Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Эстэтычныя погляды Адама Міцкевіча (віленска-ковенскі перыяд)

Автор:   •  Март 21, 2023  •  Курсовая работа  •  5,784 Слов (24 Страниц)  •  139 Просмотры

Страница 1 из 24

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства

Эстэтычныя погляды Адама Міцкевіча (віленска-ковенскі перыяд)

Курсавая работа

Гарэлікавай Яны Васільеўны,

студэнткі 2 курса спецыяльнасці «славянская (польская і беларуская) філалогія»

Навуковы кіраўнік: доктар філалогічных навук, прафесар Чарота Іван Аляксеевіч

Мінск, 2022

Змест

Уводзіны        3

Глава 1  Фактары фарміравання эстэтычных поглядаў Адама Міцкевіча        5

Глава 2 Зборнік “Балады і рамансы» як мастацкае ўвасабленне эстэтычных поглядаў Адама Міцкевіча        10

Заключэнне        19

Спіс літаратуры        20

 


Уводзіны

Развіццё польскага рамантызму, гістарычныя межы якога вызначаюцца 1822–1863 гг., адбывалася ва ўмовах адсутнасці польскай дзяржаўнасці (у 1795 г. Прусія, Аўстрыя і Расія правялі трэці падзел Рэчы Паспалітай), палітычнага прыгнёту, ганенняў на польскую мову і культуру. Рамантызм станавіўся светаадчуваннем перадавых нацыянальных сіл, выказам патрыятычнай, а таксама антыфеадальнай самасвядомасці. Рамантычныя творы ствараліся на фоне бурных грамадска-палітычных падзей, канспіратыўнай дзейнасці патрыётаў, нацыянальна-вызваленчых паўстанняў, антыпрыгонніцкай барацьбы сялян, рэвалюцыйна-дэмакратычных памкненняў.

У той жа час польскі рамантызм меў і свой рэакцыйны бок. Справа ў тым, што, як у казаў Энгельс, польская арыстакратыя ў 1830 абмяжоўвала паўстанне той невялікай тэрыторыяй, якую Венскаму Кангрэсу заўгодна было назваць Каралеўствам Польскім; яна стрымлівала парыў, які выявіўся ў іншых польскіх землях; яна пакінула недатыкальным рабства, дзякуючы якому сяляне апускаліся да становішча жывёлы, захавала зневажальнае становішча габрэяў [1]. У пераважнай сваёй большасці рамантыкі марылі аб аднаўленні ранейшай Польшчы з яе феадальнымі класавымі адносінамі, ідэалізавалі яе мінулае, разумелі аднаўленне польскай незалежнасці як адраджэнне шляхецкай дзяржавы ў лепшым, выпраўленым выглядзе. Рамантыкі імкнуліся такім чынам выратаваць асуджаную на гібель шляхецкую Польшчу, павярнуць назад кола гісторыі.

Галоўныя рысы польскага рамантызму – непрыманне рэчаіснасці, патрыятычны і вызваленчы пафас, нацыянальнае самасцвярджэнне. Пераважныя жанры – балада, паэтычная аповесць (польскі варыянт еўрапейскай ліра-эпічнай паэмы), рамантычная драма.

Рамантызм як літаратурны накірунак стварыў выбітных паэтаў: Адама Міцкевіча (Adam Mickiewicz, 1798–1855),  Юліюша Славацкага (Juliusz Słowacki, 1809–1849), Зыгмунта Красіньскага (Zygmunt Krasiński, 1812–1859). Менавіта яны з’яўляюцца так званымі паэтамі-прарокамі. Яны стаялі ля вытокаў польскага рамантызму, ствараючы праграму новай польскай літаратуры, асноўныя палажэнні якой былі выкладзены Міцкевічам у прадмове “Пра рамантычную паэзію» («О poezji romantycznej») да “Балад і рамансаў» («Ballady i romanse»).

Міцкевіч адгукнуўся на пытанні сваёй бурнай рэвалюцыйнай эпохі геніяльнымі творамі. Паэзія Міцкевіча, з яе патрыятычным размахам, глыбокім перажываннем пакут прыгнечанага народа, глыбокім пратэстам супраць нацыянальнага прыгнёту, супраць царскіх катаў, з яе манументальнай паэтычнай формай, валодае высокай паэтычнай каштоўнасцю.

У 1822 г. у Вільні выйшлі ў свет невялікім тыражом (усяго 500 экземпляраў) першы зборнік вершаў “Паэзія» і значна большым – «Балады і рамансы». У баладах паказаны разнастайныя падзеі з жыцця беларусаў, узятыя з фальклору. А. Міцкевіч імкнуўся зазірнуць у народнае сэрца, адлюстраваць жывы дух народнага светаразумення. Натуральнасць сялянскага побыту, вера ў таямнічыя сілы і прыкметы фармавалі ў народзе высокі маральны патэнцыял, рабілі патрыярхальна-кансерватыўную традыцыю эталонам паводзін. Такі аспект больш за ўсё цікавіў вялікага паэта.

...

Скачать:   txt (72.3 Kb)   pdf (221.4 Kb)   docx (34.5 Kb)  
Продолжить читать еще 23 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club