Арганізацыя самастойнай работы на ўроках беларускай мовы
Автор: tatyana7775 • Февраль 7, 2018 • Реферат • 3,573 Слов (15 Страниц) • 2,878 Просмотры
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі»
РЭФЕРАТ
ЭФЕКТЫЎНЫЯ МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Слухач
павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Канаплянка
Таццяна Уладзіміраўна
Рэцензент:
Слінко
Алена Уладзіміраўна,
старшы выкладчык кафедры
адукацыйных тэхналогій
Гродна
2015
ЗМЕСТ
Уводзіны……………………………………………………………………………...3
Глава 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ……………………………………………….………………... ..5
- . Класіфікацыя відаў самастойнай работы вучняў……………………………..5
- . Асноўныя ўмовы эфектыўнай самастойнай пазнавальнай дзейнасці вучняў……………………………………………………………………………..7
Глава 2. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ НА ЎРОКУ………..9
2.1. Урок як асноўны кампанент навучальнага працэсу…………………………..9
2.2 Выкарыстанне элементаў самастойнай работы на ўроках беларускай
мовы па методыцы Г.А. Бакулінай………………………………………………. 10
Заключэнне………………………………………………………………………….15
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………………16
УВОДЗІНЫ
Мы жывём у такі час, калі высокія патрабаванні да жыцця, да арганізацыі выхавання і навучання прымушаюць шукаць новыя, больш эфектыўныя псіхолага-педагагічныя падыходы, накіраваныя на прывядзенне метадаў навучання і выхавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі. У гэтым сэнсе асаблівае значэнне набывае праблема ўкаранення эфектыўных прыёмаў самастойнай працы ў вучэбна-выхаваўчы працэс. Менавіта ўменне самастойна працаваць выпрацоўваюць ў дзяцей жаданне быць упэўненымі ў сабе, самастойнымі, эрудзіраванымі , неардынарна-мыслячымі. У цяперашні час неабходныя менавіта такія людзі. Нездарма пра нашу адукацыю кажуць, што школьнікі набываюць вельмі шмат тэарэтычных ведаў, але зусім не ўмеюць ужываць гэтыя веды на практыцы, не ўмеюць самастойна думаць, прымаючы рашэнні ў выніку практычнай дзейнасці. Значыць, настаўнікам неабходна вучыць дзяцей самастойнай працы.
Арганізацыя самастойнай работы, кіраўніцтва ёю - гэта адказная і складаная праца кожнага настаўніка. Актуальнасць гэтай тэмы бясспрэчная, бо веды, уменні, перакананні, духоўнасць нельга перадаць ад выкладчыка да вучня, звяртаючыся толькі да слоў. Гэты працэс уключае ў сябе знаёмства, успрыманне, самастойную перапрацоўку, усведамленне і прыняцце гэтых уменняў і паняццяў. Адной з галоўных функцый самастойнай працы з'яўляецца фарміраванне высокакультурнай асобы, бо толькі ў самастойнай інтэлектуальнай і духоўнай дзейнасці развіваецца чалавек.
Самастойная праца не самамэта. Яна з'яўляецца сродкам барацьбы за глыбокія і трывалыя веды навучэнцаў, сродкам фарміравання ў іх актыўнасці і самастойнасці, як рыс асобы, развіцця іх разумовых здольнасцей. Дзіця, якое ў першы раз пераступіла парог школы, не можа яшчэ самастойна ставіць мэту
сваёй дзейнасці, не ў сілах яшчэ планаваць свае дзеянні, карэктаваць іх ажыццяўленне, суадносіць атрыманы вынік з пастаўленай мэтай. У працэсе
навучання на ўроку ён павінен дасягнуць пэўнага досыць высокага ўзроўню самастойнасці, які адкрывае магчымасць справіцца з рознымі заданнямі, здабыць веды ў працэсе вырашэння вучэбных задач.
...