Станаўленне і развіццё бібліятэк у Гродзенскай губерні ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст
Автор: swetadragun • Февраль 2, 2022 • Дипломная работа • 20,497 Слов (82 Страниц) • 279 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызма
Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
Сцішэўская Вераніка Рышардаўна
СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ БІБЛІЯТЭК У ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТ.
Дыпломная работа
студэнткі V курса дзённай формы навучання
спецыяльнасць 1 – 21 03 01 – 01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)
Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук,
дацэнт С.У. Амелька
_________________________
(подпіс)
«___» ______________2015 г.
Дапушчаны да абароны
Загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі
і спецыяльных гістарычных дысцыплін
доктар гістарычных навук, дацэнт
__________________ С.А. Піваварчык
(подпіс)
«___» ____________2015 г.
Гродна, 2015
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………………..4
ГЛАВА 1 ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ..……………………………………...8
ГЛАВА 2 ЦАРКОЎНЫЯ І МАНАСТЫРСКІЯ КНІГАЗБОРЫ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ - ПАЧАТКУ ХХ СТСТ…………………………………………………………………14
ГЛАВА 3 ПРЫВАТНЫЯ КНІГАЗБОРЫ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ - ПАЧАТКУ ХХ СТСТ……………………...22
ГЛАВА 4 ПУБЛІЧНЫЯ, ГРАМАДСКІЯ І НАРОДНЫЯ БІБЛІЯТЭКІ ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ….…………………………………………..32
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….……47
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ….……………………….50
ДАДАТКІ………………………………………….………………………………..56
РЭФЕРАТ
Сцішэўская Вераніка Рышардаўна
Станаўленне і развіццё бібліятэк у Гродзенскай губерні ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.
Дыпломная работа 64 c., 66 крыніц., 3 дадаткі.
БІБЛІЯТЭКА, КНІГАЗБОР, ЧЫТАЛЬНЯ, КНІЖНЫ ФОНД, ЭКСЛІБРЫС, КНІЖНАЯ КРАМА, УСТАЎ, КАТАЛОГ.
Мэта работы – выявіць асаблівасці станаўлення і развіцця бібліятэк у Гродзенскай губерні ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст.
Метадалагічную аснову дыпломнай работы складаюць прынцып гістарызму і аб’ектыўнасці, сістэмнага і каштоўнаснага падыходу да вывучаемага аб’екта.
Даследаванне праведзена з выкарыстаннем агульнанавуковых (абагульненне, аналіз, параўнанне) і спецыяльна – гістарычных (гісторыка – сістэмны, гісторыка – параўнальны) метадаў даследавання.
Значнасць даследавання заключаецца ў тым, што яго высновы і палажэнні могуць быць выкарыстаны для арганізацыі краязнаўчых адукацыйных мерапрыемстваў для вучняў сярэдніх школ, а таксама пры напісанні прац прысвечаных гісторыі краю.
Вынікі дыпломнай работы ўкаранены ў працу ГУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага», выкарыстоўваюцца ў выглядзе метадычнага рэпрэзентатыўнага і вучэбнага матэрыяла для магчымага азнаямлення з палажэннямі дадзенай работы шырокага кола чытачоў. А таксама, у працу кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрГУ імя Я. Купалы, ў выглядзе тэарэтычнага матэрыяла для лекцыйных заняткаў па курсах «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя культуры Беларусі».
...