Асаблiвасцi творчай рэдактара з перакладнымi тэкстамi
Автор: mariay999 • Декабрь 8, 2018 • Курсовая работа • 4,781 Слов (20 Страниц) • 564 Просмотры
АСАБЛІВАСЦІ ТВОРЧАЙ ПРАЦЫ РЭДАКТАРА З ПЕРАКЛАДНЫМІ ТЭКСТАМІ (НА МАТЭРЫЯЛЕ ПЕРАКЛАДАЎ М. БАГДАНОВІЧА)
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА 1. МАСТАЦКІ ПЕРАКЛАД 5
1.1. ПЕРАКЛАД 5
1.2. ДЫСКУСІЙНЫЯ МОМАНТЫ Ў ТЭОРЫІ ПЕРАКЛАДУ 7
1.3. МАСТАЦКІ (ЛІТАРАТУРНЫ) ПЕРАКЛАД 9
1.4. АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАКЛАДУ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ 10
1.5. НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МОЎНЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ Ў МАСТАЦКІМ ПЕРАКЛАДЗЕ... 11
ГЛАВА 2. РЭДАКТАРСКІ АНАЛІЗ ПЕРАКЛАДНЫХ ТВОРАЎ 13
2.1. РЭДАКТАРСКІ АНАЛІЗ ПЕРАКЛАДАЎ ТВОРАЎ Я. КУПАЛЫ 14
2.2. РЭДАКТАРСКІ АНАЛІЗ ПЕРАКЛАДА ПУШКІНА “УЗНІК” 17
2.3. РЭДАКТАРСКІ АНАЛІЗ ПЕРАКЛАДА ШАЎЧЭНКА “В НЕВОЛЕ ТЯЖКО” 18
2.4. РЭДАКТАРСКІ АНАЛІЗ АЎТАПЕРАКЛАДАЎ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА 20
ЗАКЛЮЧЭННЕ 24
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 26
УВОДЗІНЫ
Дзякуючы сучасным тэхналогіям і інтэрнэту, навокал стала больш даступнай і цікавай інфармацыі па розных тэмах. Таму ўсё больш людзей пачынае цікавіцца мінулым сваёй сям’і, сваёй мясціны і нават сваёй краіны.
Новыя тэхналогіі дазваляюць нам не толькі пачуць малавядомыя творы ці творы на арыгінальнай мове, але і ўбачыць рукапісную версію.
З цягам часу людзі больш часта звяртаюцца да гісторыі, да сваёй спадчыны. Адзін са шляхоў – гэта знаёмства з літаратурай.
Чым нас цікавяць пераклады? Перш за ўсё, гэта магчымасць пазнаёміцца з літаратурай розных краін свету на сваёй роднай мове. Таму вельмі цэняцца людзі, якія добра валодаюць некалькімі мовамі і маюць здольнасць перакладаць творы не горш за арыгінал.
Менавіта такім перакладчыкам быў Максім Багдановіч. Ён вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, французскую мовы, валодаў мовамі славянскіх народаў, а таму мог абыйсціся без падрадкоўніка і працаваць непасрэдна з тэкстам арыгінала. Таму фігура Максіма Багдановіча важна для гісторыі беларускай літаратуры.
Мастацтва пераклада – вельмі складовая, але не менш важная частка літаратурнай спадчыны. Тэме перакладаў, тыпам перакладаў, асаблівасцям перакладчыцкай дзейнасці Максіма Багдановіча прысвечана гэтая курсавая праца.
Актуальнасць працы, перш за ўсё, складаецца ў тым, што сёння ў людзей з’яўляецца інтарэс да гісторыі, нашай спадчыны. Акрамя таго, зусім нядаўна ў нашай краіне святкавалі 500-годдзе кнігадрукавання. Таму ўсё больш і больш людзей цікавацца гэтай тэмай.
Аб’ект даследавання – перакладныя творы Максіма Багдановіча.
Прадмет даследавання – спосабы перадачы формы і зместу ў перакладных творах Максіма Багдановіча.
Мэта працы – выявіць асаблівасці працы рэдактара з перакладнымі тэкстамі (на прыкладзе твораў Максіма Багдановіча). У адпаведнасці з акрэсленай мэтай у рабоце ставяцца і вырашаюцца наступныя задачы:
- пазнаёміцца з навуковай літаратурай па тэме;
- сабраць фактычны матэрыял;
- класіфікаваць віды перакладаў;
- выявіць асаблівасці мастацкага (літаратурнага) перакладу;
- выявіць асаблівасці перакладу на беларускую мову;
- ахарактарызаваць асаблівасці перакладаў Максіма Багдановіча.
Пастаўленыя задачы вызначылі выбар метадаў даследавання: семантыка-стылістычныя, дыскурснага аналізу, прыём стылістынага аналізу, параўнальны аналіз.
Курсавая праца складаецца з уводзін, двух глаў, заключэння, спіска выкарыстанай літаратуры. Першая глава раскрывае сутнасць паняцця пераклад, літаратурны пераклад, апісвае асаблівасці перакладу на беларускую мову. Другая глава – практычная. Яна знаёміць з перакладчыцкай дзейнасцю Максіма Багдановіча, у ёй на канкрэтных прыкладах з перакладных твораў Максіма Багдановіча разглядаюцца асаблівасці працы рэдактара з перакладнымі тэкстамі.
...