным людзям, нарэшце яго захапленне навакольным хараством, красой жанчыны, захапленне паэзіяй, літаратурай.

Так, юнак спачатку моцна захапляецца незвычайным вонкавым хараством Людмілы, марыць аб новых сустрэчах.

Аднак ён ужо з прачытанага раней добра ведае, што ёсць розніца паміж фізічнай прыгажосцю і прыгажосцю духоўнай і што прыгожае не заўсёды ў ладзе з мараллю, з дабром і праўдай у яго складаныя адносіны.

Лабановіч хутка траціць цікавасць да дзяўчыны, якая ведае толькі каханне і выгаду і нічога звыш таго.

Наогул жа настаўнік досыць цвяроза ацэньвае вонкавае хараство Ядвісі, бачачы, што ў гэтым яна саступае Людміле. Але яго вабіць яе ўнутраная сіла, глыбіня яе натуры,

...

Скачать:   txt (8.6 Kb)   pdf (45 Kb)   docx (10.2 Kb)  
Продолжить читать еще 2 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club