Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Арганiзацыя сiстэмы правасуддзя на акупаваная тэрыторыi Беларусi у перыяд Польска - Савецкай вайны (1919-1921 гг.)

Автор:   •  Февраль 17, 2019  •  Статья  •  3,495 Слов (14 Страниц)  •  562 Просмотры

Страница 1 из 14

АРГАНІЗАЦЫЯ СІСТЭМЫ ПРАВАСУДДЗЯ НА АКУПАВАНАЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД

ПОЛЬСКА-САВЕЦКАЙ ВАЙНЫ (1919-1921 гг.)

Дадзены артыкул прысвечаны вывучэнню асаблівасцяў станаўлення і функцыянавання польскіх органаў судовай улады на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1919-1921 гг. Разгледжана заканадаўчая база, падрабязна прааналізавана арганізацыйная структура, іерархія падпарадкавання і кампетэнцыя судовых органаў. Паказана гістарычная дынаміка развіцця судовай сістэмы ва ўмовах ваенных дзеянняў і нявызначанага геапалітычнага статуса беларускіх зямель.

        This article is devoted to the study of the peculiarities of the formation and functioning of the Polish judicial authorities in the occupied territory of Belarus in 1919-1920. The legislative base is considered, the organizational structure, hierarchy of subordination and competence of judicial bodies are analyzed in detail.The historical dynamics of development of the judicial system in the conditions of military operations and the certain geopolitical status of the Belarusian lands is shown.

        Польска-савецкая вайна (1919-1921гг.) з'яўляецца адной з самых трагічных і гераічных старонак гісторыі Беларусі. За кароткі, але насычаны ваеннымі, палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі падзеямі перыяд, некалькі разоў адбывалася чаргаванне ўлады. Ва ўмовах нявызначанага геапалітычнага статуса беларускай тэрыторыі паміж Польшчай і Савецкай Расіяй па ўсіх напрамках вялася барацьба за Беларусь і беларусаў. Кіраўніцтва адраджонай 1918 г. Польскай дзяржавы лічыла беларускія землі спадчынай Рэчы Паспалітай, межы якой імкнулася аднавіць. У сваю чаргу, Савецкая Расія, пазіцыянуючы сябе правапераемніцай Расійскай імперыі, таксама прэтэндавала на дадзеную тэрыторыю. Кіруючыя колы абедзвюх дзяржаў не маглі не ўлічваць той факт, што яшчэ падчас Першай сусветнай вайны (1914-1918 гг.) ва ўмовах нямецкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі імкліва развіваўся беларускі нацыянальны рух, які актуалізаваў працэс фарміравання нацыянальнай дзяржаўнасці. За палітыкай Польшчы і Савецкай Расіі сачыла сусветная грамадскасць, у сувязі з чым ўрады дадзеных дзяржаў імкнуліся дзейнічаць памяркоўна, дэкларуючы дэмакратычныя прынцыпы.

        У лютым 1919 г. Войска Польскае пад камандаваннем Юзэфа Пілсудскага пачало наступленне ў кірунку Слонім-Пінск-Вільнюс. У маі 1919 г. польска-савецкі фронт стабілізаваўся, але ў сярэдзіне чэрвеня пачалося новае наступленне, у выніку якога 8 жніўня 1919 г. быў заняты г. Мінск. Восенню 1919 г. фронт зноў стабілізаваўся на лініі Полацк-Барысаў-Бабруйск-Мазыр-Жытомір. Паўночны вучастак фронту праходзіў практычна па мяжы Рэчы Паспалітай 1772 г. - канчатковай мэты экспансіі Польшчы.

        Да гэтага часу на акупаванай тэрыторыі Беларусі была створана вертыкальная адміністрацыйна-тэрытарыяльная сістэма польскага кіравання – Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель (ГУУЗ). У адпаведнасці з распараджэннем Галоўнакамандуючага Польскага войска Ю. Пілсудскага ад 12 мая 1919 г. «Аб арганізацыі грамадзянскага ўпраўлення на ўсходніх тэрыторыях, занятых польскімі войскамі» [1], кіраўніцтва ГУУЗ перадавалася Генеральнаму камісару Ежы Осмаловскому, мясцоваму прадстаўніку буйных землеўласнікаў, арыентаваных на Польшчу.

        Дзейнасць польскай адміністрацыі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.) застаецца не дастаткова вывучанай праблемай у айчыннай і ў замежнай гістарыяграфіі. Агульныя пытанні палітыкі ГУУЗ разглядаліся ў працах польскіх даследчыкаў Е. Левандоўскага [2], Ю. Героўскай-Калаўр [3], К. Гамулкі [4], а таксама беларускіх гісторыкаў - А. Чарнякевіча [5], У. Ляхоўскага [6] . Разам з тым, патрабуе ўвагі шэраг пытанняў, якія тычацца станаўлення і развіцця асобных органаў улады. Фарміраванне судовай сістэмы на акупаванай тэрыторыі Беларусі ва ўмовах вайны з'яўлялася адной з найважнейшых задач польскага кіраўніцтва. Узровень правасуддзя павінен быў стаць паказчыкам эфектыўнасці і пацвярджэннем дэмакратычнасці польскай палітыкі. На жаль, сучасная гістарычная навука не дала аб'ектыўнай ацэнкі ні дадзенай палітыцы ў цэлым, ні дзейнасці польскіх судовых органаў у прыватнасці.

...

Скачать:   txt (39.4 Kb)   pdf (169.3 Kb)   docx (19.9 Kb)  
Продолжить читать еще 13 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club