Творчая заяўка на правядзенне свята
Автор: Yanna84 • Февраль 5, 2019 • Курсовая работа • 24,142 Слов (97 Страниц) • 688 Просмотры
Творчая заяўка на правядзенне свята.
- Актуальнасць і сацыяльная значнасць адзначаемай падзеі
- Мэта і задачы
- Навізна ці пераемства
- Колькасць удзельнікаў і зацікаўленных арганізацый
- Адрас і тэрмін правядзення свята
- Праграма свята
- Склад аргкамітэта
- Дас’е на творчыя калектывы
- Палажэнне аб правядзенні свята
- Пастанова аб правядзенні свята
- Рабочы план
Задума і яе кампаненты
2.1. Падзея, якая адзначае свята
2.2. Тэма
2.3. Ідэя-звышзадача
2.4. Месца правядзення свята і яго архітэктурна-ланшафтныя асаблівасці
2.5.Форма ўвасаблення свята
Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз
Уводзіны
3.1. Беларускія народныя традыцыі, звычаі і абрады
3.2. Каляды у беларускім народным календары. Вытокі свята і этымалогія яго назвы.
3.3. Сучасны стан развіцця свята.
3.4. Калядаванне
3.5. Старажытныя вытокі
3.6. Святочныя варожбы
3.7. Народныя калядныя традыцыі Піншчыны.
Спіс літаратуры
Дадатак ( песні, ежа)
Сцэнарна-рэжысерская распрацоўка свята
4.1. Структура свята
4.2. Кампазіцыйная пабудова свята
4.3. Сцэнарна-рэжысёрскі ход
4.4. Мастацкі вобраз
4.5. Літаратурныя сцэнарыі
4.6. Мізансцэніраванне асноўных вузлавых фрагментаў свята
Рэжысерскае увасабленне свята
5.1. Складанне святочнай і перадсвяточнай атмасферы
5.2. Работа з мастаком
5.3. Работа з харэографам
5.4. Работа з гукарэжысерам
5.5. Работа з мастацкім кіраўніком
5.6. Рэжысерска службовая дакументацыя (графік паседжанняў аргкамітэта, графік правядзення рэпетыцый, музычная партэтура)
Арганізацыйна-вытворчы план свята.
6.1. План матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
6.2. План творчага забеспячэння свята
6.3. Графік работы дапаможных служб
6.4. Карта-схема свята
6.5. Эскізы касцюмаў
6.6. Рэклама свята ( афіша, буклеты)
1.1 Актуальнасць і сацыяльная значнасць
Святочныя калядныя традыцыі з’яўляюцца важнай часткай народнай культуры. Як некалі нашы продкі, цяпер і мы імкнемся аддаць належнае традыцыям і звязаным з імі звычаямі і абрадамі.
Каляды здаўна былі адным з наібольш цікавых і распаўсюджаных зімовых свят. Сення яны набываюць другое жыццё ў многіх гарадах і вёсках рэспублікі. І гэта зразумела, бо ў апошні час мы сталі сведкамі таго, як наогул абудзілася цікавасць да абрадаў, традыцый сваіх продкаў. З задавальненнем зазначым, што старадаўнія песні спяваюць не толькі дзядулі і бабулі. Але ж зберагчы і адрадзіць духоўную спадчыну без ведання яе немагчыма. Часам жа адсутнасць такіх ведаў не дазваляе клубнаму работніку правесці свята або рытуал асэнсавана, максімальна выкарыстоўваючы ў гэтых мэтах народныя традыцыі. Таму святы ператварыліся ў відовішчна-рытуальныя формы ў якіх існуе падзел на артыстаў і гледачоў. Святы страчваюць народныя традыцыі. У мінулым ў свяце ўдзельнічалі ўсе і былі актыўнымі творцамі. Такім чынам прасочваецца неадпаведнасць паміж гульнёвымі традыцыямі свят мінулых пакаленняў і практыкай іх увасаблення на сучасным этапе.
1.2. Мэты і задачы
Мэта:
Адраджэнне каляднага абраду, захаванне рэгіянальных
асаблівасцей і фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Пінскага раёна.
Задачы:
- Захаванне традыцыйных гульнёвых формаў беларускіх народных
свят каляндарнага цыкла.
2. Прывіць павагу дзяцей і моладзі да калядных звычаяў, традыцый,
абрадаў нашага народа.
3. Павышэнне пазнавальнага накірунку абрада абхода калядоўшчыкамі
двароў паселішча.
4. Выкарыстанне ў якасці носьбітаў сцэнарна-рэжысёрскага ходу
каляднага абрада персанажаў адпаведных беларускіх абрадаў.
5. Далучэнне як мага болей людзей да ўдзелу ў святочнай дзеі.
...