Контрольная работа по "Белорусскому языку"
Автор: x65x66 • Декабрь 28, 2021 • Контрольная работа • 2,861 Слов (12 Страниц) • 288 Просмотры
ЗМЕСТ
Заданне I………………………………………………………………………. 3
Заданне II……………………………………………………………………… 8
Заданне III…………………………………………………………………….. 15
Заданне IV…………………………………………………………………….. 16
Заданне V……………………………………………………………………... 18
Спiс лiтаратуры……………………………………………………………… 23
I 1. Якiя знешнiя фактары паўплывалi на функцыянаванне беларускай лiтаратурнай мовы? Пералiчыце iх.
Фактары наступныя:
а) Культурнае развiццё народа.
б) Звязаныя з гэтым патрэбы эканамiчна-жыццёвага характару.
в) Патрэба ў адной супольнай гутарцы.
Як сцвярджае Я. Лёсiк, гэтая патрэба ў адзiнай супольнай гутарцы востра адчуваецца ў тыя моманты гiстарычнага жыцця народу, калi закладаеецца адзiная дзяржаўная ўлада для ўсяго народу.
Такiм чынам, да асноўных фактараў адносяцца культурныя i сацыяльна-эканамiчныя.
I 2. Што такое лiтаратурная мова? Выберыце з прыведзеных азначэнняў тое, якое найбольш перадае сутнасць названага паняцця. Паспрабуйце растлумачыць недакладнасцi iншых азначэнняў:
Лiтаратурная мова – гэта:
а) мова, якая выкарыстоўваецаа ў сферы афiцыйных зносiн;
б) разнавiднасць агульнанароднай мовы, заснаваная на цэнтральным дыялекце;
в) мова мастацкай лiтаратуры.
Найбольш правiльнае азначэнне трэцяе. Як пiша Я. Лёсiк у кнiзе «Граматыка беларускае мовы», лiтаратурная мова – мова кнiжная, на якой вядзецца пiсьменства.
Але трэба сказаць, што i гэта азначэнне недакладнае. Лiтаратурная мова – не толькi мова мастацкай лiтаратуры, але i мова адукаваных асоб.
Другое азначэнне недакладна таму, што лiтаратурная мова не заўсёды заснавана на цэнтральным дыялекце, Яна складаецца, па Лёсiку, з фактаў народнай мовы або з фактаў паасобных яе дыялектаў.
Першае азначэнне недакладнае i няпоўнае: лiтаратурная мова выкарыстоўваецца не толькi ў сферы афiцыйных зносiн.
I 3. Назавiце разнавiднасцi сучаснай беларускай мовы i ахарактарызуйце iх асаблiвасцi.
Мова кожнага народу звычайна складаецца з паасобных гутарак цi гаворак, або дыялектаў, у якiх гавораць насельнiкi тае цi iншае мясцовасцi або нават сяла цi вёскi. Гэтыя паасобныя гутаркi, або дыялекты, таго цi iншага народу складаюць тое, што звычайна называецца народнаю моваю.
Але поплеч з народнаю моваю кожны культурны народ мае мову лiтаратурную, або кнiжную, у якой вядзецца пiсъменства. Лiтаратурная мова складаецца з фактаў народнае мовы, або з фактаў паасобных народных дыялектаў, але гэтыя факты стылiзуюцца, або гарманiзуюцца, як гарманiзуюцца, напрыклад, народныя песнi. Стылiзацыя народных дыялектаў адбываецца праз пiсьменнiкаў, або лiтаратараў. Пiсьменнiкi ў cвaix творах звычайна ўжываюць факты, найбольш пашыраныя ў народных дыялектах, каб ix разумелi самыя шырокiя масы грамадзянства, i калi твораць новыя словы цi новыя звароты ў мове, то стараюцца пагадзiць ix з духам i законамi народнае мовы. Вось чаму мова пiсьменнiкаў, або лiтаратараў, звычайна становiцца моваю лiтаратурнаю, або агульна прынятаю ў пiсьменстве i ў разгаворы асвечаных людзей.
Кожны культурны народ, асаблiва народ з сваiм уласным дзяржаўным жыццём, мае дзве мовы — мову народную i мову лiтаратурную. Народная мова служыць для выражэння патрэб простага народу; яна не вызначаецца асаблiвым багаццем слоў i зваротаў, асаблiва мала ў ёй слоў для перадачы культурных паняццяў. Затое народная мова ў сваiх песнях, прыказках, загадках i казках непераймальна паэтычная, сакавiтая i заўсёды трапная.
Лiтаратурная мова заўсёды рознiцца ад мовы народнай, i рознiцца ў той меры, у якой агулам рознiцца культурны чалавек ад някультурнага. А да таго, лiтаратурная мова заўсёды да пэўнае ступенi штучная, прыбрана ў пэўныя нормы, або правiлы, абавязковыя для ўcix, бо як у грамадзянскiм жыццi патрэбны пэўныя нормы, або законы, што звязваюць волю паасобных людзей i не пазваляюць распадацца грамадзянскаму жыццю, так i для лiтаратурнай мовы патрэбны нормы, або правiлы, абавязковыя для ўcix, хто пiша цi гаворыць гэтаю моваю, бо на працiўны выпадак яна б раскiдалася, перастала б быць лiтаратурнаю моваю, або моваю для ўсяго народу.
...