Асаблівасці беларускіх словазлучэнняў
Автор: Victorya Orlova • Ноябрь 3, 2022 • Доклад • 1,203 Слов (5 Страниц) • 216 Просмотры
Раздатка: АСАБЛİВАСЦİ БЕЛАРУСКİХ і
СЛОВАЗЛУЧЭННЯЎ і
1. Дзеясловы ветлівасці выбачаць, (па)дзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з Д. склонам назоўніка ці займенніка: выбачайце мне, прабачце яму, падзякаваць бацькам. У рускай мове – з В. скл.: извините меня, простите его, поблагодарить родителей.
2. Дзеясловы руху ісці, пайсці, бегчы, плыць, (па)ехаць, ляцець, накіравацца і г. д. і дзеясловы волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць і інш. пры абазначэнні мэты дзеяння ў беларускай мове кіруюць В. склонам назоўніка ці займенніка з прыназоўнікам па: ісці па дровы, паслаць па доктара, паехаць па ваду, накіравацца па рыбу, выправіць па бацьку. Калі залежнымі назоўнікамі выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў В. скл. з прыназ. у або па: пайсці ў ягады, у журавіны, у чарніцы, па суніцы, па буякі, паехаць у грыбы, у лісічкі, па апенькі, па баравікі. У рус. мове назоўнік ужываецца ў Т. скл. з прыназоўнікам за: идти за дровами, послать за доктором, поехать за водой, направиться за рыбой, отправить за отцом, поехать за черникой, за грибами.
3. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, цешыцца, дзівіцца, здзекавацца, глуміцца, рагатаць спалучаюцца з Р. склонам назоўніка (займенніка) з прыназоўнікам з : жартаваць з няўмекі, смяяцца з лайдака, насміхацца са скнары, кпіць з яго, цешыцца (дзівіцца) з абжоры, здзекавацца (рагатаць) з лежабокі. У рускай мове назоўнік пры гэтых дзеясловах ужываецца ў Т. скл. з прыназоўнікам над: подтрунивать над неумекой, смеяться над лодырем, насмехаться над жадиной, издеваться над ним (над лежебокой), потешаться над обжорой. Тут у беларускай і рускай мовах выяўляецца істотнае адрозненне ва ўнутранай форме словазлучэнняў. У беларускай мове суб’ект і аб’ект знаходзяцца ў раўназначнай пазіцыі суб’ект ↔ аб’ект, г. зн. назіраецца гарызанталізацыя вектара сэнсавага ўздзеяння. Гэта сведчыць пра ментальнасць народа, пра талерантнасць беларусаў, добразычлівасць іх у адносінах з іншымі людзьмі. İ наадварот, адсутнасць семы талерантнасці, добразычлівасці ў рускай мове, дзе суб’ект мае перавагу над аб’ектам. Пазіцыя нераўназначнасці суб’екта і аб’екта, вертыкалізацыя сэнсавага вектара выражаецца прыназоўнікам над : суб’ект ↓ аб’ект .
...