Своеасаблівасць літаратурнай працы рэдактара
Автор: Алина Смирнова • Ноябрь 3, 2018 • Реферат • 1,956 Слов (8 Страниц) • 630 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
Рэферат
«СВОЕАСАБЛІВАСЦЬ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРАЦЫ РЭДАКТАРА»
Смірновай Аліны Ўладзіміраўны
студэнткі II курса
спецыяльнасць «Міжнародная журналістыка»
Мінск, 2018
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
Своеасаблівасць літаратурнай працы рэдактара
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРАСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Словазлучэнне "галоўны рэдактар" знаёма кожнаму працаўніку сродкаў масавай камунікацыі. Яно не патрабуе тлумачэння, бо кожны ведае пра тое, навошта гэтая пасада існуе ў сучасным свеце. Усе ведаюць і пасаду літаратурнага рэдактара, як чалавека, які працуе над тэкстам перад яго публікацыяй.
У маладых журналістаў складваецца ўражанне, што на гэтым службовыя абавязкі літаратурнага рэдактара заканчваюцца, але на самой справе гэта не так.
Праца літаратурнага рэдактара павінна разглядацца ў разрэзе яго прафесійных якасцей, у яго непасрэднай працы з тэкстам, якая ўключае ў сябе многія аспекты творчай дзейнасці, а не проста выпраўленне памылак. Гэтак жа неабходна згадаць аб працы рэдактара з аўтарам, таму што часцей за ўсё гэта адымае ў рэдактара больш сіл як маральных, так і фізічных.
Таму, маладыя журналісты павінны ведаць аб працы літаратурнага рэдактара і яе асаблівасцях.
Своеасаблівасць літаратурнай працы рэдактара
Літаратурнае рэдагаванне з'яўляецца адным з найважнейшых прадметаў сярод кола дысцыплін, якія вывучаюць на факультэце журналістыкі. Яно мае канкрэтную практычную накіраванасць і сваю гісторыю. Гэта вопыт літаратурнай апрацоўкі тэкстаў вядомымі літаратарамі, выдавецкімі супрацоўнікамі, пісьменнікамі і журналістамі. Літаратурнае рэдагаванне гэта не асобны самастойны этап апрацоўкі рукапісу. Гэта адзін з відаў працы над творам, які прысутнічае на ўсіх стадыях ператварэння рукапісу ў кнігу. Ужо на першых этапах рэцэнзавання рэдактарам і знешнімі рэцэнзентамі ўвага звяртаецца на літаратурную форму твора, які прадстаўлены выдавецтву.
У рэцэнзіях часцей за ўсе адзначаюцца асаблівасці выкладання матэрыялу, стылістыка. Аўтару паказваюць яго памылкі, недахопы стылю. Больш дэталёвы практычны разбор аўтарскага матэрыялу адбываецца на стадыі паглыбленага рэдактарскага рэцэнзавання з тым, каб аўтар сам у працэсе дапрацоўкі рукапісы па магчымасці выправіў усе заўважаныя маўленчыя і сэнсавыя памылкі. Або патлумачыў рэдактару думку, якую ён спрабуе данесці да чытача тым спосабам, які рэдактар прыняў за памылку.
Рэдактар дапамагае аўтару ўдасканаліць змест і форму рукапісу дзеля выдаўца і чытача. Працэс удасканалення (выпраўлення рукапісу) уключаецца непасрэдна, ці ўскосна. Непасрэдна – гэта калі рукапіс выпраўляе рэдактар. Ускосна – калі рукапіс выпраўляе сам аўтар, улічваючы заўвагі рэдактара. Лепей за ўсе, калі рукапіс выпраўляе сам аўтар. Сутнасць гэтага рэдагавання – прагнастычныя праверка твора (як ён служыць чытачу).
Задачы літаратурнага рэдагавання тэксту. Менавіта літаратурны рэдактар адказвае за змест і афармленне падрыхтаванага да друку матэрыялу. Гэта значыць,
...