Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Галоўныя героі - Сцепаніда і Пятрок Багацькі

Автор:   •  Май 3, 2021  •  Сочинение  •  294 Слов (2 Страниц)  •  2,345 Просмотры

Страница 1 из 2

Галоўныя героі - Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Гэта мірныя жыхары хутара, сталыя людзі. Сцепаніда - рашучая, актыўная, сумленная, шчырая жанчына. Яна заўсёды спрабуе адстойваць справядлівасць. Таму, калі пачалася вайна, жанчына не пакінула сваіх прынцыпаў. Калі прыйшлі паліцаі, Сцепаніда адразу пачала супрацьстаяць ім, не пайшла ні на якія саступкі. Жанчына вядзе сябе бясстрашна. І нават калі ў яе ўжо амаль нічога не засталося, Сцепаніда стараецца неяк перашкодзіць ворагу. Старая жанчына купляе за апошняга парася бомбу, каб падарваць мост. Ёй гэта не ўдалося, але яна хавае гэтую бомбу, а потым робiць свой апошні гераічны ўчынак. Сцепаніда падпальвае свой дом і сябе разам з ім. Гэты эпізод яе гібелі вельмі сімвалічны, бо жанчына памірае не ад рук фашыстаў. Яна забірае ў іх права вяршыць свой лёс, пакідаючы гэты выбар за сабой. Такім чынам вайна не змагла зламiць Сцепаніду, жанчына змагалася да апошняга ўздыху.

Сцепанідзе нібы супрацьпастаўлены яе муж Пятрок. Ён не такі моцны духам, як жонка. Палахлівы і ашчадны Пятрок ідзе на саступкі паліцаям і немцам, спрабуе ім дагадзіць, задобрыць, у надзеі на тое, што ад іх, простых мірных людзей, адстануць, калі яны добра сябе будуць паводзіць. І я лічу, што мы не можам яго асуджаць. Ён звычайны чалавек. Не ўсім хапае мужнасці і смеласці, каб змагацца, не прагнуцца пад націскам абставінаў. Пятрок сапраўды верыць, што ўсё гэта скончыцца, што яны са Сцепанідай як-небудзь перажывуць, як заўсёды перажывалі, бо жыццё было цяжкае. Аднак, у нейкі момант, мужчына разумее, што ворагі не адстануць ад іх ніколі. Пятрок не самы смелы, аднак, у яго таксама ёсць гонар. У бязвыхадных абставінах, цярплівы

...

Скачать:   txt (3.4 Kb)   pdf (32.4 Kb)   docx (7.7 Kb)  
Продолжить читать еще 1 страницу »
Доступно только на Essays.club