Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939)
Автор: Anastas26 • Декабрь 12, 2018 • Реферат • 3,489 Слов (14 Страниц) • 753 Просмотры
1.1.Стан эканомікі
1.1.1. Застой у прамысловасці. Заняпад дробнай вытворчасці.
Заходняя Беларусь апынулася пад уладай буржуазна-памешчыцкай Польшчы ў выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг.. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., больш за 113 тыс. км2 тэрыторыі Беларусі (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерні) з насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек перайшлі ва ўладанне Польскай дзяржавы (дадатак А). Дарэчы, у 1931 г. на гэтай тэрыторыі пражывала 4,6 млн. чалавек, пераважную большасць якіх складалі беларусы.
На заходнебеларускіх землях былі адноўлены буржуазныя адносіны. Як і ў цэнтральных, у заходніх рэгіёнах Польшчы быў уведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел – ваяводствы, паветы, гміны. Заходнебеларускія землі атрымалі неафіцыйную назву “Заходняя Беларусь”, хаця польскія ўлады называлі іх “усходнія крэсы” (украіны).
На захопленай тэрыторыі беларускі народ апынуўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам польскіх памешчыкаў, буржуазіі і замежнага капіталу. У эканоміку пранікаў капітал замежных манаполій – французскіх, італьянскіх, амерыканскіх, шведскіх.
Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай Польскай дзяржавы. У 1931г. 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% – у горадзе, 79% было занята ў сельскай гаспадарцы. Складаючы 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва краіны, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы ў 1926 г. мелі толькі 2,8% прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш за 20 чалавек і 1,8% рабочых на гэтых прадпрыемствах у маштабах усёй Польшчы. Такая ўдзельная вага амаль без змен захоўвалася і пазней.
Эканамічная палітыка польскіх кіруючых колаў была нацэлена на тое, каб каб пакінуць “усходнія крэсы” ў становішчы аграрна-сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў Польшчы. Карыстаючыся таннасцю сыравіны і рабочай сілы ва ўмовах аграрнага перанасялення і масавага беспрацоўя, польскія і замежныя капіталісты выкачвалі нацыянальныя багацці Заходняй Беларусі, тым самым асуджалі край на адсталасць і галечу.
Эканоміка Заходняй Беларусі насіла рысы, характэрныя для адсталых паўкаланіяльных краін. Цяжкай прамысловасці тут амаль не было. Пераважную большасць складалі дробныя прадпрыемствы, занятыя перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. На долю харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці прыходзілася 2/3 прадпрыемстваў і рабочых. Прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш чым 100 чалавек у 1926г. налічвалася 19. Сярод іх шклозавод “Нёман”, запалкавая фабрыка “Прагрэс-вулкан” у Пінску, тытунёвая фабрыка ў Гродне і інш. (дадатак Б). Усяго ў прамысловасці, на транспарце, у гандлі і ўстановах камунальнага абслугоўвання, паводле перапісу 1931г, было занята 86 тыс. рабочых.
Прамысловы ўздым, які пачаўся ў другой палосе 1926г. працягваўся толькі да 1928г. Сусветны эканамічны крызіс 1929-1933гг. моцна паразіў Польшчу і быў больш глыбокім і працяглым, чым у іншых буржуазных краінах. Асабліва ў цяжкім становішчы апынулася прамысловасць у Заходняй Беларусі. Тут у галінах апрацоўчай прамысловасці колькасць рабочых зменшылася з 13,4 тыс. у 1928 да 5,1 тыс. у канцы 1931., або ў 2,5 раза. Заработная плата рабочых у Заходняй Беларусі да 1931 г. зменшылася на 52% супраць узроўню 1928 г. За гады крызісу рэзка ўзрасло беспрацоўе.
Асабліва драпежніцкі вынішчаліся лясныя багацці краю. З 1921г. да 1936г. плошча лясоў у трох заходнебеларускіх ваяводствах зменшылася больш чым на 400 тыс. га. У 1924г. адно з англійскіх акцыянерных таварыстваў атрымала ад польскага ўрада права на высечку лясоў на працягу 10 гадоў у Белавежскай пушчы на Гродзеншчыне. Высокія прыбыткі замежнаму капіталу забяспечвала і таннасць мясцовай рабочай сілы. Лясная гаспадарка Заходнебеларускага краю прыходзіла ў заняпад. У 1929г. з заходнебеларускіх зямель пастаўлялася каля 60% усёй ільнопрадукцыі краю, 32% рыбы, 42% мяса.
...