Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Язычніцтва на беларускіх землях

Автор:   •  Сентябрь 22, 2018  •  Реферат  •  4,699 Слов (19 Страниц)  •  914 Просмотры

Страница 1 из 19

УВОДЗІНЫ

У станаўленні і развіцці беларускага этнасу вялікую ролю адыграла і працягвае граць рэлігія. Рэлігія паўплывала на культуру, ўстанавіла ўзаемаадносіны паміж людзьмі, і ў нейкай ступені вызначыла стыль нашага жыцця. Са змяненнем рэлігіі мяняліся традыцыі, звычаі, змяняўся сам побыт. Ўсё чалавечае жыццё з прыходам новых вераванняў станавілася іншым. Менавіта таму рэлігія - адзін з найважнейшых крокаў у вывучэнні народа, нацыі і, напэўна, ўсяго чалавецтва ў цэлым.

Як вядома з археалагічных крыніц, рэлігійныя ўяўленні ў насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі Беларусі, з'явіліся прыкладна 40-30 тысяч гадоў таму назад. Гэта было звязана з развіццём чалавека, з яго спробамі знайсці сваё места у свеце, з неаобходнасцю растлумачыць пэўныя з’явы. Першапачатковыя рэлігійныя ўяўленні складаліся ў першабытным грамадстве і мелі выгляд язычніцкіх вераванняў.

Язычніцтва - гэта тыпова натуральная рэлігія. На Беларусі яно ўзнікла з патрэб штодзённага сялянскага жыцця. Звышнатуральныя якасці нашыя продкі прыпісвалі тым прадметам і з’явам прыроды, ад якіх залежалі вынікі іх гаспадарчай дзейнасці, альбо якія адыгрывалі значную ролю ў іх побыце: сонцу, зямлі, агню, раслінам. Звычаі беларусаў былі накіраваны на ўстанаўленне кантактаў са сваім жыццёвым асяроддзем з мэтай забяспечыць поспех у працы і дабрабыт.

Нашы продкі стваралі капішчы, прыносілі ахвярапрынашэнні, выконвалі пэўныя рытуалы, прытрымліваліся пэўных правілаў. Людзі будавалі сваё жыццё так, каб дагадзіць багам і не выклікаць іх гнеў праведны. Менавіта таму, каб зразумець жыццё чалавека таго часу, каб растлумачыць яго дзеянні, каб наогул неяк ўявіць сабе вобраз жыцця чалавека таго часу, неабходна вывучэнне рэлігіі.

Мэта дадзенага рэферата – даследаваць язычніцтва, яго праявы і асаблівасці на тэрыторіі Беларусі.

У адпаведнасці з дадзенай мэтай вызначаны наступныя задачы:

1. Раскрыць паняцце «язычніцтва» і разгледзець яго асноўныя плыні і складнікі.

2. Вылучыць асаблівасці рэлігіі, уласцівыя да беларускіх зямель.

3. Ахарактарызаваць асаблівасці праявы язычніцтва на землях Беларусі.

4. Даследваць язычніцтва ва ўмовах і пасля прыняцця хрысціянства.

5. Разгледзець праявы язычніцтва ў сучаснасці.

ГЛАВА 1

ЯЗЫЧНІЦТВА НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ ДА ПРЫНЯЦЦЯ ХРЫСЦІЯНСТВА

1.1 Вызначэнне язычніцтва

Аб светапоглядах і рэлігіі дахрысціянскага перыяду вядома не так і шмат. У асноўным факты ўсталёўваюцца пры дапамозе летапісаў і археалагічных раскопак.

Летапісец “Аповесці аб мінулых часах” гаворыць пра ўсходнеславянскія плямёны, што яны першапачаткова "не ведущие закона Божиа, но творяху сами себе закон", гэта значыць былі язычнікамі.

Язычніцтва - умоўны тэрмін, які абазначае старажытныя вераванні і культы, што існавалі да пашырэння трох сусветных рэлігій: будызму, хрысціянства, ісламу. Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова "языцы" (народы, чужаземцы).[2, с.273 ]

Язычніцтва - надзвычай шматслойная і разгалінаваная рэлігія, якая ўключае ў сябе рознастадыяльныя рэлігійныя ўяўленні пэўных гістарычных эпох. На працягу многіх тысячагоддзяў язычніцтва зведала шматлікія змены і пераўтварэнні, больш познія напластаванні. Яно пачыналася ад культу продкаў і закончылася складаным і разгорнутым пантэонам багоў.

Для старажытных жыхароў беларускай зямлі былі характэрныя такія формы ранняй рэлігіі, як татэмізм, фетышызм, анімізм, магія.

Татэмізм на Беларусі не быў распаўсюджаны. Рэшткі яго захаваліся ва ўяўленнях аб ваўкалаках - людзях, якія ператвараліся ў розных жывёл, пераважна ў ваўкоў.

1.2 Фетышызм. Анімізм. Магія.

...

Скачать:   txt (54.5 Kb)   pdf (86.3 Kb)   docx (32 Kb)  
Продолжить читать еще 18 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club