Сінквейн як унiверсальны метад навучання на уроках беларускай лiтературы
Автор: Nadezhda Motyl • Май 4, 2022 • Доклад • 1,077 Слов (5 Страниц) • 354 Просмотры
Мотыль Надзея Віктараўна
настаўнік беларускай мовы і літаратуры, ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі
ДУА “Ленінская сярэдняя школа” Жабінкаўскага раена
СІНКВЕЙН ЯК УНІВЕРСАЛЬНЫ МЕТАД НАВУЧАННЯ
НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Уводзіны. Сінквейн – гэта метадычны прыем, які ўяўляе сабой складанне верша, які, у сваю чаргу, складаецца з пяці радкоў. Пры гэтым апісанне кожнага з іх падуладна вызначаным прынцыпам, пэўным правілам.
Такім чынам, адбываецца кароткае рэзюміраванне, падвядзенне вынікаў па вывучаным вучэбным матэрыяле. Сінквейн з’яўляецца адной з тэхналогій крытычнага мыслення, якая актывізуе разумовую дзейнасць школьнікаў, праз чытанне і пісьмо. Напісанне сінквейна – гэта своеасаблівая вольная творчасць, якая птрабуе ад вучня знайсці і выдзеліць у вывучаемай тэме найбольш значныя элементы, прааналізаваць іх, зрабіць высновы і кораткасфармуляваць, абапіраючыся на асноўныя прынцыпы напісання верша.
Лічыцца, што сінквейн узнік, засноўваючыся на прынцыпах стварэння ўсходніх паэтычных формаў. Першапачаткова вялікае значэнне надавалася колькасці складоў у кожным радку, пастаноўцы націскаў. Але ў педагагічнай практыцы ўсяму гэтаму не надаецца шмат увагі. Асноўны акцэнт робіцца на змест і на прынцып пабудовы кожнага з радкоў.
Правілы пабудовы сінквейна?
- Першы радок верша – гэта яго тэма. Прадстаўлена яна ўся адным словам і абавязкова назоўнікам.
- Другі радок складаецца з двух слоў, якія раскрываюць асноўную тэму і якія яе апісваюць. Дапускаецца выкарыстанне дзеепрыметнікаў.
- У трэцім радку, з дапамогай выкарыстання дзеясловаў ці дзеепрыслоўяў, апісваюцца дзеянні, якія адносяцца да слова, якое з’яўляецца тэмай сінквейна.
- Чацверты радок – гэта ўжо не набор слоў, а цэлы сказ, з дапамогай якога складальнік выказвае свае адносіны да тэмы. У дадзеным выпадку гэта можа быць як сказ, складзены вучнем, так і крылаты выраз, прыказка, прымаўка, цытата, афарызм, абавязкова ў кантэксце раскрываемай тэмы.
- Пяты радок – усяго адно слова, якое ўяўляе сабойнейкі вынік. Часцей за ўсе гэта проста сінонім да тэмы верша.
Пры напісанні сінквейна ў дыдактычнай практыцы дапускаюцца нязначныя адхіленні ад асноўных правілаў яго напісання. Так, напрыклад, варыянтнасць колькасці слоў у адным ці некалкіх радках і замена зададзеных частак на іншыя.
Асноўная частка. Сінквейн, як метад навучання, універсальны. Яго можна прымяняць да тэм любога прадмета школьнай праграмы. Ен дазваляе зацікавіць вучняў,дапамагае лепш зразумець і асэнсаваць вывучаны матэрыял. Складаць сінквейн дастаткова проста, пагэтаму яго можна выкарыстоўваць з дзецьмі любога ўзросту.
Сінквейн – гэта асаблівы верш, які з’яўляецца вынікам аналіза і сінтэза толькі што атрыманых дадзеных ці дадзеных, якія ўжо даўно засвоены. Яго можна выкарыстоўваць на стадыі выкліка, калі дзеці, яшчэ да азнаямлення зновай тэмай, складаюць верш, зыходзячы з той інфармацыі,якая ім ядома на дадзены момант. Гэта дазваляе настаўніку зразумець, што ўжо ведаюць дзеці па дадзеным пытанні, і дае магчымасць карэкціраваць тую інфармацыю, якую неабходна данесці да дзяцейдля правілнага засваення матэрыялу.
На стадыі засваення напісанне сінквейна дазваляе настаўніку ацаніць, як вучні разумеюць новую тэму, зрабіць разнастайным працэс навучання, зрабіць яго больш цікавым, бо сінквейн – гэта, у першую чаргу, гульневая дзейнасць. У дадзеным выпадку метозыка з’яўляецца зменай дзейнасці, і нейкай эмацыянальнай разгрузкай для школьнікаў.
Аможна выкарыстоўваць і на стадыі рэфлексіі. Думка, ператвораная ў вобраз, дазваляе настаўніку ацаніць узровень разумення вывучанага матэрыялу вучнямі. Сінквейн адносяць да хуткага, але вельмі дзейснага інструмента рэфлексіі.
...