Лірыка Сяргея Грахоўскага
Автор: ajokim • Октябрь 1, 2023 • Контрольная работа • 919 Слов (4 Страниц) • 124 Просмотры
ХМель
Гудзе у вербах жоўты чмель,
I млее ўсё ў ліпнёвым звоне,
шуміць званец, і горкі хмель
Хвалюе кроў і б’е у скроні.
З табою мы ў спякотны дзень
Прытулку лепшага не мелі, —
Забеглі пад шырокі цень
I тут ад шчасця анямелі.
На цёплай маладой траве
Мы прыпыніліся пад хмелем,
шумеў званец, і ў галаве
Званочкі сінія звінелі.
Гады сплывалі ў забыццё,
I рэкі нашыя змялелі,
а мы з табой на ўсё жыццё
у летні поўдзень ахмялелі.
Нас разлучалі вёрсты, і гады,
I цёмныя аснежаныя далі.
Мае дарогі і мае сляды
Сыпучыя снягі пазамяталі.
На ломкі пласт лажыліся пласты,
Завеі скавыталі, як шакалы.
З усіх дарог вярталіся лісты,
а ты мяне гукала і шукала.
Ішла на поўнач, ехала на ўсход,
Мяняючы прыпынкі і вакзалы.
Міналі дні, ішоў за годам год,
I сэрца шлях адзіны падказала.
Неспадзявана, як у снежні гром,
Як у глухую поўнач промень сонца,
Нібы жар-птушка з вогненным пяром,
Ты да мяне ляцела на трохтонцы.
шчаслівыя, да самага відна
Сядзелі мы, пабраўшыся за рукі,
I верылі, што толькі смерць адна
Над намі мае права на разлукі.
1965
Будзь музаю маёй,
Маім натхненнем
I ласкаю;
I казкаю жывой,
Маёй надзеяй і маім сумленнем,
I толькі будзь заўжды
Сама сабой.
Няўмольнаю, спагадлівай,
Вясёлай,
Маўкліваю і надта гаваркой,
у дождж іскрыся
чыстаю вясёлкай,
у спёку станьСяргей Іванавіч Грахоўскі – беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, публіцыст і грамадскі дзеяч. Адзін з класікаў беларускай літаратуры. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР.
Сяргей Грахоўскі пражыў цяжкае і няпростае жыццё, пакінуўшы сваім нашчадкам шматлікія літаратурныя творы, напоўненыя шчырасцю, дабрынёй, гуманізмам і любоўю. Пісьменнік – аўтар некалькіх зборнікаў вершаў і апавяданняў, кніг для дзяцей, публіцыстычных нарысаў
і дакументальных аповесцяў. Напісаў аўтабіяграфічную трылогію. Асноўныя рысы яго паэзіі – лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх
і асабістых матываў, зацвярджэнне дабрыні, шчырасці, грамадзянскай адказнасці.
Адной з галоўных тэм пісьменніка стала інтымная лірыка. Вершы пра каханне, складаюць лепшыя старонкі кніг паэта і сведчаць аб сапраўдным эстэтычным годнасці аўтарскага майстэрства, рэалізаванага перш за ўсё ў шчырасці і натуральнасці пачуццяў. Каханне для паэта – шчаслівы дар лёсу, праява шчодрасці душы і гуманнасці. Паэт кажа пра каханне з высокім эстэтычным майстэрствам, натуральнымі шчырымі інтанацыямі, што дае магчымасць адчуць, з якой вялікай павагай, глыбокай пашанай ставіцца аўтар да жанчыны, адкрывае таямніцы душы, непадкупную чысціню і ласку – каханай, жонкі, маці – за якімі часта згадваюцца рэальныя прататыпы. Без кахання немагчыма жыць на зямлі:
Як я жыў без цябе?
I не ведаў, што недзе на свеце,
За глухімі
...