Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Шляхі і супярэчнасці хрысціянізацыі беларускіх зямель

Автор:   •  Декабрь 1, 2021  •  Доклад  •  1,384 Слов (6 Страниц)  •  461 Просмотры

Страница 1 из 6

Шляхі і супярэчнасці хрысціянізацыі беларускіх зямель

Спачатку трэба адзначыць, што працэс хрысціянізацыі ўсходнеславянскіх зямель быў цяжкім і працяглым працэсам. Гэта тычацца і беларускіх зямель. Калі землі ўсходняй Беларусі былі хрысціязаваны, па розных дадзеных, ці ў XI-XII ст.ст [10, с.40], ці ў XII-пачатку XIII ст.ст. [9, с.58]. То ў заходняй частцы Беларусі, асабліва ў Панямонні, працэсы хрысціянізацыі працягваліся ў XIII ст., і працягваліся да канца XIV ст. Гэта было звязана з вялікім уплывам балцкіх плямёнаў, якія вельмі марудна і цяжка прымалі хрысціянства, і доўгі час заставаліся язычнікамі.

Як адзначана ў тлумачальных слоўніках, хрысціянізацыя – гэта пераварочванне ў хрысціянства, распаўсюджанне дзе-небудзь хрысціянства. Ці, напрыклад, у іншых напісана, што гэта зварот у хрысціянства, распаўсюджванне хрысціянства, ўкараненне нормаў хрысціянскай рэлігіі. Але ж трэба вызначыцца, што такое ўвогуле хрысціянства.

Хрысціянства (ад грэч. Christos – памазанік) – адна з самых распаўсюджаных і развітых сусветных рэлігій, паслядоўнікі якой пакланяюцца Ісусу Хрысту. Хрысціянства з’яўляецца монатэістычнай рэлігіяй, якая прызнае адзінага Бога як вышэйшы абсалют, што стварыў свет і чалавека «па вобразе і падабенству свайму» (у адрозненне ад язычніцкага шматбожжа) [11, с.10].

Хрысціянства ўзнікла ў першай палове I ст. н.э. І яно падвергалася ганенням з боку рымскіх улад. Але ў пачатку IV ст. Канстанцін Вялікі спыняе ганенні на хрысціян, сам прыймае хрысціянства і робіць хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. [11, с.11]. У раннім сярэднявеччы, з VI ст. хрысціянства распаўсюджваецца ў заходнееўрапейскіх каралеўствах [9, с.48, 11, с.11]. У IX-X ст.ст. хрысцілася значная частка славянскіх народаў, напрыклад, 800 г. – маравы, 964 г. – балгары, 966 г. – Польшча, 973 г. – Чэхія. Да канца X ст. хрысціянства яшчэ не прынялі ў Скандынавіі (акрамя Даніі), Фінляндыі, балты і Русь [9, с.48].

Можна меркаваць, што ўсходнія славяне былі знаёмы з хрысціянствам яшчэ пад час паходаў на Візвнтыю у VII-IX ст.ст. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Аскольд і Дзір ужо маглі быць хрысціянамі [9, с.48]. У IX-пачатку X ст.ст. хрысціянства распаўсюджваецца сярод варажскіх і славянскіх дружыннікаў. У 867 г. быў прыняты з Візантыі епіскап [9, с.48], але распаўсюда хрысціянства не атрымалася, і заставалася панаваць язычніцтва. Княгіня Вольга ўжо сама была хрысціянкай, а па некаторым сведчаням вела перамовы аб хрышчэнні Русі і з Рымам, і з Канстанцінопалем [9, с.48]. Хрышчэнне Вольгі магло адбывацца, як мяркуюць некаторыя даследчыкі, падчас рускага пасольства ў Канстанцінопаль у 954-955 гг. [11, с.12]. Таксама, яшчэ да афіцыйнага прыняцця хрысціанства ў Кіеве была пабудавана драўляная царква св. прарока Ільі [11, с.12]. У «Аповесці мінулых гадоў» яна згадваецца пад 945 г., хаця і існуюць паданні, што яна была яшчэ пабудавана пры Аскольдзе і Дзіры. Таму, можна казаць, што хрысціянская супольнасць існавала ў Кіеве яшчэ да Уладзіміра [9, с.48].

Калі казаць пра Полацкую зямлю, то існуе меркаванне, што і тут хрысціянства было вядома да афіцыйнага яго прыняцця. Напрыклад, полацкія воіны ўдзельнічалі ў паходзе Алега на Царград у 907 г. [7, с.104]. Таксама, калі ўзгадваць паданне пра Рагнеду, тое, што Рагнеда павінна была быць жонкай Яраполка, які даволі спачувальна адносіўся да хрысціянства, можа сведчыць аб тым, што полацкая княжацкая сям’я таксама магла спачувальна ставіцца да хрысціянства [7, с.104].

Але, некаторыя даследчыкі, звязваюць распаўсюд хрысціянтсва ў Полацку яшчэ да 988 г. І звязваюць гэта з скандынаўскім місіянерам Торвальдам Вандроўнікам. Аб ім нам вядома з «Сагі пра хрышчэнне»:  «У тое лета, калі было прынята хрысціянства ў Ісландыі, ад нараджэння госпада нашага Ісуса Хрыста прайшло 1000 гадоў… Торвальд, сын Кадрана, і Стэўнір, сын Таргіля, сустрэліся пасля (смерці) конунга Алава. Яны накіраваліся ўдваіх па ўсяму свету і да самага Йорсалахейма (Палесціны), адтуль - да Міклагарда (Канстанцінопаля) і далей да Кёнугарда (Кіева), яшчэ далей (на ўсход) па Непру (Дняпру). Торвальд памёр у Русіі недалёка ад Палтэск'і (стараскандынаўскае абазначэнне Полацка). Там ён пахаваны ў адной гары ў царкве Іаана Хрысціцеля, і называюць яны яго святым. Так гаворыць Бранд Вандроўнік: «Я прыйшоў туды, дзе Торвальду, сыну Кадрана, Хрыстос даў успакаенне; там ён пахаваны ў высокай гары ўверх па цячэнню Драўна (Дрёвна) у царкве Іаана». Стэўнір накіраваўся тады на поўнач у Данію… так паведаміў Ары Стары» [1, с.280].

...

Скачать:   txt (16.1 Kb)   pdf (83.5 Kb)   docx (12.1 Kb)  
Продолжить читать еще 5 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club