Творчая заяўка на правядзенне свята
Автор: Salomeya897 • Апрель 5, 2018 • Реферат • 2,115 Слов (9 Страниц) • 738 Просмотры
Творчая заяўка на правядзенне свята
[pic 1]
- Актуальнасць і сацыяльная значнасць падзеі.
Свята – гэта асаблівая, шматстаронняя грамадская з’ява, адлюстроўваючая жыцце кожнага чалавека і грамадства цалкам.
Свята ахоплівае ўсе старонкі жыцця чалавека, з’яуляясь неадхемнай часткай усей яго жыццядзейнасці.
Народныя святы і абрады – гарант захавання этнасу і яго нацыянальных асаблівасцей.
Свята вылучаецца шматграннасцю і шматфункцыянальнасццю. У іх вылучаюцца наступныя функцыі: камунікатыўныя, рэгулятыўныя, кампенсатарныя, эмацыянальна – псіхалагічныя, ідэалагічныя, маральна – выхаваўчыя.
Каляндарныя святы і абрады займаюць адно з важнейшых месцаў у нашай новай абраднасці. Каштоўнасць іх ў тым, што яны ўсталеўваюць грамадскую важнасць працы, услаўляюць прыгажосць прыроды, любоў да роднага краю. Разам з тым каляндарная абраднасць выступае ў якасці фактару развіцця народнай творчасці, эстэтычнага аздаблення быту працоўных. Працоўная дзейнасць селяніна пастаянна рэгламентавалася народным земляробчым календаром, або яго жыцце поўнасццю залежала ад будучага ўраджаю, прыплоду жывелы. Селянін з пакон вякоў вёў свой земляробчы каляндар і ўмеў вылічыць, на які дзень прыпадала то, ці іншае свята, калі трэба было брацца за тую ці іншую працу. Вопыт народнага земляробства акумуляваўся, перадаваўся з пакалення ў пакаленне; на аснове яго і быў створаны народны земляробчы каляндар, гэта значыць пэўны цыкл сельскагаспадарчых работ і звязаных з імі традыцыйных звычаяў, свят і абрадаў.
У сучасны перыяд адны традыцыі адыходзяць ў мінулае і забываюцца, іншыя ж, найбольш прагрэсіўныя, захоўваюцца, пераасэнсоўваюцца ў новай якасці.
Ведаць свае карані, сваю самабытную народную творчасць, родную мову, гісторыю і культуру – гэта значыць не парываць з вытокамі сваёй Айчыны, свайго народа. Мы павінны паважаць свае скарбы і свае каштошнасць, ведаць свае карані. Павінны любіць і ганарыцца імі, бо толькі з імі і са сваёй культурай мы будзем цікавы ўсяму даследчаму свету.
Свята Масленіцы, як і іншыя каляндарныя святы адыгрывае пэўную ролю ў сямейна-родавых і адшчынна-вясковых падзей.
Масленіца падводзіць рысу перыяду правядзення сямейных урачыстасцей і уласна кажучы, спыняе іх сваім пераходна-стрымліваючым характарам на пярэдадні Вялікага посту.
Як і большасць святаў традыцыйнага календара Масленіца характэрызуецца яркавыражанай ідэяй славянскага хлебасольства. Прычым яна мее не замкнёную ці абмежавана-сямейную закальцаванасць, а наадварот, укручвае ў святочна-абрадавыя вераванне ўсю местачковую абшчыну. За пярыяд Масленічнага тыдня ўся абшчына паміж сабой павінна схадзіць адзін да аднаго ў госці. Свята – якраз і з’яўляецца відам грамацкага абавязку, а не залежыць ад пункту гледжання і свабоднага выбару асобы. Свята выконвае мноства грамацкіх функцый: аб’яднання, прымірэння, згуртавання людзей, унаўлення грамадскіх сувязей.
Масленіца сваім эмацыанальным кліматам, яркасцю, незвычайнасцю, весялосцю і багаццем, магчымасцю пакарыстацца дабротамі, не дасягальнымі ў паўсядзённым жыцці, увесяленнямі, прыцягвае да сябе ўсё местачковае насельніцтва і глыбока западае ім у памяці.
У час свята ў разнастайных формах: гульнёвай, вярбальнай, сімвалічнай, метафарычнай, ці драматычнай, рэалістычнай – падаецца мінулае пэўнага сацыальнага калектыву, міфічнае і гістарычнае, а таксама сучаснасць, цяперашняя сітуацыя.
На пряцягу многіх стагодзяў існавання на бязмежных абшарах Беларусі Масленіца атрымала дэталёвую прапрацоўку ў напаўненні спецыфічнымі абрадавымі дзеяннямі літаральна кожнага дня святочнага тыдня. Ужо ў саміх назвах дзён адлюстравалася дынаміка разгортвання свята, растаноўка абрадавых акцэнтаў, логіка паслядоўнай змены дзеянняў у адпаведнасці з ідыялогіяй самога рэтуальна-абрадавага комплексу. Масленіца вылучаецца сярод астатніх святаў тым, што час ае правядзенне дакладна структурызуецца ў адпаведнасці з логікай разгортвання сямейна-родавых і абшчына –вясковых падзей. Паэтычная назва кожнага дня Масленічнага тыдня сфакусіравала ў сябе і накіраванасць абрадавых дзеянняў, і эмацыянальнае стаўленне да іх з боку саміх удзельнікаў. У розных рэгіёнах Беларусі святочныя дні Масленічнага тыдня называліся па рознаму, і сама паслядоўнасць гэтых днёў часам адрознівалася.
...