Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Шпаргалка по "Белорусскому языку"

Автор:   •  Май 18, 2022  •  Шпаргалка  •  7,028 Слов (29 Страниц)  •  199 Просмотры

Страница 1 из 29
  1. Структура аднасастаўных сказаў. Галоўны член у аднасастаўных сказах.

Аднасастаўныя сказы – сказы з адным галоўным членам, які вызначаецца ўмоўнай суадноснасцю або з дзейнікам, або з выказнікам.

Структурныя асаблівасці: а) наяўнасць аднаго галоўнага члена, б) структурная паўната(адсутнасць другога члена галоўнага сказа не з’яшляецца паказчыкам структурнай непаўнаты),в) магчымасць мець даданыя члены або са складу дзейніка, або са складу выказніка, г) магчымасць быць прэдыкатыўнымі часткамі складаных сказаў.

Галоўны член у аднасаст. сказах:

  1. з’яўл незалежным(уставіць другі гал.член або немагчыма, або парушаецца струкіура і сэнс),
  2. вызначаецца ўмоўнай суадноснасцю з дзейнікам або выказнікам,
  3. здольны актуалізаваць дзеянне, стан, прымету або прадмет
  1. Праблема класіфікацыі аднасастаўных сказаў.

Акрэсліваюцца 2 падыходы да вызначэння граматычнай прыроды гал.чл. аднасаст сказаў. Паводле аднаго з іх галоўны член толькі фармальна прыпадабняецца да дзейніка або выказніка, атаясамлівацца з імі не можа. Аднасаст. сказы падзял. на дзеяслоўныя і іменныя. Згодна з другім падыходам аднасаст сказы трэба разглядаць суадносна з цэнтрамі, якія арганізуюць структуру простага сказа, а такімі цэнтрамі з’яўл дзейнік і выказнік, таму клсіфікуюцца на дзейнікавыя і выказнікавыя.

  1. Аднасастаўныя сказы дзеялоўнага тыпу. Агульная характарыстыка.

У залежнасці ад граматычнага выражэння гал члена і семантыкі падзяляюцца на некалкі груп: асабовыя, куды ўваходзяць: пэўна0асабовыы, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя і неасабовыя(безасабовыя і інфінітыўныя).

  1. Пэўна-асабвыя сказы.

Сказы, у якіх галоўны член, суадносны з выказнікам, абазначае дзеянне пэўнай асобы; яны семантычна блізкія да двухсаст сказаў з дзейнікам – асабовым займеннікам. Галоўны член можа выражацца:

а) дзеясл. у форме 1 і 2 ас адз і мн.л. цяп або буд часу абвес ладу(ХАДЖУ ЛЯ Свіслачы. Люблю разліў твой шумаводны. Нешта дзіўнае мне расказваеце)

б) дзеясл. у форме 2 ас адз і мн ліку загад ладу( Не сварыцеся на яго за гэта)

в) сінтаксічна-непадзельнымі спалучэннямі з дапаможным кампанентам – адной з названых вышэй дзеялоўнай формай( Паспрабуйце ўявіць сабе грамадства без настаўніка).

Выкарыстанне пэўна-асабовых сказаў надае паведамленню лаканічнасць, дазваляе пазбегнуць паўтораў.

  1. Няпэўна-асабовыя сказы.

Сказы, у якіх галоўны член, суадносны з выказнікам, абазначае дзеянне невядомых асоб ці асоб, якіх няма патрэбы называць. Галоўны член можа выражацца:

а) дзеял. у форме 3 ас мн л цяп або буд часу абвеснага ладу(Цяпер гэтую паэму ведаюць, любяць, чытаюць не толькі ў Беларусі)

б) дзеяловамі ў форме мн.л. пр абвеснага ладу (дарогу праз лес праехалі непрыкметна)

в) дзеял. у форме мн.л умоўнага ладу (Такіх цудоўных умоў вм бы не стварылі нідзе)

г) сінтаксічна-непадзельнмі спалучэннямі з дапаможным кампанетнтам (На сходзе хацелі пакінуць Алесю за старасту).

  1. Абагульнена- асаобвыя сказы.

Сказы, у якіх гал чл, суадносны з выказнікам, абазначае абагульненне дзеяяня(дзеяяне можа выконвацб кожны). Гал. член можа выражацца:

а) дзеялс у форме 2 ас адз і мн л цяп або буд часу абвесн ладу (Дзіця не падманеш. З песні слова не выкінеш)

б) дзеяловамі ў форме 2 ас мн і адз л загад ладу (Век жыві, век вучыся. Не перашкаджайце вадзіцелю падчас руху. Сябра за грошы не купіш)

в) дзеял 1 ас адз і мн л цяп і буд часу абвес ладу (Дасць бог бяду, і грошы знайду)

г) сінтаксічна-непадзельнымі спалучэннямі з дапаможнымі кампанетнтамі (Абяцанкамі сыты не будзеш. Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш)

  1. Безасабовыя сказы.

Сказы, у якіх галоўны член, суадносны з выказнікам, абазначае дзеянне або стан безадносна да актыўнага ўтваральніка дзеяння. Галоўны член можа выражацца:

...

Скачать:   txt (90.6 Kb)   pdf (315.6 Kb)   docx (50.8 Kb)  
Продолжить читать еще 28 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club