Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Кластэр эканоміка ў германцаў у "Запісках аб гальскай вайне" Цэзара

Автор:   •  Сентябрь 16, 2022  •  Анализ книги  •  716 Слов (3 Страниц)  •  175 Просмотры

Страница 1 из 3

Эканоміка

Наступнай зімой, у год кансулату Гнея Пампея і Марка Краса (55 г. да н. э.), германскія плямены ўзіпетаў і тэнктэраў вялікімі масамі перайшлі Рэйн недалёка ад упадзення яго ў мора. Прычынай пераходу былі тыя абставіны, што іх на працягу многіх гадоў трывожылі свевы, якія цяснілі іх вайной і перашкаджалі ім апрацоўваць палі [IV, 1].

Племя свеваў – самае дужaе і ваяўнічае. Кажуць, што ў іх 100 пагаў (pagos) і кожны (паг) штогод высылае са сваіх межаў на вайну па 1000 узброеных воінаў. Астатнія, застаючыся дома, кормяць сябе і іх; праз год гэтыя (апошнія) у сваю чаргу накіроўваюцца на вайну, а тыя застаюцца дома. Дзякуючы гэтаму не спыняюцца ані земляробчыя работы, ані ваенная справа. Але зямля іх не падзелена і не знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, і ім нельга больш за год заставацца на адным і тым жа месцы для апрацoўкі зямлі. Яны кормяцца не столькі хлебам, колькі – і галоўным чынам – малаком і за кошт жывёлы; яны шмат займаюцца паляванням [IV, 1].

Акрамя таго, яны прывучылі сябе, [пражываючы] у краінах з вельмі халодным [кліматам], не насіць ніякага іншага адзення, акрамя звярыных шкур, якія з прычыны іх невялікіх памераў пакідаюць значную частку цела адкрытай, а таксама прывыклі купацца ў рэках [IV, 1].

Купцам яны адкрываюць доступ да сябе больш для таго, каб мець каму прадаць захопленае на вайне, чым таму, што яны самі адчуваюць патрэбу ў якім бы там ні было ўвозе. Германцы не карыстаюцца нават прывазнымі конямі, якімі галы так даражаць і якіх яны набываюць за высокую цэну, а выкарыстоўваюць сваіх туземных коней, нізкарослых і нязграбных даводзяць іх штодзённымі практыкаваннямі да велізарнай трываласці. Падчас конных бітваў яны часта саскокваюць з коней і б'юцца пешшу; коней жа яны прывучылі заставацца на тым жа месцы, а з выпадку неабходнасці яны хутка зноў садзяцца на іх; па іх разуменнях няма нічога больш саромнага і маладушнага, як карыстацца сёдламі. Таму яны адважваюцца – нават будучы ў нязначнай колькасці – рабіць нападзенні на якую хочаш колькасць коннікаў, якія карытаюцца сёдламі [IV, 2].

Віно яны ўвогуле не дазваляюць да сябе ўвозіць, таму што мяркуюць, што яно разбэшчвае дюдзей і робіць іх няздольнымі да працы [IV, 2].

Яны бачаць самую вялікую славу для народа ў тым, каб як мага больш шырокія тэрыторыі вакол яго межаў заставаліся ненаселенымі і неапрацаванымі: гэта азначае, на іх думку, што многія плямёны не змаглі супрацьстаяць сіле гэтага народа. Так, у адным накірунку ад граніц вобласці свеваў пустуе, як кажуць, тэрыторыя шырынёй каля 600 000 крокаў [IV, 3].

Убіі жывуць на беразе Рэйна, да іх заходзяць шмат купцоў і дзякуючы блізкасці да галаў яны засвоілі іх норавы. Свевы часта мераліся з імі сіламі ў шматлікіх войнах; і хаця яны дзякуючы важнасці і магутнасці (убіяў) не здолелі выгнаць [гэтых апошніх] з іх краіны, яны ператварылі іх, аднак, у сваіх даннікаў і зрабілі іх значна больш слабымі і маламоцнымі [IV, 3].

...

Скачать:   txt (8.1 Kb)   pdf (60.9 Kb)   docx (9.3 Kb)  
Продолжить читать еще 2 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club