Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Жыгімонт ІІІ Ваза

Автор:   •  Декабрь 21, 2017  •  Доклад  •  1,212 Слов (5 Страниц)  •  984 Просмотры

Страница 1 из 5

Жыгімонт ІІІ Ваза з’явіўся на свет у горадзе Грыпсгольме 20 чэрвеня 1566 года. Бацькамі будучага манарха Рэчы Паспалітай былі прынц Швецыі Ян і яго жонка Кацярына Ягелонка (дачка Жыгімонта Старога і Боны Сфорцы). Прыналежнасць Кацярыны да дынастыі Ягелонаў і станела галоўнай прычынай абрання Жыгімонта Вазы на польскі трон

У гэтыя часы ў Швецыі імкліва развівалася барацьба паміж братамі Янам (герцаг фінляндскі, бацька Жыгімонта) і Эрыкам XIV (кароль Швецыі). Эрык не хацеў страціць сваё месца і ўсялякімі спосабамі абмяжоўваў уладу сваіх братоў. З-за палітыкі брата Ян апынуўся ў няволі разам з цяжарнай жонкай. У такіх умовах нарадзіўся будучы кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза. Што цікава, пасля народзінаў сына фартуна стала на бок Яна Вазы. Яго разам з сям’ёй вызвалілі з палону, а пасля ён перамог у міжусобнай вайне. У 1568 годзе шведскі парламент абвясціў бацьку Жыгімонта каралём Швецыі Янам ІІІ. Эрык у сваю чаргу быў зняволены і ў хуткім часе памёр.

Так будучы яшчэ хлопчыкам Жыгімонт стаў нашчадкам шведскай кароны. Кацярына Ягелонка выхоўвала сына ў польскіх традыцыях. Хлопчык рос каталіком, што было дастаткова няпроста ў пратэстанцкай краіне. Жыгімонт вывучаў еўрапейскую філалогію, а таксама размаўляў на польскай, беларускай, шведскай мовах.

Абранне на польскі трон

У 1586 годзе памірае кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Ганна Ягелонка (цётка Жыгімонта і ўдава Баторыя) раіць на пасаду караля свайго пляменніка Жыгімонта Вазу. У кронпрынца Швецыі былі добрыя шанцы: дзед быў каралём Рэчы Паспалітай. Прапанову ўдавы Баторыя падтрымаў Ян Замойскі (гетман і канцлер Кароны), а таксама сярэдняя шляхта. У 1587 годзе Жыгімонт ІІІ Ваза быў абраны каралём Рэчы Паспалітай, а таксама і вялікім князём літоўскім.

Але без інцыдэнтаў абранне караля не абайшлося. Частка шляхты бачыла на троне Максіміліяна (брата германскага імператара) і абрала новым манархам Рэчы Паспалітай яго. Эрцгерцаг аўстрыйскі нават асадзіў Кракаў, але яму даў бой Ян Замойскі, і Максіміліян мусіў быў адступіць.

Негледзячы на добрае стаўленне шляхты да караля, 20-гадовы Жыгімонт не адчуваў сябе ўпэўнена на троне і хацеў заручыцца падтрымкай літоўскай шляхты. 28 студзеня 1588 года манарх выдае прывілей, які зацвердзіў Статут ВКЛ 1588 года.

Акрамя гэтага Жыгімонт наладжваў адносіны з імперыяй Габсбургаў. Такой ход дзеянняў не спадабаўся польскай шляхце, з якой у Жыгімонта і так былі не самыя лепшыя адносіны. Нават давер свайго галоўнага прыхільніка Яна Замойскага кароль прымудрыўся страціць. У 1592 і 1605 гадах Жыгімонт Ваза ажаніўся з габсбургскімі эрцгерцагінямі. Пасля першага шлюбу ў яго застаўся сын Уладзіслаў.

Ва ўнутранай палітыцы кола набліжаных да караля звузілася да некаторых уплывовых магнатаў і езуітаў, што зусім не падабалася астатняй шляхце. Незадаволенне падпітвалі невыкананыя абяцанні Жыгімонта: Эстонія так і не перайшла са Швецыі ў склад Рэчы Паспалітай.

Жыгімонт – шведскі кароль

У 1592 годзе памёр бацька Жыгімонта Вазы Ян ІІІ. Шведскі трон застаўся пустым ненадоўга: у хуткім часе Жыгімонт становіцца манархам Швецыі. Па ад’езду ў Кракаў Жыгімонт пакідае на пасадзе караля свайго дзядзьку Карла. Апошні не падзяляў поглядаў пляменніка і, як потым высветлілася, быў кіраўніком апазіцыі каралю. Многія спадзяваліся, што пры новай пасадзе Жыгімонт захоча аб’яднаць Швецыю і Рэч Паспалітую, аднак гэтага не адбылося.

Каб выправіць становішча ў Швецыі, Жыгімонт ІІІ Ваза зноў адпраўляецца туды. Аднак яго намаганні толькі пагоршылі становішча. У 1599 годзе шведы пазбавілі Жыгімонта трона, а яшчэ праз пяць год абвясцілі сваім каралём Карла. Кароль Рэчы Паспалітай рабіў многае для вяртання шведскай улады. Апошнім рашэннем стала абвяшчэнне вайны Швецыі.

Сітуацыя ўскладнялася не толькі на гістарычнай радзіме. У Рэчы Паспалітай таксама было неспакойна. Жыгімонт жадаў умацаваць каралеўскую ўладу, як гэта рабілі і іншыя еўрапейскія манархі. Якраз у гэтыя часы Стары свет накрыла хваля абсалютызму. Палякі не хацелі мірыцца з такімі дзеяннямі караля. Жыгімонт усё больш варожа настройваў шляхту супраць сябе.

1596 год стаў для Рэчы Паспалітай знакавым. Па-першае, у гэтым годзе Жыгімонт перанёс сталіцу Рэчы Паспалітай з Кракава ў Варшаву. А, па-другое, у 1596 годзе у Рэчы Паспалітай была прынята Берасцейская царкоўная унія. Кароль Рэчы Паспалітай, хоць і быў заўзятым каталіком, разумеў важнасць саюза і прызнаваў правы праваслаўных.

...

Скачать:   txt (15.2 Kb)   pdf (132.2 Kb)   docx (14.4 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club