Сарматызм як дзяржаўная ідэалогія. Рэчы Паспалітай і ідэалогія правячага шляхецкага саслоўя
Автор: Nora-M1 • Май 3, 2018 • Контрольная работа • 2,277 Слов (10 Страниц) • 856 Просмотры
АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ІНСТЫТУТ ДЗЯРЖАЎНАЙ СЛУЖБЫ
ФАКУЛЬТЭТ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
Кафедра дзяржаўнага кіравання
сацыяльнай сферай і беларусазнаўства
- Рэферат
- «Сарматызм як дзяржаўная ідэалогія
- Рэчы Паспалітай і ідэалогія правячага шляхецкага саслоўя»
Выканаўца
Кіраўнік
- Мінск
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ……………………………………….......................................... .3
ГЛАВА 1. Сарматызм як дзяржаўная ідэалогія Рэчы Паспалітай
і ідэалогія правячага шляхецкага саслоўя……………………...4
ГЛАВА 2. Уплыў ідэалогіі сарматызму на развіцце культуры
Рэчы Паспалітай.............................................................................7
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………....................... .11
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ .............................................................12
УВОДЗІНЫ
Да другой паловы XVI ст. выспелі ўмовы для больш цеснага дзяржаўнага аб’яднання Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. 1 ліпеня 1569 года паміж дзяржавамі была заключана дзяржаўная унія, якая палажыла пачатак існаванню дзяржавы “двух народаў” – Рэчы Паспалітай.
Узнікненне і развіцце Рэчы Паспалітай узняла пытанне аб ідэалогіі новага дзяржаўнага ўтварэння. Палітычнай эліце быў неабходны той ідэалагічны фундамент, які абгрунтаваў бы вытокі ўзнікнення дзяржаў - Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага і іх заканамерную трансфармацыю у Рэч Паспалітую, паказаў бы роднасць і агульнасць паходжання шляхты дзвух краін, аказаў бы кансалідуючы уплыў на культуру, побыт, норавы і звычаі правячага саслоўя.
Мэта: разгледзець вытокі зараджэння і развіцця ідэалогіі сарматызму, як дзяржаўнай ідэалогіі Рэчы Паспалітай і ідэалогіі правячага шляхецкага саслоўя.
Прадмет даследавання: фарміраванне ідэалогіі сарматызму у Рэчы Паспалітай і яе ўплыў на грамадска-культурнае развіцце.
Аб’ект даследавання: сарматызм
ГЛАВА 1. Сарматызм як дзяржаўная ідэалогія Рэчы Паспалітай
і ідэалогія правячага шляхецкага саслоўя
Утварэнне дзяржавы «двух народаў» - Рэчы Паспалітай праходзіла у вельмі складаных і супярэчлівых умовах. Пачынаючы з Крэўскай уніі паміж правячымі саслоўямі Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага ішла палітычная барацьба: з боку Польшчы - за інкарпарацыю ВКЛ, акаталічванне і апалячванне яго насельніцтва, з боку Княства – за незалежнасць, палітычную самастойнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. Гэтая барацьба працягнулася і пасля заключэння Люблінскай уніі.
Існаванне цэлага шэрага супярэчнасцей паміж правячымі коламі Кароны і Княства, няроўнасць у палітычных і маемасных правах польскай шляхты каталіцкага веравызнання і шляхты ВКЛ праваслаўнага веравызнання, запатрабавалі ад палітычнай эліты Рэчы Паспалітай ідэалагічнага абгрунтавання неабходнасці агульнапатрыятычнага аб'яднання правячых саслоўяў двух дзяржаў у адзін «народ», дзяржаўнай уніі Польшчы і ВКЛ, існавання шматнацыянальнай і поліканфесійнай Рэчы Паспалітай.
Для гэтага быў выкарыстаны "сармацкі" генеалагічны міф, адпаведна якому шляхецкае саслоўе Рэчы Паспалітай, якое карысталася ў дзяржаўнай структуры вялікімі (у параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі) юрыдычнымі правамі, нібыта мела адметнае ад простата люду этнічнае паходжанне - ад зняважаных гісторыяй, але моцных і незалежных духам сарматаў, якім надаваліся рысы гіпертрафіраванай саслоўнай годнасці, вольналюбства, рыцарства, адданасці грамадскім ідэалам. Шляхецкая ідэалогія Рэчы Паспалітай, якая засноўвалася на тэорыі, што сарматы з'яўляюцца продкамі некаторых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Старажытнагрэчаскі вучоны Пталамей (II ст.) змясціў Еўрапейскую Сарматыя на тэрыторыі ад Віслы да Дона, а Азіяцкую Сарматыя - на ўсход ад Дона. Яго паслядоўнікі традыцыйна пацвярджалі існаванне гэтых тэрыторый, хоць да сярэдзіны першага тысячагоддзя сарматы зніклі з гістарычнай арэны.
...