Станіслава Антонія Аўгуста Панятоўскага
Автор: ErikaKrouft • Июнь 5, 2018 • Реферат • 405 Слов (2 Страниц) • 595 Просмотры
Гэтым лістком распачынаецца гісторыя “Газеты Гродзенскай”. Выданне створана з дапамогай Караля польскага і Вялікага князя літоўскага Станіслава Антонія Аўгуста Панятоўскага. Газета будзе выдавацца ў Гродне на польскай мове на двух старонках невялічкім фарматам. На старонках можна будзе ўбачыць мясцовыя, дзяржаўныя і замежныя навіны. Інфармацыя наконт кошту тавараў і паслуг будзе знаходзіцца напрыканцы выдання.
Батанічны сад хутка расце. Акрамя мясцовых з’явіліся прывезеныя экзатычныя віды. Расійскі вучоны Пётр Сімон Палаас даслаў некалькі відаў сібірскіх раслін, якія ён сабраў падчас вандровак па Расіі. На цяперашні час сад налічвае каля 200 адзінак.
Склад Аптэкі на Рыначнай плошчы папоўніўся новымі травамі і лекамі. На складзе з’явіўся аптэчны рамонак і трыпутнік. У зёлкавай лабараторыі навучэнцамі Медыцынскай школы зроблены новы адвар на аснове гэтых раслін. Названыя лекі выкарстыўваюцца пры запаленчых хваробах.
Будаўніцтва Садзібы Храптовічаў скончана. Палац быў пабудаваны па праекце архітэктара з Вероны Джузэпэ дэ Сако. Вакол палацавага комплексу высаджаны ангельскі парк з некалькімі азёрамі. Гаспадар будынку плануе пабудавац вакол бібліятэку, дзе будуць захоўвацца геаграфічныя карты Беларусі, Польшчы і Літвы, а таксама старажытныя рукапісы.
Склад актораў Тэатра Тызенгаўза зменены. Першапачаткова ў трупе пераважалі італьянскія артысты, якія былі запрошаны з-за мяжы. Але зараз іх змянілі вучні Гродзенскай музычна-тэатральнай школы Тызенгаўза. Гародня падрыхтавала сваих таленавітых жыхароў. Першыя спектаклі з іх ўдзелам можна ўбачыць на наступным тыдні.
На шаўковай мануфактуры паступілі ў продаж шаўковыя поясы. Кошт аднаго каля 30-40 злотых. Яны зроблена пад кіраўніцтвам французскіх і італьянскіх майстроў. Таксама на складзе ёсць стужкі, хусткі і шалікі. Па індывідуальнай замове магчымая вытворчасць габеленавых паясоў высокай якасці.
...